Читаем Ведзьміна тоня полностью

— Ага, пойдзем! Можа, і ўгаворым сваіх — мы ж не плаваць па тоні будзем, а толькі ноч адну заначуем…

Выйшла з хаты Жэнька.

— Што, няма ўжо «Пошуку»?

Хлопцы насцярожыліся — твар у Жэнькі быў ні капелькі не сумны. Хітраваты і вясёлы.

— Няма… А як там дзед? — асцярожна спытаў Віцька.

— Добра дзед. Зараз пад капельніцай паляжыць і ўсе справы, — бестурботна адказала Жэнька.

— Як — усе справы? Ты тлумач!

Жэнька прыжмурылася і нечакана задзірыста паказала хлопцам язык.

— Эх вы! Даследчыкі-разведчыкі! Вы дзеда дрэнна ведаеце! Але ціха! — па-змоўніцку паднесла яна палец да рота і прадоўжыла: — Мы з дзедам у хату зайшлі, быццам пераапрануцца, тут мне дзед і кажа: бяжы да фельчаркі і скажы, каб ішла неадкладна да мяне. Быццам мне стала дрэнна…

— А навошта? — залыпалі вачыма хлопцы.

— Дзівакі! Няўжо вы думаеце, што дзед дазволіць, каб нас ад нашай справы ўбок адцерлі? Гэта ж нашы землякі, і ідэя наша, і мы плыт збіралі… Таму дзед і прыкінуўся, што захварэў, каб гэты дэсант са двара выправадзіць. Не гнаць жа іх — яны ж ні ў чым не вінаватыя… Так што заўтра — у дарогу.

— Ура! — закрычалі ўголас Віцька і Віталь, не стрымаўся і Сяргей: радасна ўскінуў адну руку ўгору, голасна закрычаў: —Э-гей!

Нэла пляскала ў свае худзенькія далонькі, смяялася залівіста.

Быццам на гэты шум выйшла з хаты і фельчарка.

— Чаго крычыце? Ану, кыш у сад. Няхай адпачне ад вэрхалу стары чалавек. У яго сапраўды ціск узняўся… З вамі і не памрэш спакойна, — усміхнулася яна.

У садзе хутка назбіралі яблыкаў-паданак, памылі, і хоць баба Адарка пярэчыла, але сталі іх рэзаць — усё дзеду Васілю з бабай будзе лягчэй.

Праз хвілін сорак выйшаў з хаты і сам дзед Васіль з фельчаркай. Тая ў адной руцэ трымала свой чамаданчык, а ў другой — новенькі лазовы кошык.

— От, Яўменавіч, не варта мне так дзякаваць, то ж работа мая.

— Я табе не за работу дзякую, — адказаў дзед Васіль. — А за чалавечнасць. За гэта ніколі дзякаваць не многа.

Фельчарка пайшла на вуліцу, дзед — у сад.

Яго чакалі з радаснымі тварамі.

— Што, напужаліся крыху? — падбадзёрыў стары. — Не перажывайце, бывае ў жыцці і страшней. Вось калі ты зробіш, а другі цалкам тваё сабе забярэ — гэта балюча. Разумею, крыўдна і так… Не, то наша справа, нашай вёскі. Што тут чужым рабіць? Правільна я разумею?

— Правільна! Але мы тут аб другім падумалі… — пацішыў голас Віцька. — Аб тым дакуменце…

— Малайцы. І я аб гэтым падумаў адразу… Ну, вось і добра… А то я рашыў, што вам захацелася такія нашыўкі на рукавах панасіць, — падміргнуў дзед.

Засмяяліся шчасліва.

Усё ў іх атрымлівалася.

Але калі зноў нечакана завішчалі тармазы на вуліцы, уздрыгнулі ўсе. Толькі Сяргей спакойна зазначыў:

— Гэта старшыня прыехаў. Толькі ў яго УАЗіка так тармазы вішчаць.

І праўда, у сад зайшоў старшыня.

Павітаўся, прысеў на прапанаваны зэдлік.

— Ну, як настрой? Баявы? Добра, бачу, што баявы… Мне тут сказалі, што фельчарку выклікалі…

— Ты даруй, мне, Рыгоравіч, — загаварыў дзед Васіль. — Пасля мы табе многае патлумачым, ты хоць і чужы, ды наш чалавек. Цяпер адно скажу: ёсць у нас абставіны, пра якія вось толькі мы ведаем. І так складваецца, што ніхто чужы не павінен быць там, на востраве, пакуль не будзе знойдзена магіла. Толькі мы. Павер, надта сур’ёзна гэта. Дзеці вось зразумелі…

— Ну, значыць так трэба, — ніколькі не пакрыўдзіўся старшыня, што яму не хочуць даверыць нейкую таямніцу. — Вы больш ведаеце — вам і прымаць рашэнні. Я вам таксама веру… Так, калі ў вас усё гатова, у нас таксама ўсё гатова. Заўтра будзе трактар, Антон Аўдзееў пад’едзе. Будуць старшакласнікі са школы, яшчэ я тры чалавекі сваіх выдзеліў — дапамогуць вам перанесці ўсё на востраў. Аркадзь Калюжы будзе — на выпадак, калі забуксуем дзе. Хто ў вас старшы?

Пераглянуліся між сабой — неяк і не назначалі яны нікога старшым. І так разумелі — камандаваць, калі трэба, будзе дзед Васіль.

— Васіль Яўменавіч у нас старшы, — так і выказаўся Віцька.

— Так, зразумела, — усміхнуўся старшыня. — З трох такіх хлопцаў лепшага і не выбераш…Тады я назначаю старшай у групе Яўгенію! Хто супраць?

— Ага, пабудзеш з ёй супраць, — прабурчаў Віцька, але заўсміхаўся — яму было прыемна, што яго сястра — будзе галоўнай.

Старшыня абвёў позіркам хлопцаў, сустрэў толькі усмешкі згоды.

— Няхай камандуе! Але абед усё роўна гатаваць будзе…

— Ну, старшы, сябры мае, — гэта не камандаванне. Гэта адказнасць. Не толькі за свой абед, а і за справы ўсіх. І за жыцці ўсіх, за бяспеку. Думаеце, лёгка мне старшым тут быць? — пасур’ёзнеў Мікалай Рыгоравіч. — Вось… Ну, а Жэнька ў нас дзяўчына разумная, і слухаць вы яе будзеце. А намеснікам будзе ў яе Васіль Яўменавіч.

Не ўтрымаліся, зарагаталі, курыў сваю самакрутку і ўсміхаўся ў вусы дзед.

— Трымай, камандзір, — працягнуў старшыня Жэньцы радыётэлефон. — Мабільная сувязь да нашай вёскі не дайшла, ну а нам вось яшчэ ў мінулым годзе ўдалося атрымаць на жніво пяць такіх. Дыспетчарская цябе будзе чуць і днём і ноччу. Быць самім заўсёды на сувязі. Вось яшчэ зараднае і акумулятар запасны. Віцька хай зарадзіць абодва, хопіць на двое сутак, калі не размаўляць гадзінамі. Ну, што яшчэ ад мяне трэба?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дым без огня
Дым без огня

Иногда неприятное происшествие может обернуться самой крупной удачей в жизни. По крайней мере, именно это случилось со мной. В первый же день после моего приезда в столицу меня обокрали. Погоня за воришкой привела меня к подворотне весьма зловещего вида. И пройти бы мне мимо, но, как назло, я увидела ноги. Обычные мужские ноги, обладателю которых явно требовалась моя помощь. Кто же знал, что спасенный окажется знатным лордом, которого, как выяснилось, ненавидит все его окружение. Видимо, есть за что. Правда, он предложил мне непыльную на первый взгляд работенку. Всего-то требуется — пару дней поиграть роль его невесты. Как сердцем чувствовала, что надо отказаться. Но блеск золота одурманил мне разум.Ох, что тут началось!..

Анатолий Георгиевич Алексин , Елена Михайловна Малиновская , Нора Лаймфорд

Фантастика / Проза для детей / Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фэнтези
Волчьи ягоды
Волчьи ягоды

Волчьи ягоды: Сборник. — М.: Мол. гвардия, 1986. — 381 с. — (Стрела).В сборник вошли приключенческие произведения украинских писателей, рассказывающие о нелегком труде сотрудников наших правоохранительных органов — уголовного розыска, прокуратуры и БХСС. На конкретных делах прослеживается их бескомпромиссная и зачастую опасная для жизни борьба со всякого рода преступниками и расхитителями социалистической собственности. В своей повседневной работе милиция опирается на всемерную поддержку и помощь со стороны советских людей, которые активно выступают за искоренение зла в жизни нашего общества.

Владимир Борисович Марченко , Владимир Григорьевич Колычев , Галина Анатольевна Гордиенко , Иван Иванович Кирий , Леонид Залата

Фантастика / Детективы / Советский детектив / Проза для детей / Ужасы и мистика