Читаем Ведзьміна тоня полностью

— Я і застаўся там… — стаў казаць далей Пятро Міклуш з вінаватасцю ў голасе. — Куды мне было вяртацца? І Вольга засталася. Яна, дарэчы, ужо памерла… Казала дзецям, што хоча памерці на радзіме, але не паспела прыехаць… Я вось адзін раз змог — 18 гадоў таму. І цяпер во супала так: ва ўнука — гэта дачкі сын — водпуск невялікі. А ў вас тут — вось такія справы…

— Якія справы? — здзівіўся старшыня Мікалай Рыгоравіч. — Адкуль у Англіі пра нашы вясковыя справы ведаюць?

— О, наш час — гэта не тыя страшныя гады, калі па паўгода ішло пісьмо… Мая дачка прыязджала са мной тады, яна выкладае ў школе. І да сэрца прыпалі ёй гэтыя мясціны. Вось нядаўна адшукала ў гэтым Інтэрнэце сайт пра ваш раён. Там у апошніх навінах і прачытала пра вашы планы — што збіраецеся вы знайсці магілу на тым балоце і зрабіць перазахаванне. Я не змог не прыехаць, каб пакланіцца бацькавай магіле. Я так спадзяюся, што мая надзея спраўдзіцца… Вы адшукайце, Васіль… — пранікнёна папрасіў Пятро Міклуш.

— Ну, гэта больш да нашага камандзіра звяртайся, — усміхнуўся дзед Васіль. — Як, Яўгенія, знойдзем?

Жэнька пачырванела густа-густа, да самай шыі. Яна разгубілася так, што не змагла знайсці і аднаго слова. За яе адказала маці:

— Знойдуць дзеці. Абавязкова знойдуць.

— Добра. Вось… чакайце… — павярнуўся Міклуш да маладога чалавека, нешта хутка стаў казаць на англійскай мове. Той згодна заківаў, пайшоў да машыны, вярнуўся з невялікім, але досыць умяшчальным рукзаком, запоўненым нечым. Рукзак узяў у свае рукі Пятро Міклуш, працягнуў Жэньцы. — Бярыце, калі ласка! Тут нашы гасцінцы вам: кава, вяндліна, пячэнне, кансервы… вам усё спатрэбіцца… Бярыце, бярыце, не саромейцеся, мы ж ад чыстага сэрца…

Калі Жэнька ўзяла рукзак, Пятро Міклуш крануў за руку Зарэмбу:

— Выбачайце, вы тут, здаецца, усё ведаеце. Мне б знайсці мясцовую ўладу..

— А што яе шукаць, яна тут уся, — засмяяўся Мікалай Рыгоравіч. — Вось Іван Кузьміч, старшыня сельвыканкама, вось вам дэпутат сельскага савета Алена Адамаўна Лошчык, вось і я сам — старшыня мясцовага калгаса Мікалай Рыгоравіч Зарэмба. Дарэчы, дык гэта вы мне тэлефанавалі і пыталіся, калі нашы вандроўнікі адправяцца ў паход?

— Ой, як цудоўна! Так, гэта мы ў Мінску спыніліся ў гасцініцы… О, які цудоўны, які чысты і ўтульны Мінск! Але, мы адтуль і тэлефанавалі…У мяне столькі просьбаў… Першая — мне б знайсці месца на нейкі час, каб пажыць. Я веру, што адшукаецца магіла бацькі… Вы ж перазахаванне плануеце на 3 ліпеня?

— Ну, як усё добра складзецца, — зазначыў Іван Кузьміч.

— Складзецца, у вас усё добра складваецца, калі вы робіце на карысць іншых… Я б хацеў перадаць яшчэ пэўную суму на помнік, вы ж будзеце яго рабіць? Гэта — ад маёй сям’і. Дзеці паедуць дадому, у нас кароткія водпускі, а мы з жонкай — гэта мая Марыя — хацелі б пажыць тут месяц. Ёй таксама спадабалася тады…

— Ну, хто да нас са шчырай душой, да таго і мы з адкрытым сэрцам, — развёў рукі ў бакі Іван Кузьміч. — Усё можна зрабіць, а пакуль трэба вось атрад наш адправіць. Вунь і Антон…

Сапраўды, пад’ехаў трактар. Перад ім расступіліся, каб стаў як мага бліжэй да разабранага і складзенага ля хаты плыта. У прычэпе было двое мужчын.

— Жэня! — паклікала маці. — Не лезь, там і без цябе пакуль управяцца. Ты кім жадаеш стаць? Вось, рабі здымкі! Дарэчы, вось каб ты сустрэчу Пятра Міклуша з Васілём Яўменавічам сфатаграфавала!

— А я сфатаграфавала! — весела адазвалася Жэнька. — І на дыктафон твой запісала!

Маці ўсміхнулася. Дыктафон, яны вырашылі, патрэбен будзе. І можна не запісваць на паперу падзеі дня, а дыктаваць на касету. Ну, і на ўсякі выпадак. Вось такі, напрыклад.

З пагрузкай справіліся хутка. У прычэп, акрамя мужчын, саміх хлопцаў, дзесяцікласнікаў, яшчэ заскочыла некалькі хлопцаў-вяскоўцаў, сярод іх і аднакласнікі Віцькі і Віталя. Дамовіліся: яны дапамагаюць пераносіць часткі плыта на першы востраў, а за гэта потым ім дадуць паплаваць на плыце па Ведзьмінай тоні.

Крануліся. Сяргей з Нэлай сядзелі побач з Жэнькай. Яны, у адрозненне ад астатніх, глядзелі назад, а не ўперад. Жэнька фатаграфавала: ім махалі на развітанне. І асобна стаяла маці. Яна ганарылася імі — Жэнькай і Віцькам, сама Жэнька гэта асабліва востра адчула сёння.

І яшчэ адну асобную постаць выглядзела Жэнька. Яна таўханула ў бок Сяргея:

— Глядзі! Твая маці…

Сяргей убачыў маці — яна стаяла на сваім надворку, ля студні, закрываючы вочы ад сонца сваёй далонню і гледзячы на іх — на Сяргея і Нэлу. Сяргей нейкі момант вагаўся — памахаць маці, як гэта зрабіла Жэнька сваёй, ці не, потым абхапіў рукамі Нэлу:

— Глядзі, на нас маці глядзіць! Памахай ёй рукой!

Нэла стала махаць. Маці адтуль, ад дома, заўважыла сваіх дачку і сына на трактары, павольна рука яе ўзнялася, і яна стала лёгка памахваць ёй…

Наперадзе ішоў УАЗік Зарэмбы. Дзед Васіль сядзеў на сядзенні разам са старшынёй — паказваў дарогу. За імі павольна рухаўся трактар з прычэпам. За вёскай да іх далучыўся яшчэ адзін трактар — Аркадзь Калюжны.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дым без огня
Дым без огня

Иногда неприятное происшествие может обернуться самой крупной удачей в жизни. По крайней мере, именно это случилось со мной. В первый же день после моего приезда в столицу меня обокрали. Погоня за воришкой привела меня к подворотне весьма зловещего вида. И пройти бы мне мимо, но, как назло, я увидела ноги. Обычные мужские ноги, обладателю которых явно требовалась моя помощь. Кто же знал, что спасенный окажется знатным лордом, которого, как выяснилось, ненавидит все его окружение. Видимо, есть за что. Правда, он предложил мне непыльную на первый взгляд работенку. Всего-то требуется — пару дней поиграть роль его невесты. Как сердцем чувствовала, что надо отказаться. Но блеск золота одурманил мне разум.Ох, что тут началось!..

Анатолий Георгиевич Алексин , Елена Михайловна Малиновская , Нора Лаймфорд

Фантастика / Проза для детей / Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фэнтези
Волчьи ягоды
Волчьи ягоды

Волчьи ягоды: Сборник. — М.: Мол. гвардия, 1986. — 381 с. — (Стрела).В сборник вошли приключенческие произведения украинских писателей, рассказывающие о нелегком труде сотрудников наших правоохранительных органов — уголовного розыска, прокуратуры и БХСС. На конкретных делах прослеживается их бескомпромиссная и зачастую опасная для жизни борьба со всякого рода преступниками и расхитителями социалистической собственности. В своей повседневной работе милиция опирается на всемерную поддержку и помощь со стороны советских людей, которые активно выступают за искоренение зла в жизни нашего общества.

Владимир Борисович Марченко , Владимир Григорьевич Колычев , Галина Анатольевна Гордиенко , Иван Иванович Кирий , Леонид Залата

Фантастика / Детективы / Советский детектив / Проза для детей / Ужасы и мистика