Читаем Ведзьміна тоня полностью

Ён абыякава ўжо (мо дзесяты раз упустую!) круціў катушку, як раптам лёска напялася. І — не пакруціць.

— Зачапіў, — плюнуў ад прыкрасці Віцька.

Пакруціў яшчэ — лёска з цяжкасцю, але намотвалася на катушку.

— Давай, падплывём, — падказаў Сяргей. — Віталь, бярыся за вясло.

Пачалі грэбці ў тым напрамку, дзе пад вадой хавалася лёска. Віцька пакручваў катушку, але лёскі намотвалася толькі на столькі, на колькі набліжаўся плыт.

— Нешта цягне, — раптам са страхам прашаптаў Віцька. — Нешта цягне!

— Не кідай! — закрычаў Сяргей, бачачы, як задрыжалі ў Віцькі рукі.

Было нястрымна бязлюдна тут — сярод чорнай вады, на паверхні якой беглі аднолькава роўныя частыя хвалькі. Вецер стаў нечакана халодным. А з аднаго і другога боку на сонца насоўваліся дзве сіне-фіялетавыя хмары. І нешта нябачнае ў глыбіні роўна, з неймавернай сілай цягнула лёску, а за ёй вуду і самога Віцьку ў халодную глыбіню…

Сяргей перахапіў спінінг — цяпер яны трымалі яго разам і разам адчулі, як нешта там, у глыбіні, роўна і неўтаймавана цягне, цягне і цягне.

— Адпусці, няхай размотвае… адпусці тормаз, — шэптам загадаў Сяргей.

Лёска пачала размотвацца — роўна, быццам пад вадой была такая ж катушка і там нехта намотваў лёску — не спяшаючыся, пакрысе.

— Прытарможвай, прытарможвай…

Але прытарможваць было дарэмна. Калі лёска разматалася ўся, хлопцы адчулі, што іх цягнуць разам з плытам.

— Віталь, грабі!

Віталь сутаргава гроб адным вяслом, але плыт разварочвала, і ён плыў.

— Трымай! Упрыся ў парэнчы спінінгам і трымай толькі! — Сяргей дапамог Віцьку паставіць спінінг так, каб невядомая сіла прыходзілася не на рукі хлопцаў, а больш на парэнчы, сам схапіў другое вясло.

Яны граблі хвілін колькі — плыт як быццам спыніўся. Лёска аслабла — і Віцька не разгубіўся, імкліва наматаў слабіну на катушку.

Потым іх зноў пацягнула — на гэты раз крута ў другі бок. І зноў спыніліся, зноў крыху аслабла лёска. Хлопцы супакоіліся, прайшла разгубленасць перад невядомым, пачыналася нешта падобнае на нечаканае спаборніцтва. Віцька зноў падматаў лёску. Зноў іх плыт панесла — ужо ў другі бок. І зноў энергічна граблі…

Па метры, па два падмотваў Віцька лёску. Плыт ужо амаль не кранаўся з месца, толькі млява паварочваўся туды-сюды. Віцька намотваў лёску, хлопцы ціха падграбалі.

— Божачкі! — выгукнуў спуджана Віцька.

Сяргей і Віталь кінулі вёслы, падскочылі да Віцькі.

І пабачылі тое, што так напужала іх сябра — да плыта ў верхнім слоі вады набліжалася чорнае, жывое бервяно. Яно ледзь рухалася, але ў ім адчувалася столькі сілы, што здавалася: захоча — праб’е наскрозь іх плыт.

— Што гэта?

— Чорт ведае. Шчупак, відаць…

— Такі здаровы? Ён жа Нэлу праглыне…

— Не праглыне… Не падмотвай больш. Трымай толькі. Як моцна пацягне — адпусці крыху… Віталь, давай на вёслы. Будзем грэбці да берага. Толькі не надта спяшайся…

Яны грэблі хвілін дзесяць — за гэты час Віцька крыху адпусціў лёскі. Яшчэ колькі ўзмахаў вёслаў — плыт падышоў да берага.

Там Жэнька з неразуменнем глядзела на заклапочаных хлопцаў. Яна і Нэла зайшлі ў ваду, чакалі плыт.

— Выходзьце з вады, — засіпеў, а не закрычаў Віцька. — Клічце дзеда!

Дзед Васіль ужо сам падыходзіў да берага. Ён зразумеў усё адразу, як толькі пабачыў, з якім напружаннем Віцька трымае спінінг.

Ён дапамог Жэньцы і Нэле вылезці на стромкі бераг.

— Не хвалюйцеся, не хвалюйцеся, усё вы правільна зрабілі, — стаў казаць да хлопцаў на плыце. — Так, памучылі рыбку, няхай яшчэ моцы пагубляе… Падцягвай, падцягвай пакрысе… Сяргей, скачы долу, бяжы да палаткі і нясі сякеру, — гледзячы пільна на ваду загадаў дзед. — Віцька, як моцна пацягне — адпускай памалу, не трымай, а то парве лёску. А потым падцягвай…

Сяргей скокнуў з плыта на бераг, ірвануўся ў бок іх палаткі, вярнуўся назад з сякерай. Дзед Васіль перахапіў яе з рук хлопца, спакойна пайшоў у ваду ў напрамку напятай лёскі.

— Ну, паспрабуйце падцягваць… Цягні не катушкай, а рукамі, а потым падмотвай.

Сяргей перахапіў спінінг з рук Віцькі — у таго пабялелі ўжо пальцы. Віталь трымаў спінінг таксама, Сяргей прыўздымаў яго, апускаў — і ў гэты момант падкручваў лёску.

— Ну, бервяно цягнецца…

Дзед Васіль крок за крокам ішоў насустрач гэтаму бервяну. Ён быў ужо ў вадзе па пояс. Узняў над галавой сякеру абухом наперад, чакаў. І ўрэшце рэзка апусціў.

Раздаўся глухі ўдар, а потым звонкі ўсплёск, цэлы фантан пырскаў паляцеў. Сяргей зрэагаваў — адпусціў крыху катушку. Дзед ударыў яшчэ раз.

— Цягніце, хлопцы. Сыходзьце з плыта, на бераг цягніце…

Падцягвалі на бераг — і страшней стала ўдвая, калі пабачылі велічыню рыбы.

Шчупак быў куды больш за метр у даўжыню, неверагодна тоўсты. Амаль трэць цела — вялізная галава. А пашча — праз усю галаву. Ён быў аглушаны ўдарамі сякеры, пашча раскрылася — страшэнная, уся ў крывых вострых зубах.

Сяргей міжволі ўздрыгнуў, глянуўшы на Нэлу і ўспомніўшы словы Віцькі: «Ён жа Нэлу праглыне». Безумоўна, у разяўленай пашчы шчупака лёгка б умясцілася галоўка Нэлы.

Дзед Васіль ударыў абухом па галаве шчупака яшчэ раз — і той ў апошні раз устрапянуўся. Падхапіўшы рыбіну пад жабры, Віцька з Сяргеем выцягнулі яе на бераг.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дым без огня
Дым без огня

Иногда неприятное происшествие может обернуться самой крупной удачей в жизни. По крайней мере, именно это случилось со мной. В первый же день после моего приезда в столицу меня обокрали. Погоня за воришкой привела меня к подворотне весьма зловещего вида. И пройти бы мне мимо, но, как назло, я увидела ноги. Обычные мужские ноги, обладателю которых явно требовалась моя помощь. Кто же знал, что спасенный окажется знатным лордом, которого, как выяснилось, ненавидит все его окружение. Видимо, есть за что. Правда, он предложил мне непыльную на первый взгляд работенку. Всего-то требуется — пару дней поиграть роль его невесты. Как сердцем чувствовала, что надо отказаться. Но блеск золота одурманил мне разум.Ох, что тут началось!..

Анатолий Георгиевич Алексин , Елена Михайловна Малиновская , Нора Лаймфорд

Фантастика / Проза для детей / Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фэнтези
Волчьи ягоды
Волчьи ягоды

Волчьи ягоды: Сборник. — М.: Мол. гвардия, 1986. — 381 с. — (Стрела).В сборник вошли приключенческие произведения украинских писателей, рассказывающие о нелегком труде сотрудников наших правоохранительных органов — уголовного розыска, прокуратуры и БХСС. На конкретных делах прослеживается их бескомпромиссная и зачастую опасная для жизни борьба со всякого рода преступниками и расхитителями социалистической собственности. В своей повседневной работе милиция опирается на всемерную поддержку и помощь со стороны советских людей, которые активно выступают за искоренение зла в жизни нашего общества.

Владимир Борисович Марченко , Владимир Григорьевич Колычев , Галина Анатольевна Гордиенко , Иван Иванович Кирий , Леонид Залата

Фантастика / Детективы / Советский детектив / Проза для детей / Ужасы и мистика