Читаем Ведзьміна тоня полностью

— Ды, здаецца, усё наш камандзір палічыла і ўлічыла, — адказаў за ўсіх дзед Васіль. — Нам бы толькі трактар раней…

— У восем гадзін будзе трактар і рабочыя. Са школай я сам дамоўлюся.

— Тады ўсё ў парадку.

Старшыня павярнуўся, каб ісці, але ў апошнюю хвіліну затрымаўся. Нейкі час ён вагаўся — казаць пры ўсіх ці адазваць Сяргея ўбок, каб пабыць адзін на адзін, але вырашыў усё ж, што ў хлопца не павінна быць тайн ад сяброў адносна яго маці.

— Сяргей… Сужыцеля тваёй маці сёння арыштавалі, ён ужо дае паказанні. Прызнаўся. Маці твая адна ў хаце застаецца. Ну, зусім адну мы яе тут не пакінем… У гэтым годзе мы дваіх мужчын адправілі на кадзіроўку ад гарэлкі за кошт калгаса. Бо не было ў людзей за што. Пакрысе яны адрабілі, цяпер — людзі як людзі, дзякуй кажуць. Мы і маці тваёй прапануем. Адно хацеў цябе папрасіць: вернецца яна — ідзі з сястрой жыць у хату. Падтрымай маці. Вельмі цяжка жыццё адразу перайначыць. Трэба, каб пратрымалася маці месяц. Глядзець за ёй, не раўнуючы што за Нэлай. Далей будзе лягчэй… Як, падтрымаеш?

— Я ўсё зраблю, — ціха адказаў Сяргей. — Адно каб не піла…Як паедзе, я хату перавярну, не пазнае…

— Ну, тады добра. Галіна Калюжа маці ўгаворыць, яны сяброўкамі былі. Займайцеся тут, а мне бегчы. Чакайце заўтра!

Завыў рухавік, заціх удалечыні вуліцы.

На нейкі час у садзе стала ціха, было чуваць, як пастрэльвае тытунь у дзедавай самакрутцы.

— Ну, хлопцы, узяўся за гуж — не кажы, што не дуж, — падбадзёрыў дзед прыціхлых сяброў. — Усё ў нас атрымаецца. Галоўнае — ісці да канца…

Частка 23

Ранак быў празрыста-блакітным: ад высокага чыстага неба, ад бліскучай роснай травы, ад яшчэ не асляпляльнага сонечнага святла.

Забразгацела вядро аб студню. Сяргей выглянуў — маці набірала ваду. А з коміна хаты ішоў густы белы дым. І… пахла скваркамі. І блінамі.

Было яшчэ каля шасці гадзін. З коміна хаты дзеда Васіля таксама ішоў лёгкі дымок — і баба Адарка нешта гатавала.

Сяргей памыўся, стаў раскладваць агонь — няблага і кавы папіць — учора Жэнька крадком пакінула на стале невялікую бляшанку. Смачная кава, добра яе папіць вось такой раніцай: калі ціха-ціха зусім, яшчэ ніколькі не горача, дыхаецца на поўныя грудзі, і неба светлае, і дым з коміна пахне смачна… Дзякуй Жэньцы, хоць неяк і няёмка…

Сяргей піў каву без нічога — проста піў маленькімі глыткамі цёмны гарачы напой, гледзячы ў нікуды і адразу на ўсё. Вось у такія моманты прыходзіць перакананне, што ты ідзеш правільна, што ўсё ўрэшце будзе добра…

Нэла высунулася з будана, разлахмачаная, салодка пазяхнула, перацепнула плячыма.

— Выспалася?

Нэла кіўнула і падышла да Сяргея, прыціснулася.

— Бач, яны ўжо не спяць, а я будзіць іх іду!

Сяргей не чакаў пачуць голас, таму лёгка ўздрыгнуў.

У сад зайшла маці.

— Ну, і добра, што прачнуліся. Я вам снеданне згатавала.

Маці запнулася, нешта прыкідваючы, потым сказала:

— То я вам сюды прынясу, у хаце не прыбрала яшчэ…

Хутка яна вярнулася, несучы ў руках дзве глыбокія алюмініевыя міскі. У адной былі печаныя аладкі з белай мукі, у другой — яешня і скваркі.

— От, відэльцы не ўзяла, — павярнулася яна зноў да надворка.

— Не трэба, у нас ёсць, — спыніў яе Сяргей. — Сядай вось. Нэла, бяжы па сваё малако, вунь баба ў садзе цябе чакае.

Нэла пабегла ў сад дзеда Васіля, скачучы высока цераз траву, збіваючы ранішнюю расу і пакідаючы цёмна-зялёныя сляды на бліскучым лузе. Там яе сапраўды чакала баба Адарка са слоікам.

Снедалі моўчкі.

Не ведаў Сяргей, што казаць, калі сядзіць сям’я за адным сталом. Не сядзеў ён так вельмі даўно.

— Дык на колькі ж вы дзён у балота? — спытала маці.

— На тыдзень, як усё добра будзе. Рыбы хачу многа налавіць. Купіць з адзення трэба што, адны штаны засталіся.

— Ага, трэба табе і штаны, — згадзілася маці. — Нэлу з сабой забярэш?

— Забяру. Няхай са мной будзе.

— Нэла, а можа са мной застанешся? Камары ў балоце пакусаюць, авадні джаляць… — стала казаць маці да дачкі.

Нэла адставіла ўбок кубак з недапітым малаком, пакруціла галавой і, сутаргава крывячы роцік, выціснула:

— Не-е-э-э!

Маці змянілася тварам. Сяргей паглядзеў на яе і сказаў:

— Мы пакрысе размаўляць Нэлу вучым. Баба Адарка казала, што ўсё ад перапуду, будзе Нэла ў спакоі, ніхто пужаць яе не будзе — навучыцца зноў гаварыць.

— Дык а на балоце ж напужаць што можа, — разгублена запярэчыла маці.

— Вы п’яныя для яе самы вялікі страх, — вырвалася ў Сяргея, але маці не пакрыўдзілася, наадварот, быццам чакала нечага падобнага, каб загаварыць на гэту тэму:

— Дык… учора старшыня да мяне падыходзіў. Казаў, што калгас грошай дасць, а я каб на кадзіроўку ехала. Ехаць, а? Грошы вялікія, іх вяртаць трэба. Можа, я так не буду піць і ўсё?

— Едзь, — упэўнена адказаў Сяргей. — Грошай у нас яшчэ мільёны незаробленых. Колькі заробім — ад нас залежыць. Раней піць кінеш — раней і заробім.

— Дык тыдзень не піць трэба да гэтага…

— Вось і не пі. Пакуль з балота не вернемся — не пі.

— Ага, я не буду, — не тое што абяцала маці, яна больш угаворвала сама сябе, пераконвала, што справіцца, вытрымае…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дым без огня
Дым без огня

Иногда неприятное происшествие может обернуться самой крупной удачей в жизни. По крайней мере, именно это случилось со мной. В первый же день после моего приезда в столицу меня обокрали. Погоня за воришкой привела меня к подворотне весьма зловещего вида. И пройти бы мне мимо, но, как назло, я увидела ноги. Обычные мужские ноги, обладателю которых явно требовалась моя помощь. Кто же знал, что спасенный окажется знатным лордом, которого, как выяснилось, ненавидит все его окружение. Видимо, есть за что. Правда, он предложил мне непыльную на первый взгляд работенку. Всего-то требуется — пару дней поиграть роль его невесты. Как сердцем чувствовала, что надо отказаться. Но блеск золота одурманил мне разум.Ох, что тут началось!..

Анатолий Георгиевич Алексин , Елена Михайловна Малиновская , Нора Лаймфорд

Фантастика / Проза для детей / Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фэнтези
Волчьи ягоды
Волчьи ягоды

Волчьи ягоды: Сборник. — М.: Мол. гвардия, 1986. — 381 с. — (Стрела).В сборник вошли приключенческие произведения украинских писателей, рассказывающие о нелегком труде сотрудников наших правоохранительных органов — уголовного розыска, прокуратуры и БХСС. На конкретных делах прослеживается их бескомпромиссная и зачастую опасная для жизни борьба со всякого рода преступниками и расхитителями социалистической собственности. В своей повседневной работе милиция опирается на всемерную поддержку и помощь со стороны советских людей, которые активно выступают за искоренение зла в жизни нашего общества.

Владимир Борисович Марченко , Владимир Григорьевич Колычев , Галина Анатольевна Гордиенко , Иван Иванович Кирий , Леонид Залата

Фантастика / Детективы / Советский детектив / Проза для детей / Ужасы и мистика