Читаем Ведзьміна тоня полностью

— О, Жэнька з дзедам у хату пайшлі… Мабыць, дзед будзе апранаць свой святочны касцюм з медалямі. І яшчэ яму галіцца трэба — сам казаў… Бач, за яблыкамі ўсе кінуліся, як гаспадар у хату пайшоў, — каменціраваў убачанае Віцька. І раптам проста пляснуў сябе па ілбе. — Дурні мы! Мы не маем права згаджацца!

— Ты што?

— Там жа трое партызан пахавана, забыліся?

— Чорт…

— Гэты атрад не павінен быць на востраве раней за нас! — заключыў Віцька.

— Тым больш, плыт мы ім не аддадзім, — заключыў Сяргей. — Паставім умову: раз плыт у нас, то дыктаваць мы будзем.

— Правільна, — падтрымаў Віталь. — Умова будзе такой: мы першыя на востраў, яны — потым. А плыт мы ім перагонім, як ужо справу зробім…

Тут хлопцы пабачылі, як Жэнька нечакана выбегла з хаты і пабегла вуліцай у другі канец вёскі.

— Здарылася што?

— Што? Ну, Жэньцы ж таксама не вельмі прыемна, што гэтыя коршакі наляцелі…

Яшчэ хвілін праз дзесяць з сянец выйшла баба Адарка і пакрочыла ў сад да атрада і яго камандзіршы. Старая спынілася перад жанчынай, нешта стала ёй казаць. Нават адсюль было бачна, як рэзка змяніўся твар жанчыны — знік урачыста-пераможны выгляд, рот скрывіўся ў разгубленай усмешцы.

— Не, нешта там не тое, — занепакоена сказаў Сяргей. — У бабы Адаркі твар надта сумны. І дзед не выходзіць…

— Пайшлі, — гукнуў за сабой Віцька.

Ужо былі ў дзедавым садзе, як пачулі строкат матацыкла. А потым з вуліцы на надворак хутка прайшла добра знаёмая хлопцам фельчарка іх вясковага медпункта: паўнацелая, мажная жанчына з суровым тварам. У белым халаце сваім, з патрапаным ужо ад часу чамаданчыкам. Следам за фельчаркай на двор зайшла Жэнька, запыханая, расчырванелая.

— Васілю Яўменавічу дрэнна стала!

Усе памкнуліся ў хату ўслед за фельчаркай. Заспяшалася з саду баба Адарка, а за ёй разгублена — і камандзір пошукавага атрада Лідзія Камуліна.

Дзед Васіль ляжаў на канапе і, здавалася, не дыхаў зусім. Фельчарка прысела побач, узяла яго руку ў сваю, знайшла пульс.

— Што, Яўменавіч, думаў хлапчуком па балоце пабегаць? — стала выгаворваць яна. — Не атрымаецца… Гады не тыя. Так, ціск памераем… — хутка дастала апарат, змерыла ціск, сумна паківала галавой. — Ну, я так і ведала. У вас усіх хваробы аднолькавыя. Так, зараз капельніцу пастаўлю, а заўтра ў бальніцу ў раён. Дзён на дзесяць. Трэба сэрца падмацаваць…

Яна азірнулася на прыціхлых ля дзвярэй падлеткаў і строга сказала:

— Усім з хаты і з двара! Чалавеку трэба поўны спакой. Растрывожылі…

— Але мы тут па заданні… — стала разгублена апраўдвацца Лідзія Камуліна.

— Не ведаю я пра вашы заданні, — катэгарычна перабіла яе фельчарка. — Я ведаю пра здароўе сваіх ветэранаў. І ведаю, што такія сустрэчы трэба б было ўзгадняць з намі. Наляцелі з пытаннямі, быццам з неба зваліліся — вось і разышлося сэрца не на жарт. Усё, выходзьце. Жэнька, дапамажы мне капельніцу дзе замацаваць, у амбулаторыю дзеда цяпер не павязём.

— Гм-м, — ужо смялей нагадала аб сабе Лідзія Камуліна: — Вы хочаце сказаць, што заўтрашняе мерапрыемства адкладваецца?

Фельчарка глянула на яе, як на іншапланецянку.

— Я нічога не абавязана і не збіраюся ведаць аб вашых заўтрашніх мерапрыемствах. У мяне свае мерапрыемствы. І адно з іх — завезці ў бальніцу Яўменавіча.

– І на колькі часу? — ужо патрабавальна запытала Лідзія Камуліна.

Фельчарка нечакана паморшчылася, як ад кіслага.

— Нешта вы недачулі… Я вам сказала: чалавек павінен легчы ў бальніцу. І гэта ўсё. Жэнька, у мяне там ліпкая лента, вось гэту бутэльку абматай так, каб можна было вось за гэты цвічок замацаваць…

Фельчарка стала даставаць з сумкі інструменты, не звяртаючы больш увагі на жанчыну ля дзвярэй.

Тая выйшла.

Праз хвіліну яе атрад з сумным выглядам стаў згортваць дзве пастаўленыя палаткі. Хлопцы назіралі за гэтымі зборамі моўчкі. Было адначасова і радасна, і прыкра: гэтыя паедуць, але і іх паход зрываецца. Ды яшчэ невядома, на колькі…

— Бачыш ты, якія ж гэтыя дарослыя непрадказальныя, — загаварыў Віцька. — Быццам усё было гатова…

— Дзед — стары чалавек. А калі б яму на востраве дрэнна стала? — запярэчыў Віталь. — Яму ж не 16 гадоў. Вайну перажыў, блакаду…

Тым часам атрад сабраўся і праз надворак маўкліва выйшаў да свайго аўтамабіля. Яшчэ колькі хвілін — машына загула і знікла.

– І не развіталіся, — заўважыў Віталь.

— А хто мы для іх? — горка заўважыў Сяргей. — Яны прыязджалі па славу…

— Чаму ты так гаворыш?

— А таму… Бач, як толькі стала вядома аб нашым паходзе, то і атрад арганізаваўся. І форму яны знайшлі, і рукзакі, і палаткі новенькія. Гэта не наша, латаная… І камандаваць тут пачалі. Вунь як лужок стапталі… Ім не мы трэба былі, а наш плыт…

— Ну і застаўся ў нас плыт, што далей? — з выклікам спытаў Віталь.

— Ды супакойся ты… Не ведаю, — міралюбіва адказаў Сяргей. — Лета вялікае, дзед паправіцца. Ну, а мы з Нэлай заўтра на тоню пойдзем. Будан там зробім, будзем лавіць рыбу…

— Добра табе, — са шкадаваннем зазначыў Віцька. — Нас без дарослых на астравы не пусцяць з начоўкай. То мы табе дапаможам заўтра будан паставіць, парыбачым — мо і днём клёў добры будзе. Пойдзем, Віталь? Два астравы мы абследуем пакрысе. Усё справа з месца зрушыцца.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дым без огня
Дым без огня

Иногда неприятное происшествие может обернуться самой крупной удачей в жизни. По крайней мере, именно это случилось со мной. В первый же день после моего приезда в столицу меня обокрали. Погоня за воришкой привела меня к подворотне весьма зловещего вида. И пройти бы мне мимо, но, как назло, я увидела ноги. Обычные мужские ноги, обладателю которых явно требовалась моя помощь. Кто же знал, что спасенный окажется знатным лордом, которого, как выяснилось, ненавидит все его окружение. Видимо, есть за что. Правда, он предложил мне непыльную на первый взгляд работенку. Всего-то требуется — пару дней поиграть роль его невесты. Как сердцем чувствовала, что надо отказаться. Но блеск золота одурманил мне разум.Ох, что тут началось!..

Анатолий Георгиевич Алексин , Елена Михайловна Малиновская , Нора Лаймфорд

Фантастика / Проза для детей / Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фэнтези
Волчьи ягоды
Волчьи ягоды

Волчьи ягоды: Сборник. — М.: Мол. гвардия, 1986. — 381 с. — (Стрела).В сборник вошли приключенческие произведения украинских писателей, рассказывающие о нелегком труде сотрудников наших правоохранительных органов — уголовного розыска, прокуратуры и БХСС. На конкретных делах прослеживается их бескомпромиссная и зачастую опасная для жизни борьба со всякого рода преступниками и расхитителями социалистической собственности. В своей повседневной работе милиция опирается на всемерную поддержку и помощь со стороны советских людей, которые активно выступают за искоренение зла в жизни нашего общества.

Владимир Борисович Марченко , Владимир Григорьевич Колычев , Галина Анатольевна Гордиенко , Иван Иванович Кирий , Леонид Залата

Фантастика / Детективы / Советский детектив / Проза для детей / Ужасы и мистика