Читаем Ведзьміна тоня полностью

— Божачкі… — выдыхнула Жэнька і ўспомніла нарэшце, што трымае ў руках фотаапарат. — А Нэле можна падысці?

— Можна, — усміхнуўся дзед. — Бач, які трапіўся. Мо адзін такі на ўсю тоню…Ай, малайцы, такога звера выцягнулі!

Побач з Нэлай шчупак выглядаў яшчэ страшней — сапраўдная пачвара са сну. Утрох хлопцы ледзь паднялі яго на рукі — а Жэнька пстрыкала фотаапаратам. Напружанне прайшло, і ўжо Віталь смешна пераказваў і паказваў Жэньцы, як напалохаўся Віцька:

— Уяўляеш, вада чорная, на небе хмары, ветрык узняўся — а Віцьку за той канец спінінга схапіла ведзьма і цягне ў сваю тоню. Ды яшчэ прыгаворвае, прышэптвае: «Ідзі да мяне, парушальнік майго спакою»!

— Ага, а сам смелы, — агрызаўся без злосці Віцька. — Схапіў вясло і плёскае, плёскае па вадзе, а плыт толькі круціцца. І вочы па яблыку, крычыць: «Кідай, ратавацца будзем».

— Ага, мані, нічога я не крычаў!

— Крычаў, гэта ў цябе вушы ад страху залажыла, свайго голасу не чуў. Бывае такое… — падкалупнуў і Сяргей.

Смяяліся, глядзелі і не маглі наглядзецца на такога шчупака — ніяк не верылася, што гэта іх здабыча. Ды яшчэ столькі карасёў!

— Так, і што ж мы з гэтым зверам рабіць будзем? У нас і посуду такога няма, каб цалкам засаліць. А на кавалкі секчы…

— Павязём дадому, — сказала Жэнька на поўным сур’ёзе.

— Ты што, якое дадому? Вечар хутка…

— Ну, да вечара яшчэ далёка, — загаварыў дзед. — А сплаваць на Заікін востраў трэба. Кажы, Жэнька…

— Так, мне патэлефанаваў Мікалай Рыгоравіч. Мы яму сказалі, што знайшлі і зямлянку, і вінтоўку, і магілу, і нават праверылі, што магіла сапраўды тая, якую шукалі. Ён сказаў, каб каля 18 гадзін падагналі плыт да Заікінага вострава. Хоча сам пабачыць. То будзе вяртацца назад, няхай возьме шчупака, завязе да нас дахаты, бо сапсуецца тут… О, уяўляю, якія ў маці вочы будуць… Віцька, у нас маразільнік якраз пусты — будзе яму месца!

— Ага, а заўтра сюды ў ночвах паплывуць, — сказаў Віталь. — У нас жа толькі пакажы месца…

— А што, шкада?

— Чэсна — то не рыбы шкада. А вось востраў гэты такі дзікі… А тут кампаніі цэлыя гуляць пачнуць…

— Ну, гэта мы пабачым, — умяшаўся дзед. — Сяргей і Віктар, грабіце да Заікінага. У вас часу не так і многа. А мы пакуль шчупаку бруха пачысцім, з рыбай астатняй разбяромся…

Даплылі да Заікінага вострава хутка. На беразе іх чакалі мужчыны. Аднаго пазналі здалёк: Мікалай Рыгоравіч. А другі быў невядомы. У адмысловым касцюме, пры гальштуку, белая кашуля і… Сяргей не ўтрымаўся, прыснуў:

— Глядзі, гэты мужык, не здымаючы туфляў, па нашай дарозе ішоў…

Што праўда, то праўда — да калена ногі мужчыны былі ў чорнай гразі. Але ён не звяртаў на гэта ніякай увагі. Сам Зарэмба быў у ботах.

І нечакана для хлопцаў з ценю вольхаў паказаліся ўжо знаёмыя ім постаці ў спартыўных касцюмах. Атрад «Пошук»!

Хлопцы ў разгубленасці саскочылі на бераг, захапіўшы вяроўчыну.

Зарэмба павітаўся з імі за рукі, павярнуўся да таго, у гальштуку:

— Ну, вось які да вас госць: старшыня райвыканкама, Аляксандр Мікалаевіч Баркоў. А гэта — Сяргей, гэта — Віцька.

— Вітаю вас, хлопцы, — незнаёмец моцна паціснуў рукі Сяргею і Віцьку, пільна глянуўшы кожнаму ў вочы. І адчулася, што гэты Баркоў добра ведае ўжо ўсё пра хлопцаў — мабыць, Зарэмба яму расказаў.

— А я вось з сабой вам на дапамогу яшчэ цэлы атрад прывёз, — Баркоў азірнуўся назад, паклікаў: — Ну, падыходзьце, знаёмцеся.

— А мы знаёмыя, — адказаў Сяргей, цвыркнуў слінай. — Толькі нешта я той гаманлівай не бачу. Як жа мы тут без такога камандзіра? І хто нам характарыстыкі пісаць будзе?

Баркоў уважліва паглядзеў на Сяргея, потым на Віцьку.

— Ну, давайце дамовімся, што памылкі ва ўсіх бываюць, праўда? Вось, мы сваю выправілі — у атрадзе зараз сабраліся сапраўды тыя хлопцы і дзяўчаты, якіх хвалюе родны край і яго гісторыя. На востраве ж спраў яшчэ многа, правільна нам ваш камандзір па рацыі далажыў?

— Ну, магілу мы адшукалі, — загаварыў Віцька. — Зброю… трэба пашукаць.

— Вось, а хлопцы з сабой металашукальнік вязуць.

— Праўда?

— Праўда, вось, — сказаў падышоўшы бліжэй хлопец гадоў дваццаці двух і паказаў нешта складзенае і загорнутае ў брызентавы чахол. — У ваенных пазычылі. Я камандзір атрада, завуць мяне Андрэем. Працую ў ваенкамаце. А сам родам з вёскі.

— А яшчэ, думаем, — прадоўжыў Баркоў, — што трэба да ладу прывесці і саму зямлянку. Гэта ж памяць, праўда? Ну, як вам наша прапанова ў дапамозе?

— Згодны!

— Выдатна!

— Ну дык што, падвезяце нас на востраў? — паўжартам спытаў Зарэмба, скокнуў на плыт. — Бач, як трымае добра. Добрая канструкцыя. Слана вытрымае, мабыць.

— Ну, дазвольце і мне, — Баркоў не стаў скакаць — ён крочыў у ваду. Усё адно ж па калена ў гразі.

— Чакайце, мы сходні скінем, — заспяшаўся Віцька.

— Ат, не трэба, — мужчына ўжо каленам стаў на плыт. Зарэмба падаў яму руку.

– І чаравікаў вам не шкада, — не ўтрымаўся Сяргей, калі і яны з Віцькам былі на плыце.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дым без огня
Дым без огня

Иногда неприятное происшествие может обернуться самой крупной удачей в жизни. По крайней мере, именно это случилось со мной. В первый же день после моего приезда в столицу меня обокрали. Погоня за воришкой привела меня к подворотне весьма зловещего вида. И пройти бы мне мимо, но, как назло, я увидела ноги. Обычные мужские ноги, обладателю которых явно требовалась моя помощь. Кто же знал, что спасенный окажется знатным лордом, которого, как выяснилось, ненавидит все его окружение. Видимо, есть за что. Правда, он предложил мне непыльную на первый взгляд работенку. Всего-то требуется — пару дней поиграть роль его невесты. Как сердцем чувствовала, что надо отказаться. Но блеск золота одурманил мне разум.Ох, что тут началось!..

Анатолий Георгиевич Алексин , Елена Михайловна Малиновская , Нора Лаймфорд

Фантастика / Проза для детей / Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фэнтези
Волчьи ягоды
Волчьи ягоды

Волчьи ягоды: Сборник. — М.: Мол. гвардия, 1986. — 381 с. — (Стрела).В сборник вошли приключенческие произведения украинских писателей, рассказывающие о нелегком труде сотрудников наших правоохранительных органов — уголовного розыска, прокуратуры и БХСС. На конкретных делах прослеживается их бескомпромиссная и зачастую опасная для жизни борьба со всякого рода преступниками и расхитителями социалистической собственности. В своей повседневной работе милиция опирается на всемерную поддержку и помощь со стороны советских людей, которые активно выступают за искоренение зла в жизни нашего общества.

Владимир Борисович Марченко , Владимир Григорьевич Колычев , Галина Анатольевна Гордиенко , Иван Иванович Кирий , Леонид Залата

Фантастика / Детективы / Советский детектив / Проза для детей / Ужасы и мистика