Читаем Ведзьміна тоня полностью

— Вось, а нам трэба тут усё зрабіць, — працягваў дзед Васіль. — Каб хто з жадаючых з нашай дапамогай мог сюды прыйсці і на чалавечую магілку патрапіць, а не ў яму ўпасці… Давайце, хлопцы …

Белыя косці былі расцягнуты трохі звярамі (сюды і ваўкі маглі забрысці). Іх збіралі ў рэшткі курткі, у якую быў некалі апрануты мужчына. Куртка згубіла і колер, і форму, але тканіна была сінтэтычная, то яшчэ не спрахла. Зносілі косці да ямы, дзед акуратна ўкладваў, прысыпаў пяском. Доўга шукалі чэрап. Нарэшце знайшлі ў высокай траве — праз пустыя вачніцы яго, што глядзелі ў высокае неба, прарасла трава…

Адчуванне таго, што яны робяць не тое, што планавалі, пакрысе прайшло і ў Жэнькі, хоць усё супраціўлялася ў ёй. Яна напачатку хацела сказаць, каб увогуле не закапвалі і разрытае — вось сказалі б там, у райцэнтры, што тут косці на паверхні ляжаць — не кінулі б справу, прыехалі б… Але за гэтыя дні яна цалкам стала давяраць дзеду. Ён жа разумны стары. Ён не хлусіць…

Сабралі ўсе косці, старанна праверылі ўсё вакол таго месца, дзе ляжаў касцяк — каб нічога не пакінуць. Асобна сабралі рэшткі адзення.

Невялікі ўзгорак насыпалі, падраўнялі з усіх бакоў — і трошкі аж не па сабе стала — раптоўна сярод лесу з’явілася ўжо сапраўдная магіла. Дзед ручкай рыдлёўкі паціскаў на пяску зверху — намаляваўся крыж.

— Ну, вось… Цяпер давайце падумаем, што з рэшткамі адзення рабіць.

— Спалім ды і ўсё, — прапанаваў Сяргей. — Каб ніхто ніякіх пытанняў нам не задаваў.

— Правільна, — падтрымаў Віцька. — Мы знайшлі толькі косці…у самой зямлянцы. І нічога больш.

— Ну, давайце так і зробім, — згадзіўся дзед.

Спалілі рэшткі адзення. Смярдзючы дым вецер адносіў убок.

— Якія ў вас цяпер планы? — спытаў дзед.

— Ды… Трэба дакладна месца на карту нанесці, карту вострава скласці. Трэба і тую зброю адшукаць, — стаў пералічваць Віталь.

— Ды пачакае твая карта, — перабіў яго Віцька. — Рыбу вось пойдзем лавіць. Якраз вячэрні клёў. А зброю не знойдзем без металашукальніка.

— Добрая справа — рыбу палавіць, — кіўнуў дзед. — Але яшчэ ранавата. А ты, Жэнька, як мяркуеш?

— Не ведаю… неяк мы ўсё планавалі да моманту знаходкі. Трэба вяртацца, мабыць…

— Як вяртацца? Ты што?

Хлопцы аж падскочылі з месца. Дзед супакоіў усіх.

— Ну, ты, Жэнька, па тэлефоне Рыгоравічу даложыш, як вернецца… А вось кажы толькі яму самому, больш нікому… Вось так пакуль зробім: мне, хто дужэйшы — мо ты, Сяргей, дапаможа дубок зваліць (я тут прыкмеціў) і сюды прыцягнуць, парэзаць. А вы сабе востраў мерайце. Думаю, дакладная карта патрэбна будзе… А потым я тут крыж майстраваць буду — а вы сабе ідзіце, рыбачце. Дамовіліся?

З дзедам пагадзіліся.

Частка 26

Дарэмна Віцька бурчэў — складанне карты вострава захапіла яго. Ён па камандзе Віталя ішоў краем вострава, ля пачатку балота, і сам уяўляў, як малюецца лінія берага на карце. Кропку за кропкай памячаў Віталь, Віцька пераходзіў далей і далей, нарэшце — круг замкнуўся.

Востраў на карце выглядаў зусім не круглым — паўкруг. Ды яшчэ няроўны. Нічога не казала аб тым, што ён тут некім насыпаны… І Заікін быў у напрамку Савінага вострава без намёку на нейкі таямнічы азімут.

— Нічога, мы яшчэ астатнія праверым, — не здаваўся Віталь. — І раскопкі трэба правесці на месцы зямлянкі — што там за бярвенні, пра якія дзед расказваў…

Сяргей падышоў да палаткі — дзеду ён больш не трэба быў: той сам майстраваў невялікі крыж.

Жэнька ўжо двойчы тэлефанавала — Зарэмба усё яшчэ не вярнуўся ў вёску. Нэла, стомленая доўгім блуканнем па лесе, цяпер моцна спала ў палатцы.

Жэнька адмовілася ісці з хлопцамі на рыбу — у апошні момант, гледзячы на салодка спячую малую, яна зразумела, што сама неверагодна стамілася. І прылегла побач з ёй.

…Не, такога клёву яны даўно не бачылі. І сам Віталь, які не вельмі захапляўся той рыбалкай, разгарачыўся так, што ў першыя дзесяць хвілін аж прытанцоўваў на месцы.

Ах, якія ж чапляліся карасі! Адзін у адзін, жоўта-залатыя, вялікія! І не гулялася рыба з нажыўкай: толькі ледзь варухнецца паплавок — і адразу ішоў адным штуршком у глыбіню. Эй, давай, цягні!

Вядзерца запоўнілася за пятнаццаць хвілін — а рыба брала і брала. Віталь за вялікім вядром збегаў, а Сяргей у гэты час краснапёрку выцягнуў: такая прыгожая.

Недзе хвілін сорак працягваўся такі клёў — не паспявалі закідваць.

А потым нібыта раз — і нехта прагнаў адсюль усю рыбу.

Паплаўкі нерухома стаялі ў цёмнай вадзе, быццам прымерзлі. Ветрыка не было, а тут падзьмуў, невялікія хвалі запляскалі аб плыт, з якога рыбачылі хлопцы…

— Так, цяпер на спінінг паспрабуем, га? — прапанаваў Віцька. — Відаць, шчупак тут гуляе, вось і перастала рыба браць.

— Давай, — без асаблівага энтузіязму адказаў Віталь. Яму ўмомант стала тут нецікава. Але вырашыў застацца, паглядзець. Сам на спінінг ён лавіць не збіраўся.

— Плыт трэба далей адвесці, — прапанаваў Сяргей. — Тут размахнуцца няма дзе.

Адвязалі плыт, усцягнулі сходні, адплылі далей ад берага.

Адзін закід, другі, трэці… Толькі на пяты блясна паляцела досыць добра — далёка і туды, куды Віцька цэліў. Нічога…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дым без огня
Дым без огня

Иногда неприятное происшествие может обернуться самой крупной удачей в жизни. По крайней мере, именно это случилось со мной. В первый же день после моего приезда в столицу меня обокрали. Погоня за воришкой привела меня к подворотне весьма зловещего вида. И пройти бы мне мимо, но, как назло, я увидела ноги. Обычные мужские ноги, обладателю которых явно требовалась моя помощь. Кто же знал, что спасенный окажется знатным лордом, которого, как выяснилось, ненавидит все его окружение. Видимо, есть за что. Правда, он предложил мне непыльную на первый взгляд работенку. Всего-то требуется — пару дней поиграть роль его невесты. Как сердцем чувствовала, что надо отказаться. Но блеск золота одурманил мне разум.Ох, что тут началось!..

Анатолий Георгиевич Алексин , Елена Михайловна Малиновская , Нора Лаймфорд

Фантастика / Проза для детей / Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фэнтези
Волчьи ягоды
Волчьи ягоды

Волчьи ягоды: Сборник. — М.: Мол. гвардия, 1986. — 381 с. — (Стрела).В сборник вошли приключенческие произведения украинских писателей, рассказывающие о нелегком труде сотрудников наших правоохранительных органов — уголовного розыска, прокуратуры и БХСС. На конкретных делах прослеживается их бескомпромиссная и зачастую опасная для жизни борьба со всякого рода преступниками и расхитителями социалистической собственности. В своей повседневной работе милиция опирается на всемерную поддержку и помощь со стороны советских людей, которые активно выступают за искоренение зла в жизни нашего общества.

Владимир Борисович Марченко , Владимир Григорьевич Колычев , Галина Анатольевна Гордиенко , Иван Иванович Кирий , Леонид Залата

Фантастика / Детективы / Советский детектив / Проза для детей / Ужасы и мистика