Читаем Ведзьміна тоня полностью

— А я старыя спецыяльна абуў, — патлумачыў Баркоў. — А штаны памыюцца, — усміхнуўся ён. — Так, значыць, плывем на востраў, атрад застаецца пакуль тут. Назад мы вяртаемся самі, а атрад пераправіцца на востраў. Гэй, на беразе, глядзіце ўважліва, да якога вострава плыць! Зарэмба, станавіся са мной на вёслы, памахаем крышку. А вы, хлопцы, кіруйце, — загадаў ён.

— Ды мы самі, — засаромеўся Віцька, не выпускаючы вясла. — Тут дваццаць хвілін.

— Ну, што, ты не дасі мне дзяцінства ўспомніць? Я ж на рэчцы вырас, далёка адсюль. На лодках плаваў, так што і тут змагу, — засмяяўся Баркоў.

Плыт пад шырокімі ўзмахамі двух мужчын павольна набраў хуткасць.

— Ну, як вам там, не сумна на востраве? — пытаўся Зарэмба. — Спаць не холадна было?

— Ды не, не холадна. А сумаваць часу не было.

— А рыба ёсць? Правяралі?

— Ёсць, — пераглянуліся між сабой хлопцы. — Шчупака злавілі.

— Вялікага?

— Так, добрага. Не паднялі ўдвух, — знарок абыякава адказаў Віцька.

— Ты што? Праўда?

— Пабачыце…

— Вось так, Аляксандр Мікалаевіч, — загаварыў Зарэмба. — А вы кажаце тут дарогу да вострава будаваць. Ды на наступныя выхадныя ад лодак цесна будзе. Лесу на астравах не застанецца, папаляць у кастрах. Жадаючых адпачыць — вунь колькі.

— Ну, на тое служба аховы прыроды ёсць, — адказаў Баркоў, але не было ў яго словах упэўненасці. — Але рацыя ў тваіх словах ёсць. Я бачу — плыт гэты ў хлопцаў куды больш надзейны, чым я думаў. Так што пяцёра дарослых чалавек ён вытрымае. Дасі каманду, няхай яшчэ па пары камер з трактароў пачэпяць па баках … Значыць, група па перазахаванні спакойна і на гэтым плыце паплыве. А вось дарогу… Так, дарогу рабіць не будзем. А то на аўтамабілях праз твае палі пачнуць на гэтыя астравы ездзіць. А вось кладкі зрабіць трэба. У складзе камісіі па перазахаванні будзе жанчына, не станем жа мы яе прымушаць па гразі хадзіць. Матэрыялы знойдзеш?

— Знойдзем, — адказаў Зарэмба. — Дзве хаты без гаспадароў стаяць, разбяром, будуць і дошкі, і слупы. На першы час хопіць.

— Добра, — згадзіўся Баркоў, апусціў вясло ў ваду, агледзеўся вакол. — Гэта ж трэба: такая прыгажосць вакол нас, а не кожны дзень і звернеш на яе ўвагу…

Вакол сапраўды было велічна. Плыт быў недзе на сярэдзіне тоні. Ветру не было, вада была спакойная, і мо ўпершыню хлопцы ўбачылі, як на паверхні тоні адбіліся аблокі… Плыт быццам стаяў пасярод другога неба: крыху цямнейшага за сапраўднае, затое больш густога і насычанага…

Гасцей сустрэў дзед Васіль. Павіталіся, пайшлі да лагера.

Вохкалі госці, зусім па-дзіцячы гарэлі іх вочы, калі пабачылі яны шчупака — ужо з распоратым і вычышчаным брухам.

— Усё, я на гэтыя выхадныя буду на тоні! — загарэўся Зарэмба.

— Я табе дам тоню, травы някошаныя стаяць, за шчупакамі сабраўся, — прыгасіў яго пыл Баркоў, і не зразумець адразу было: жартуе ён ці сур’ёзна кажа. — Адно пушчу, калі мяне з сабой возьмеш, — і засмяяўся.

Потым усе пайшлі да магілы. На ёй стаяў шэравата-жоўты дубовы просты крыж. Моўчкі пастаялі хвіліну.

— Ну, давайце разам прысядзем, — сказаў дзед Васіль, калі вярнуліся да палаткі. — Ды крыху пагутарым. Людзі вы адказныя, мы вам даверым сваю тайну. Але каб з гэтага вострава яна далей не пайшла.

Двое мужчына пераглянуліся між сабой, Зарэмба ў адказ на запытальны позірк старшыні райвыканкама паціснуў плячыма.

Жэнька прыгатавала чай на ўсіх, прыселі на траву ля кастра.

— Вы на нас не крыўдуйце, што ваш пошукавы атрад падманулі, — пачаў дзед Васіль, звяртаючыся да Баркова. — Тое, што чацвёра нашых з балота не выйшлі ў час блакады, усе ведалі. Ды лічылі, што яны ў багне прапалі. А тут во Віцька знайшоў камп’ютэрам адзін дакумент… Раскажы, Віцька.

— То не дакумент, ну, гэта артыкул у адной газеце… — хвалюючыся, пачаў Віцька, потым сабраўся, хваляванне прайшло. Ён амаль слова ў слова пераказаў тое, што некалі перапісаў.

Было бачна, якое вялікае ўзрушэнне выклікаў расказ Віцькі. Твары двух дарослых мужчын былі засяроджанымі.

— Значыць, тут не чацвёра, а толькі трое? А каго няма? — ціха спытаўся Зарэмба. — Як жа нам быць?

— Не хвалюйцеся, тут усе, усе чацвёра, — супакоіў дзед.

— Як гэта?

— Той Пітэр не некуды знік — ён сюды прыехаў… Як толькі Віцька нам пра дату напісання сказаў, я адразу і падумаў… У той час якраз з’явіўся быў у нашых краях дзіўны рыбак. Мужчына пажылы, на маленькай гумавай лодачцы. Капюшонам галаву і твар хаваў, нічога не пытаўся, ні з кім не загаворваў. Тут з тыдзень яго бачылі — пераплываў з вострава на востраў. А потым лодачку яго да берага прыбіла. А самога не бачыў ужо ніхто. І толькі мы сёння пабачылі… Яго косткі. Рэшткі адзення. Дакументаў не было аніякіх, мабыць, ён усё спаліў. Але і так усё зразумела. Мы знайшлі яго побач з магілай…

— Та-ак, — задумліва працягнуў Баркоў. — Вось як лёс чалавека скласціся можа. І не прыдумаеш такога… А чаму вы нас, Васіль Яўменавіч, у сваю тайну рашылі пасвяціць? Знайшлі ды і знайшлі…

— Косці розныя, — адказаў за дзеда Сяргей. — Свежыя.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дым без огня
Дым без огня

Иногда неприятное происшествие может обернуться самой крупной удачей в жизни. По крайней мере, именно это случилось со мной. В первый же день после моего приезда в столицу меня обокрали. Погоня за воришкой привела меня к подворотне весьма зловещего вида. И пройти бы мне мимо, но, как назло, я увидела ноги. Обычные мужские ноги, обладателю которых явно требовалась моя помощь. Кто же знал, что спасенный окажется знатным лордом, которого, как выяснилось, ненавидит все его окружение. Видимо, есть за что. Правда, он предложил мне непыльную на первый взгляд работенку. Всего-то требуется — пару дней поиграть роль его невесты. Как сердцем чувствовала, что надо отказаться. Но блеск золота одурманил мне разум.Ох, что тут началось!..

Анатолий Георгиевич Алексин , Елена Михайловна Малиновская , Нора Лаймфорд

Фантастика / Проза для детей / Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фэнтези
Волчьи ягоды
Волчьи ягоды

Волчьи ягоды: Сборник. — М.: Мол. гвардия, 1986. — 381 с. — (Стрела).В сборник вошли приключенческие произведения украинских писателей, рассказывающие о нелегком труде сотрудников наших правоохранительных органов — уголовного розыска, прокуратуры и БХСС. На конкретных делах прослеживается их бескомпромиссная и зачастую опасная для жизни борьба со всякого рода преступниками и расхитителями социалистической собственности. В своей повседневной работе милиция опирается на всемерную поддержку и помощь со стороны советских людей, которые активно выступают за искоренение зла в жизни нашего общества.

Владимир Борисович Марченко , Владимир Григорьевич Колычев , Галина Анатольевна Гордиенко , Иван Иванович Кирий , Леонид Залата

Фантастика / Детективы / Советский детектив / Проза для детей / Ужасы и мистика