Читаем Ведзьміна тоня полностью

— Правільна, — згадзіўся з ім дзед Васіль. — Калі б косці ляжалі на паверхні зямлі, то за шэсцьдзесят год мы б нічога не знайшлі. Што звяры расцягнулі б, што ў траву ўрасло б, пад лістотай схавалася. А так… мы тут дамовіліся, што быццам у зямлянцы яго знайшлі. Бо сам сябе не мог жа ён пахаваць. Ды справа ў тым, што косці розныя — гэтыя белыя ад дажджоў і сонца, а тыя ў зямлі шэсцьдзесят гадоў праляжалі. Вось і могуць пры перазахаванні ўзнікнуць пытанні. Вось таму вам ўсё і кажам. Можа, і не трэба перазахаванне рабіць? Каб не было пытанняў недарэчных…

— Усё зразумела, — спакойна, але цвёрда загаварыў Баркоў. — Не хвалюйцеся наконт пытанняў, іх не будзе. Той партызан сказаў праўду: ён памер тут у 43-м годзе. Проста… косці яго тут апынуліся значна пазней. Так ці не? — звярнуўся ён да хлопцаў.

— А мы адразу сказалі, што так, — за ўсіх адказаў Віцька. — То вам, дарослым, тлумачыць доўга…

Баркоў, а следам і Зарэмба коратка засмяяліся.

— Чуў, Зарэмба, што пра нас моладзь думае? Правільна, малайцы. І правільна зрабілі вы ўсё: і што маўчалі наконт таго дакумента, і што на востраў нікога не пусцілі наперад сябе, і што нам усё цяпер расказалі.Усе чацвёра тут — нашы людзі, сапраўдныя змагары. Ніхто з іх — не здраднік. Гэта дакладна. А лёс чалавечы, паўтаруся, непрадказальны. І будзе чыстым наша сумленне, калі ўсе чатыры прозвішчы будуць на помніку. Так і павінна быць… А расказаць аб гэтым… Чаму б і не? Але потым, крышачку пазней. Вось напішыце аб тым, як вялі пошукі. Калі ўсе будуць у адной сапраўднай магіле. Разумееце… Дарослыя — такія людзі… мякка кажучы, малапрадказальныя. Калі б сёння ваша гісторыя была вядома ўсім, я б не даў гарантыю, што не знайшоўся ніхто, хто б не стаў даказваць, што месца чацвёртаму партызану — не ў нашай зямлі, а ў Нямеччыне… А потым яшчэ б высвятляць сталі і спрачацца: як яго імя, ці верыць яго словам ці не… Мы верым — і гэта галоўнае… Вы, дзякуючы сваёй непасрэднасці, адчулі ўсю вастрыню гэтага пытання. І дзякуючы той жа непасрэднасці знайшлі выйсце. Я не загадваю вам маўчаць надалей. Толькі прашу крышку пачакаць… — Баркоў замаўчаў на хвіліну. — І такую малую з сабой узялі? — ён паказаў на Нэлу, нібы ставячы кропку ў размове аб пахаваных. — Камары ж з’ядуць!

— Не-а! — задзірыста адказала Нэла і схавалася тут жа за Жэньку.

— Гэта сястра Сяргея, — патлумачыў Зарэмба.

— Я зразумеў… Ну, а што ж вы з такім шчупаком рабіць будзеце?

— Мы яго прададзім!

— Ого! Такую рыбіну? Хоць бы мне галаву аддалі, а? Ці прадалі…

— Мы вырашылі, што ўсю рыбу, якую тут зловім, якую не з’ядзім, прадаваць. У нас дамоўленасць ёсць з адным чалавекам, — расказваў Віцька. — А выручаныя грошы — Сяргею і Нэле. У іх тэлевізара няма ў хаце, ну і на астатняе…

— Так, зразумела… — Баркоў адставіў кубак убок: — Ах, як я даўно такога смачнага чаю не піў! Дзякуй, гаспадынька! А шчупака… не, не прадавайце. Уяўляеце, колькі радасці вашым маці будзе з яго катлеты гатаваць? А галава якая! Яе ж засушыць можна ды ў музей школьны — каб ніхто не казаў потым, што не было такой рыбы. А тэлевізар… Будзе ў Нэлы тэлевізар, гэта я абяцаю. Ды і ўсе вы добрую прэмію заслужылі… Гэта мы потым абгаворым. Вы і ўявіць сабе пакуль не можаце, якую важную для ўсіх справу пачалі, і як яе ўжо, лічы, зрабілі. Нам, дарослым, добры ўрок далі. Дзякуй вам усім вялікі ад імя улады, ад мяне асабіста, — Баркоў моцна паціснуў усім рукі. — Ну, нам пара ў зваротны шлях, а то вечар ужо, небяспечна ноччу плаваць. Вы атрад прыміце, калі ласка, як сваіх — яны добрыя рабяты. Вам жа і зброю знайсці трэба, і зямлянку паправіць, і праход расчысціць. Думаем, што ў любым выпадку на востраве будзе пастаўлены памятны знак…

— Прымем, не хвалюйцеся, — паабяцаў дзед Васіль. — Востраў вялікі, што нам яго дзяліць. Усе мы сваёй зямлі людзі…

Шчупака Зарэмба паабяцаў завезці да Віцькі і Жэнькі дадому — няхай маці там з ім разбіраецца.

Атрад «Пошук» сустрэлі на беразе. Проста, як сваім даўнім знаёмым і добрым сябрам, дапамаглі зняць з плыта і перанесці да лагера рэчы. Потым ставілі дзве палаткі: адну вялікую, ваенную і адну маленькую — для двух дзяўчат.

— Нармальныя хлопцы, праўда? — спытаўся Віцька Сяргея, чакаючы дадатнага адказу, калі яны цягнулі да кастра чарговыя ношкі сухога сучча.

— Ну, як «ператрэслі» там добра… — Сяргей на хвілінку задумаўся. — Я такое добра ведаю. Не люблю, калі не па праўдзе некуды выбіраюць, назначаюць. Так і тут: як пачулі пра значную справу, то сабралі, мабыць, выдатнікаў ды тых, хто на сходах выступае. А ім наша тоня, востраў гэты — толькі камары ды балота. А гэтыя вось цяпер — адразу відаць. Дзве палаткі паставілі, а дрэўца аднаго не ссеклі…

— А ты бачыш, як яны галовы вернуць у бок, дзе, ім сказалі, зямлянка і магіла? — прадоўжыў Віцька. — Глядзі, хочацца, а слухаюцца камандзіра…

— Трэба завесці… Што яны, да рання чакаць будуць? Няхай пабачаць цяпер. Палаткі паставілі, вогнішча ёсць, дроў на ноч хопіць, — разважаў Сяргей..

— Папытаем дзеда?

— Ага.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дым без огня
Дым без огня

Иногда неприятное происшествие может обернуться самой крупной удачей в жизни. По крайней мере, именно это случилось со мной. В первый же день после моего приезда в столицу меня обокрали. Погоня за воришкой привела меня к подворотне весьма зловещего вида. И пройти бы мне мимо, но, как назло, я увидела ноги. Обычные мужские ноги, обладателю которых явно требовалась моя помощь. Кто же знал, что спасенный окажется знатным лордом, которого, как выяснилось, ненавидит все его окружение. Видимо, есть за что. Правда, он предложил мне непыльную на первый взгляд работенку. Всего-то требуется — пару дней поиграть роль его невесты. Как сердцем чувствовала, что надо отказаться. Но блеск золота одурманил мне разум.Ох, что тут началось!..

Анатолий Георгиевич Алексин , Елена Михайловна Малиновская , Нора Лаймфорд

Фантастика / Проза для детей / Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фэнтези
Волчьи ягоды
Волчьи ягоды

Волчьи ягоды: Сборник. — М.: Мол. гвардия, 1986. — 381 с. — (Стрела).В сборник вошли приключенческие произведения украинских писателей, рассказывающие о нелегком труде сотрудников наших правоохранительных органов — уголовного розыска, прокуратуры и БХСС. На конкретных делах прослеживается их бескомпромиссная и зачастую опасная для жизни борьба со всякого рода преступниками и расхитителями социалистической собственности. В своей повседневной работе милиция опирается на всемерную поддержку и помощь со стороны советских людей, которые активно выступают за искоренение зла в жизни нашего общества.

Владимир Борисович Марченко , Владимир Григорьевич Колычев , Галина Анатольевна Гордиенко , Иван Иванович Кирий , Леонид Залата

Фантастика / Детективы / Советский детектив / Проза для детей / Ужасы и мистика