Читаем Ведзьміна тоня полностью

— Добрай раніцы! — прывітаўся дзед з Жэнькай і Сяргеем. — Будзіце, мабыць, астатніх, хутка і чай будзе. З траў, пахучы, лячэбны…

— А чаму вы нас не разбудзілі, як абяцалі? — гэта ўжо галава Віталя выглянула з палаткі, а потым і сам ён пад штуршком Віцькі выкаціўся вонкі. — Рыбачыць збіраліся… — бурчэў Віталь.

— Як вам спалася, лепей скажыце? — прыжмурыўся дзед Васіль.

— Ой, я нібыта правалілася, — пацягнулася Жэнька. — Думала, будзе пад галавой цвёрда, нязручна, а ледзь галава лягла — сплю. А прачнулася — нібыта сто гадзін праспала.

— А мяне як выключылі, — расказваў Віцька. — Думаю, зараз прадумаю план пошукаў, каб было што сказаць сёння, а тут — пстрык і сплю.

— Ну, вось… — дзед усміхнуўся. — Так вы тут салодка спалі, пахропвалі, што шкада мне стала вас будзіць. Нічога, Сяргей, — дзед павярнуўся да хлопца, — наша рыба будзе нашай. У Бога дзён многа.

— Ат, я не перажываю, — усміхнуўся і Сяргей. — Мне таксама спаць хацелася. Даўно так спакойна не было…

— Ну, бяжыце, умывайцеся, будзем снедаць…

Іх плыт стаяў на месцы, здавалася — нечым пакрыўджаны, мо таму, што такі кароткі быў яго першы паход, і зноў вось прывязалі… Тоня ляжала пад коўдрай тумана. Ён ужо быў рэдкаваты, недзе на праплешыны ўжо чыстай вады падалі яркія промні сонца. Туман узнімаўся пакрысе ўверх.

Вада ад берага была цёплай.

А далей у іх бухце віравала жыццё. То тут, то там раздаваліся кароткія ўсплёскі, паверхня вады раптам прарэзвалася імклівым нябачным плаўніком…

— Гуляе наша рыба, — у захапленні загаварыў Віцька. — От, глядзі, глядзі!

Велікаваты карась проста выскачыў з вады ажно, плёхнуўся назад, толькі кругі пайшлі па вадзе.

— Ой, як скача! — выгукнула Жэнька.

— Гэта ўжо не гуляе, — пракаменціраваў Віталь. — Гэта ўжо ён жыццё сваё ратаваў. За ім палявалі…

— Ну, зробім справу — сяду на дзень са спінінгам! — паабяцаў сам сабе Сяргей. — Ніколі яшчэ шчупака не лавіў.

– І я не лавіў, — прызнаўся Віталь. — Дзядзька спінінг падарыў, а мне з ім і хадзіць не было куды.

— Я спрабаваў, нічога няма складанага. Галоўнае — акуратна і не спяшацца, — супакоіў усіх Віцька. — Адзін спінінг на траіх — паспрабуем усе.

Узбуджаныя, вярнуліся да кастра. Там ужо і Нэла падстаўляла складзеныя далонькі — дзед паліваў, яна ўмывалася. Чайнік на кастры закіпаў.

Хутка сталі гатаваць сняданне.

Чай, бутэрброды — есці пакуль не хацелася. Узбуджаныя будучымі пошукамі, снедалі хутка.

Жэнька звязалася па радыётэлефоне з дыспетчарскай. На гэты раз Зарэмбы не было — сказалі, што ён паехаў у раён. Жэнька перадала, што ў іх усё добра, каб не хваляваліся. Пачынаюць пошукі.

…Ішлі, як і дамовіліся — на дзесяць крокаў адзін ад аднаго, строга па прамой. Так вырашылі ля кастра. Прачэсвалі літаральна ўвесь лес, шукалі зямлянку.

Проста сказаць было — ісці ланцугом. Тут паспрабуй прайдзі, калі лес рос гэтулькі гадоў сам па сабе. Таму і ішлі паволі. Калі хто прыпыняўся, яго чакалі, нехта знаходзіў нейкае паглыбленне — падыходзілі, спрабавалі раскапаць трохі, дакладна вызначыць: яма гэта ад вываратня якога засталася ці гэта зямлянка…

Востраў аказаўся не такі і маленькі. Ад іх плыта трэба было прайсці добрых пяцьсот метраў праз лес. І то лес не заканчваўся, не абрываўся, а паступова ўсё больш вольхаў траплялася на шляху, з’яўляліся вялікія нізкія ўчасткі з вадой. Далей — болей, радзеў і святлеў лес, адначасова нібы спускаючыся ў балота. Нарэшце дрэвы знікалі, кусты вербалозу стагамі ўзнімаліся на цяпер ужо роўнай, парослай дзе асакой, дзе разнатраўем паверхні. А пад нагамі знікала цвёрдая зямля. Хлюпала, засмоктвала імкліва…

Круглым востраў не быў, і як Віталю не карцела хутчэй скласці яго дакладную карту, гэту справу адклалі на потым.

Праз тры гадзіны пошукаў зямлянку знайшлі.

Ніякіх сумненняў не было, што гэта — зямлянка. Адразу за вываратнем быў добра бачны паўабвалены ўваход, з невялікага ўзгорка тырчалі спарахнелыя камлі нятоўстага бярвення — адразу можна было сказаць, што гэта — насыпаны дах падземнага жытла.

І дзед Васіль адразу прысеў на выварацень, стаў нервова даставаць сваю бляшанку з тытунём.

— А ад нашай палаткі зусім недалёка, — азірнуўся назад Віталь. — Ну, што, давайце па інструменты збегаем…

Прынеслі рыдлёўкі, трыножнік тэадаліта, сам тэадаліт. Яшчэ — тры вешкі з Віталевага набору.

Віцька з Сяргеем узяліся за рыдлёўкі. Віталь настроіў тэадаліт, заглядваў у акуляр — вышукваў адсюль вешку на беразе тоні, ля плыта. Яе не было відаць за кустоўем. Жэнька пабегла — перанесла вешку і паставіла перад кустамі. Віталь хутка накідваў прыблізны план вострава, дакладна адзначыў толькі адно месца: становішча зямлянкі адносна стаянкі іх плыта і лагера.

Сяргей і Віцька тым часам раскапалі ўваход у зямлянку, адкінулі спарахнелыя рэшткі бярвення.

— Там, у куце справа, павінны быць зямлёй прысыпаны нямецкі карабін. Ён без патронаў у нас застаўся, — сказаў дзед Васіль, у чарговы раз круцячы самакрутку. — Як наша гэта зямлянка і калі пасля нас хлопцы не краналі нічога…

— А вы сумняваецеся? — спытала Жэнька.

— Цяжка сёння паверыць, што гэта ўсё было, — ціха адказаў дзед.

Нырнуў у зямлянку Сяргей.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дым без огня
Дым без огня

Иногда неприятное происшествие может обернуться самой крупной удачей в жизни. По крайней мере, именно это случилось со мной. В первый же день после моего приезда в столицу меня обокрали. Погоня за воришкой привела меня к подворотне весьма зловещего вида. И пройти бы мне мимо, но, как назло, я увидела ноги. Обычные мужские ноги, обладателю которых явно требовалась моя помощь. Кто же знал, что спасенный окажется знатным лордом, которого, как выяснилось, ненавидит все его окружение. Видимо, есть за что. Правда, он предложил мне непыльную на первый взгляд работенку. Всего-то требуется — пару дней поиграть роль его невесты. Как сердцем чувствовала, что надо отказаться. Но блеск золота одурманил мне разум.Ох, что тут началось!..

Анатолий Георгиевич Алексин , Елена Михайловна Малиновская , Нора Лаймфорд

Фантастика / Проза для детей / Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фэнтези
Волчьи ягоды
Волчьи ягоды

Волчьи ягоды: Сборник. — М.: Мол. гвардия, 1986. — 381 с. — (Стрела).В сборник вошли приключенческие произведения украинских писателей, рассказывающие о нелегком труде сотрудников наших правоохранительных органов — уголовного розыска, прокуратуры и БХСС. На конкретных делах прослеживается их бескомпромиссная и зачастую опасная для жизни борьба со всякого рода преступниками и расхитителями социалистической собственности. В своей повседневной работе милиция опирается на всемерную поддержку и помощь со стороны советских людей, которые активно выступают за искоренение зла в жизни нашего общества.

Владимир Борисович Марченко , Владимир Григорьевич Колычев , Галина Анатольевна Гордиенко , Иван Иванович Кирий , Леонид Залата

Фантастика / Детективы / Советский детектив / Проза для детей / Ужасы и мистика