Читаем Вайна сусветаў (на белорусском языке) полностью

- Супакойце ж у рэшце рэшт гэтых iдыётаў! - крыкнуў Оджылвi. - Мы ж не ведаем, што ў гэтай штуцы праклятай!

Я ўбачыў маладога чалавека, здаецца, прыказчыка з Уокiнга, якi ўзабраўся на цылiндр, спрабуючы вылезцi з ямы, куды яго спiхнуў натоўп.

Верхняя частка цылiндра адкручвалася знутры. Было вiдаць каля двух футаў вiнтавой блiскучай нарэзкi. Нехта, спатыкнуўшыся, адштурхнуў мяне, я пахiснуўся, i мяне ледзь не скiнулi на накрыўку, якая круцiлася. Я павярнуўся, i, пакуль глядзеў у другi бок, вiнт тым часам, выкруцiўся ўвесь - i накрыўка цылiндра са звонам упала на жвiр. Я штурхнуў локцем некага ззаду мяне i зноў павярнуўся да цылiндра. Круглая пустая адтулiна здавалася абсалютна чорнаю. Вечаровае сонца бiла мне прама ў вочы.

Усе, вiдаць, чакалi, што з адтулiны пакажацца чалавек; можа, не зусiм падобны да нас, зямных людзей, але ўсё ж падобны. Па крайняй меры, я чакаў гэтага. Але, зiрнуўшы, я ўбачыў нешта вiрлiвае ў цемнаце - шэраватае, хвалепадобнае, рухомае; блiснулi два дыскi, падобныя на вочы, затым штосьцi накшталт шэрай гадзюкi, таўшчынёй з трысцiну, пачало выпаўзаць кольцамi з адтулiны i рухацца, вiючыся, у мой бок - адно, потым другое.

Мяне ахапiў жах. Ззаду закрычала жанчына. Я крыху павярнуўся, не спускаючы вачэй з цылiндра, адкуль высоўвалiся новыя шчупальцы, i пачаў прасоўвацца далей ад ямы. Людзi, якiя мяне акружалi, змянiлiся ў твары ад здзiўлення. Адусюль пачулiся перапалоханыя крыкi. Натоўп падаўся назад. Прыказчык усё яшчэ не мог выкарабкацца з ямы. Неўзабаве я застаўся адзiн i бачыў, як уцякалi людзi, што былi па другi бок ямы, з iмi быў i Стэнт. Я зноў глянуў на цылiндр i анямеў ад жаху. Я стаяў як укапаны i глядзеў.

Вялiкая шэраватая круглая туша, вiдаць, велiчынёй з мядзведзя, паволi, з цяжкасцю вылазiла з цылiндра. Высунуўшыся на святло, яна заiльснiлася, бы вiльготная папруга. Два вялiкiя цёмныя вокi пiльна глядзелi на мяне. Страшыдла мела круглую галаву i, калi можна так сказаць, твар. Пад вачыма быў рот, ускрайкi якога рухалiся i дрыжэлi, выпускаючы слiну. Страшыдла цяжка дыхала i ўсё яе цела сутаргава пульсавала. Адно яе тонкае шчупальца ўпiралася ў край цылiндра, другiм яна размахвала ў паветры.

Той, хто не бачыў жывога марсiянiна, наўрад цi можа ўявiць сабе яго страхатлiвую, пачварную знешнасць. Трохвугольны рот, з адтапыранай верхняй губою, поўная адсутнасць iлба, нiякiх адзнак падбародка пад клiнападобнай нiжняю губою, няспыннае паторгванне iртом, шчупальцамi, як у Гаргоны, шумнае дыханне ў нязвыклай атмасферы, непаваротлiвасць i абцяжаранасць у рухах вынiк вялiкай сiлы прыцяжэння Зямлi, - i асаблiва ж вялiзныя зыркiя вочы усё гэта было працiўным i агiдным. Маслянiстая цёмная скура напамiнала слiзкую паверхню грыба, няўклюдныя, павольныя рухi наганялi невыказны жах. Ужо пры першым уражаннi, у момант беглага знаёмства я адчуў смяртэльны страх i нянавiсць.

Раптам страшыдла знiкла. Яно перавалiлася цераз край цылiндра i ўпала ў яму, пляснуўшыся, бы вялiкi скураны цюк. Я пачуў своеасаблiвы глухi гук, i следам за першым страшыдлам у цёмнай адтулiне паявiлася другое.

Мая здранцвеласць адразу знiкла, я павярнуўся i з усiх ног пусцiўся пад дрэвы, што знаходзiлiся якiх-небудзь ярдаў за сто ад цылiндра; але бег я бокам i час ад часу спатыкаўся, бо не мог адарваць вачэй ад гэтых пачвараў.

Там, сярод маладых соснаў i кустоў жаўтазелля, я спынiўся, задыхаючыся, i пачаў чакаць, што будзе далей. Пустка вакол пясчанай ямы была ўсеяна людзьмi, якiя гэтак жа, як i я, з цiкаўнасцю i страхам назiралi за страшыдламi, а больш дакладна - за кучаю жвiру на беразе ямы, у якой яны ляжалi. Нечакана я з жахам заўважыў, як з ямы высоўвалася нешта круглае i цёмнае. Гэта была галава прадаўца, якi звалiўся туды; на фоне захаду яна здавалася чорнаю. Вось паказалiся яго плечы i калена, але ён зноў сарваўся ўнiз, вiдаць была толькi галава. Потым ён знiк, i я пачуў слабы крык. Я быў памкнуўся вярнуцца i памагчы яму, але не мог пераадолець страху.

Больш я нiчога не ўбачыў, усё схавалася ў глыбокай яме i за грудамi пяску. Кожны, хто iшоў бы па дарозе з Чобхема цi Ўокiнга, дзiвiўся б такiм незвычайным вiдовiшчам: каля сотнi людзей рассыпалiся ў канавах, за кустамi, за варотамi i агароджай i моўчкi, зрэдку абменьвалiся адрывiстымi воклiчамi, не зводзячы вачэй з пясчаных кучаў. На фоне палымнеючага неба чарнеў кiнуты кiмсьцi бiтончык з iмбiрным лiманадам, а каля пясчанага кар'ера стаялi запрэжаныя экiпажы; конi елi авёс з аброчных мяшкоў i заграбалi капытамi зямлю.

V

ЦЕПЛАВЫ ПРАМЕНЬ

Здавалася, мяне зачараваў i нават паралiзаваў выгляд марсiянаў, што выпаўзалi з цылiндра, на якiм яны прыляцелi на Зямлю са сваёй планеты. Стоячы па каленi сярод верасовых кустоў, я доўга глядзеў на груды пяску. Ува мне змагалiся страх i цiкаўнасць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза / Научная Фантастика