Читаем Ваўчкі полностью

А Павел быў змрочны, нездаволены, хоць і не хацеў паказаць сябру свайго кепскага настрою. Галаву яго таксама быццам завалакло туманам, і тое, што, здаецца, зусім ясна было ўчора, сёння расплывалася, патанала ў смузе.

На развітанне яны моцна абняліся, пацалаваліся. Мікола застаўся стаяць на падножцы вагона, упіраючыся рукзаком у прычыненыя дзверы і трымаючыся рукою за поручань. Павел стаяў на платформе, глядзеў на Міколу, усміхаўся яму і страшна яму зайздросціў, зайздросціў, што той едзе, а ён, Павел, застанецца тут, і яму таксама хацелася ехаць, абы-куды, абы ехаць — чыгунка, дарога заўсёды клікалі Паўла ў свет, які недзе там, далёка; ён заўсёды з зайздрасцю глядзеў на людзей, якія сядзелі ў вагонах і якіх цягнікі везлі ў іншае жыццё, у такое, якога не ведаў, не бачыў ён, Павел. А тут ад’язджае сябар, стаіць на падножцы доўгага зялёнага вагона, перад ім, на пероне, правадніца, маладая дзяўчына з зялёным скручаным сцяжком у руцэ. Паравоз пыхкае, пыхкае парай, вось загуў — працяжна, рэзка. Да вагонаў пабеглі тыя,, што затрымаліся на станцыі — бралі кіпяток ці апускалі пісьмы ў паштовую скрынку,— на хаду чапляліся за поручні, ускоквалі ў вагоны. На падножку, дзе стаяў Мікола, ускочыў вайсковец, адпіхаючы Міколу і чапляючыся за яго рэчавы мяшок, палез у вагон, правадніца таксама ступіла на падножку, і Мікола стаяў за ёю, махаў рукою Паўлу, пакуль бачыў яго на пероне.

Цягнік ад’язджаў, стукаючы коламі па рэйках, вось прамінуў апошні вагон, і Паўлу зрабілася так самотна, так тужліва, што, здаецца, пабег бы за тым цягніком, схапіўся б за буфер, ускочыў бы на яго і паехаў бы, седзячы на буферы, абы-куды, куды завязе цягнік.

3 таго дня ён перамяніўся да Тані. Больш не зваў яе да сябе ў пакойчык, абедаў спяшаючыся, не гледзячы на бакі, не гледзячы на Таню.

Яна нічога яму не гаварыла, ні пра што не пыталася, толькі аднойчы прыпынілася каля яго століка. Ён еў, а яна трымала пусты паднос у руцэ, стаяла каля століка і глядзела на Паўла, быццам хочучы нешта спытацца ў яго і не адважваючыся. Ён падняў галаву ад талеркі, глянуў на Таню і ўбачыў, што яна вельмі змянілася — пахудзела з твару, а губы, здаецца, зрабіліся яшчэ таўсцейшыя, вочы запалі. Ён потым доўга ўспамінаў яе вочы, як тады Таня глядзела на яго. У яе вачах не было крыўды, не было папроку, нават болю, здаецца, не было — адно здзіўленне.

Ён разумеў, што яму трэба нешта сказаць, Таня чакае, каб ён сказаў нешта, і ён, не выпускаючы з рукі лыжкі і больш не паднімаючы на Таню вачэй, пачаў гаварыць, што заняты, што не мае часу, што яны сустрэнуцца, калі ў яго павальнее.

Павел разумеў, што яму трэба спяшацца, спяшацца, пакуль у Тані не відаць, і ён пачаў сур’ёзна вучыць Казіка, каб той мог яго ў рэдакцыі замяніць. Казік і так усё ўмеў, усё ведаў, заставалася праверыць, як ён будзе рабіць усё гэта сам, адзін.

Рэдактарша спярша ўпіралася, не хацела пускаць Паўла, а калі ўбачыла, што Казік і праўда ўсё ўмее рабіць, пачала паддавацца на ўгаворы.

Тыдні праз тры пасля таго, як у мястэчка прыязджаў Мікола, Павел таксама шыбаваў на станцыю. Ён пакідаў свой пакой з нікеляваным ложкам, з сінім плюшавым крэслам, з аблупленым пісьмовым сталом. Ён пакідаў Таню, нічога ёй не сказаўшы, нават не развітаўшыся.

Потым, калі вучыўся ў Мінску, успамінаў яе і больш за ўсё ўспамінаў са страхам — а раптам яна ці яе матка аб’явяцца ў горадзе, прыйдуць у інстытут і скажуць: «Ага, вось дзе ты, міленькі, што ж ты сабе думаеш, хвастом накрыўся, і ўсё...»

Але ніхто не прыязджаў у горад, ніхто не прыходзіў у інстытут, і Павел пачаў супакойвацца, пачаў усё радзей успамінаць Таню.

А Міколу ён аднойчы сустрэў у Мінску, гадоў праз пяць пасля таго, як сам прыехаў у сталіцу. Гэта было восенню, Мікола быў у нейкім пакамечаным пінжачку з падраным локцем, няголены і моцна п’яны. Павел спачатку хацеў спыніць яго, пагаварыць з ім, спытаць, дзе ён цяпер жыве, дзе працуе, але ўбачыў, што пагаварыць з Міколам не ўдасца, той вельмі ўжо п’яны, вочы як шкляныя, ідзе, хапаецца бруднымі рукамі за сцяну.

— Ну і ну,— падумаў тады Павел.— Вось табе і павышэнне, мусіць, не на павышэнне яго тады выклікалі.

Жыццё закруціла Паўла ў сваім калаўроце — спачатку вучоба і сесіі, сесіі, потым аспірантура, дысертацыя, а потым і жаніцьба, не на нейкай там Тані, якая цягала падносы з баршчом і кашаю, а на Людміле, дачцэ палкоўніка, якая ўмела іграць на піяніна, Мінулае здавалася цяпер нерэальным, быццам усяго таго і не было, часам ён і сам пераставаў верыць, што некалі жыў у тым глухім мястэчку, хадзіў у тую сталоўку, прыводзіў да сябе ў пакойчык Таню. Апошнія гады ён, можна сказаць, і зусім яе не ўспамінаў, перастаў пра яе і думаць, да таго дня, пакуль не ўбачыў у судзе Зайчыка, Віктара Паўлавіча, тысяча дзевяцьсот сорак пятага года нараджэння...


3

Перейти на страницу:

Похожие книги

Точка опоры
Точка опоры

В книгу включены четвертая часть известной тетралогия М. С. Шагинян «Семья Ульяновых» — «Четыре урока у Ленина» и роман в двух книгах А. Л. Коптелова «Точка опоры» — выдающиеся произведения советской литературы, посвященные жизни и деятельности В. И. Ленина.Два наших современника, два советских писателя - Мариэтта Шагинян и Афанасий Коптелов,- выходцы из разных слоев общества, люди с различным трудовым и житейским опытом, пройдя большой и сложный путь идейно-эстетических исканий, обратились, каждый по-своему, к ленинской теме, посвятив ей свои основные книги. Эта тема, говорила М.Шагинян, "для того, кто однажды прикоснулся к ней, уже не уходит из нашей творческой работы, она становится как бы темой жизни". Замысел создания произведений о Ленине был продиктован для обоих художников самой действительностью. Вокруг шли уже невиданно новые, невиданно сложные социальные процессы. И на решающих рубежах истории открывалась современникам сила, ясность революционной мысли В.И.Ленина, энергия его созидательной деятельности.Афанасий Коптелов - автор нескольких романов, посвященных жизни и деятельности В.И.Ленина. Пафос романа "Точка опоры" - в изображении страстной, непримиримой борьбы Владимира Ильича Ленина за создание марксистской партии в России. Писатель с подлинно исследовательской глубиной изучил события, факты, письма, документы, связанные с биографией В.И.Ленина, его революционной деятельностью, и создал яркий образ великого вождя революции, продолжателя учения К.Маркса в новых исторических условиях. В романе убедительно и ярко показаны не только организующая роль В.И.Ленина в подготовке издания "Искры", не только его неустанные заботы о связи редакции с русским рабочим движением, но и работа Владимира Ильича над статьями для "Искры", над проектом Программы партии, над книгой "Что делать?".

Афанасий Лазаревич Коптелов , Виль Владимирович Липатов , Дмитрий Громов , Иван Чебан , Кэти Тайерс , Рустам Карапетьян

Фантастика / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Cтихи, поэзия / Проза / Советская классическая проза
Свет любви
Свет любви

В новом романе Виктора Крюкова «Свет любви» правдиво раскрывается героика напряженного труда и беспокойной жизни советских летчиков и тех, кто обеспечивает безопасность полетов.Сложные взаимоотношения героев — любовь, измена, дружба, ревность — и острые общественные конфликты образуют сюжетную основу романа.Виктор Иванович Крюков родился в 1926 году в деревне Поломиницы Высоковского района Калининской области. В 1943 году был призван в Советскую Армию. Служил в зенитной артиллерии, затем, после окончания авиационно-технической школы, механиком, техником самолета, химинструктором в Высшем летном училище. В 1956 году с отличием окончил Литературный институт имени А. М. Горького.Первую книгу Виктора Крюкова, вышедшую в Военном издательстве в 1958 году, составили рассказы об авиаторах. В 1961 году издательство «Советская Россия» выпустило его роман «Творцы и пророки».

Лариса Викторовна Шевченко , Майя Александровна Немировская , Хизер Грэм , Цветочек Лета , Цветочек Лета

Фантастика / Проза / Советская классическая проза / Фэнтези / Современная проза