Читаем Вайна сусветаў (на белорусском языке) полностью

Крыкi i стогны злiвалiся ў аглушальны гул. Конны палiсмен, схапiўшыся рукамi за галаву, праскакаў сярод узбударажанага натоўпу, моцна крычучы.

- Яны iдуць! - крыкнуў жаночы голас, i, налягаючы на прысутных за спiной, людзi пачалi пракладваць сабе дарогу да Ўокiнга. Натоўп разбягаўся ўсляпую, як статак авечак. Там, дзе дарога станавiлася вузейшай i цямнейшай, памiж высокiмi насыпамi, адбылася адчайная даўка. Не абышлося без ахвяр: трое - дзве жанчыны i адзiн хлопчык - былi раздушаныя i затаптаныя; iх пакiнулi памiраць сярод цемры i страху.

VII

ЯК Я ДАБРАЎСЯ ДАДОМУ

Што да мяне, то я помню толькi, што натыкаўся на дрэвы i часта падаў, прабiраючыся праз кустоўе. Нада мною навiс нябачны страх; бязлiтасны цеплавы меч марсiянаў, здавалася, замахваўся, блiскаючы над маёй галавою, i вось-вось павiнен быў абрушыцца i дастаць мяне. Я выбраўся на дарогу памiж скрыжаваннем i Хорселам i пабег у бок скрыжавання.

У рэшце рэшт я стамiўся ад хвалявання i хуткага бегу, пахiснуўся i ўпаў ля дарогi, непадалёку ад моста цераз канал, каля газавага завода. Я ляжаў нерухома.

Праляжаў я так, мабыць, даволi доўга.

Я прыўзняўся i сеў у поўным недаўменнi. З хвiлiну не мог зразумець, як сюды трапiў. Я строс з сябе нядаўнi страх, як пыл з адзення. Капялюш мой знiк, i каўнерык саскочыў з запiнкi. Некалькi хвiлiнаў назад перада мною былi толькi ноч, прастора i прырода, мая бездапаможнасць, страх i блiзкасць смерцi. I цяпер усё адразу перамянiлася, мой настрой быў зусiм iншым. Пераход ад аднаго духоўнага стану ў другi адбыўся непрыкметна. Я стаў зноў самiм сабою, такiм, якi я бываў кожны дзень, - звычайны сцiрлы гараджанiн. Нямая пустка, мае ўцёкi, крылатае полымя - усё здавалася мне сном. Я дапытваўся ў сябе: цi было ўсё гэта на самой справе? Мне проста не верылася, што гэта сапраўды адбылося.

Я ўстаў i пайшоў па крутым пад'ёме моста. Галава не варыла. Мускулы i нервы расслабiлiся... Я хiстаўся, як п'яны. З другога боку выгнутага аркаю моста паказалася чыясьцi галава i паявiўся рабочы з карзiнаю. Побач з iм крочыў маленькi хлопчык. Рабочы прайшоў мiма, пажадаўшы мне добрай ночы. Я хацеў загаварыць з м i не мог. Я толькi адказаў на яго прывiтанне нейкiм абыякавым мармытаннем i пайшоў далей па мосце.

На павароце к Мэйбэры цягнiк - хвалiстая лента белага iскрыстага дыму i доўгая чарада светлых вакон - пранёсся на поўдзень: тук-тук... тук-тук... i знiк. Каля варотаў аднаго з дамоў, што ўтваралi так званую "Усходнюю тэрасу", размаўляла ледзь прыкметная група людзей. Усё гэта было так рэальна, так знаёма! Не тое, што там - у полi... Неверагодна, фантастычна! "Не, - падумаў я, - гэтага не магло быць".

Магчыма, я чалавек своеасаблiвы i мае адчуваннi не зусiм звычайныя. Калi-нiкалi я мучуся ад дзiўнага пачуцця адчуджанасцi ад самога сябе i вакольнага свету. Я быццам знутры назiраю за ўсiм аднекуль здалёк, па-за часам, па-за штодзённай барцьбой з яе трагедыямi. Такое адчуванне было вельмi моцнае ў тую ноч. Усё гэта, можа быць, мне проста падалося.

Тут такая цiхамiрнасць, а там, за якiясьцi дзве мiлi, iмклiвая, лятучая смерць. Газавы завод працаваў з шумам, i электрычныя лiхтары гарэлi ярка. Я спынiўся каля людзей, якiя размаўлялi.

- Якiя навiны з пусткi? - спытаў я.

Каля варот стаялi двое мужчын i жанчына.

- Што? - перапытаў адзiн з мужчын, павярнуўшыся.

- Якiя навiны з пусткi? - спытаў я.

- Хiба вы самi там не былi? - спыталi яны.

- Людзi, здаецца, звар'яцелi на гэтым пустыры, - сказала жанчына з-за варотаў. - Што яны там знайшлi?

- Хiба вы не чулi пра людзей з Марса? - сказаў я. - Пра жывых iстотаў з Марса?

- Наелiся па горла, - адказала жанчына з-за варотаў. - Дзякуй. - I ўсе трое засмяялiся.

Я апынуўся ў нiякаватым становiшчы. Раззлаваны, паспрабаваў расказаць iм пра тое, што бачыў, але ў мяне нiчога не выйшла. Яны толькi смяялiся з маiх блытаных фраз.

- Вы яшчэ пачуеце пра гэта! - крыкнуў я i пайшоў дамоў.

Я напалохаў жонку сваiм змучаным выглядам. Прайшоў у сталовую, сеў, выпiў крыху вiна i, сабраўшыся з думкамi, расказаў ёй усё, што адбылося. Падалi абед - ужо халодны, - але нам было не да яды.

- Толькi адно добра, - заўважыў я, каб супакоiць устрывожаную жонку. Гэта самыя непаваротлiвыя iстоты з усiх, якiя мне даводзiлася бачыць. Яны могуць поўзаць у яме i забiваць людзей, якiя падыдуць да iх блiзка, але яны не здолеюць адтуль вылезцi... Якiя яны страшэнныя!..

- Не гавары пра гэта, дарагi! - усклiкнула жонка, хмурачы бровы i кладучы сваю руку на маю.

- Бедны Оджылвi! - сказаў я. - Падумаць толькi, што, ён ляжыць там мёртвы!

Па крайняй меры, жонка мне паверыла. Я ўбачыў, што твар яе стаў смяртэльна бледны, i перастаў гаварыць аб гэтым.

- Яны могуць прыйсцi сюды? - паўтарала яна.

Я прымусiў яе выпiць вiна i пастараўся пераканаць.

- Яны ледзь-ледзь рухаюцца, - сказаў я.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза / Научная Фантастика