Читаем За морам Хвалынскім полностью

Адтуль прыносілі бараніну, арэхі, міндаль. І Віспра вечарамі прыходзіла да яго ў новай сукенцы — ізары. Ізары ў яе былі крывавага, рубінавага колеру, і ён, варта было яму ўбачыць яе тонкую постаць, адчуваў нястрымную прагу ўдыхаць яе пах, лашчыць жанчыну, падатлівую і нязменна цвёрдую, як дрэва, з якога робяць чарнаскурыя зінджы свае статуэткі.

…У шалёным забыцці праляцела некалькі тыдняў, і ў доме скончыліся грошы.

У той дзень, калі Віспра сказала яму аб гэтым холадна і ўладна, а ён няўцямна глядзеў на яе і балючы сорам ахопліваў яго ўсё мацней, у дзверы пастукаліся. Стары, згорблены мусульманін у паласатай цюбецейцы, з пачарнелымі каранькамі зубоў, з рукамі, што калаціліся нястрымна, як быццам трасучка не давала яму ні хвіліны роздыху, схапіў Алексу за рукаў і прыпаў да яго рукі, цалуючы яе:

— Уратуй майго сына, хабіб! Чорны дух усяліўся ў яго, і кажуць, што ты ўмееш спраўляцца з ім. Хто ні лячыў, не памагае!

— Але я даўно не лячу. Даўно! — разгубіўся Алекса. Сапраўды, за ўсе гэтыя тыдні ён зачыніў свае дзверы ад усіх. Быў толькі з Віспраю, а ўсё, што тварылася навокал, не цікавіла і не хвалявала.

— Ну а зараз можна пачынаць, — уладна сказала жанчына. — У доме няма нават дырхема! — Яна пагардліва тузанула плячом і пайшла ў суседні пакой, звонячы бранзалетамі, а пурпуровы яе ізары пераліваўся, як змяіная скура, і такімі ж чорнымі, жорсткімі (звярынымі — падумаў Алекса) былі яе валасы.

— Адзіны сын! — стары кусаў вусны, глядзеў з мальбою.

І Алекса паехаў на кані, якога прывёў з сабою чалавек, у няблізкі шлях, у асенні, прапахлы вільготнаю глінаю і прэлым лісцем вечар. Азірнуўся з адчаем на дом — там, у адным з вокнаў, утульна гарэла свяцільня, здавалася, адтуль патыхала мускусам і ружовым маслам, якое шчодра расходавала гаспадыня.

У доме не знайшлося нават ляпёшкі, і ў дарозе стары карміў Алексу прыпасамі, узятымі ў дарогу — каўбасою з конскага мяса, сушанымі дынямі, паіў чаем.

Якімі цяжкімі здаваліся Алексу фарсангі, што аддалялі яго ад Віспры! Уначы, калі засыналі коні і, захутаўшыся ў аўчыну, спаў стары Юсуф, Алекса доўга варочаўся на жорсткай кашме, і яму здаваўся агідным пах мокрай поўсці, які ішоў ад кашмы, а напружаны слых, здаецца, адчуваў і шархаценне змяі пад кустом, і доўгае воўчае выццё недзе далёка за пясчанымі ўзгоркамі, і рыканне тыграў у прыбярэжным трыснягу… Жанчына стаяла перад ягонымі вачыма, ён прымерваў на яе шыі нітку празрыстых караляў з чорнымі і залацістымі іголкамі ўнутры — такія нітачкі называюць валаскамі з барады Прарока, і кажуць, што камяні тыя прыносяць шчасце. Толькі адзін такі каменьчык быў у Віспры — некалі пры пахаванні зняла бабка яе той камень з памёршай жонкі бая. Часта даставала Віспра каменьчык, і любавалася ім, і прасіла, каб купіў ёй некалі такія ж каралі, бо насіць яго баялася: адбяруць родзічы бая. А можа, лепей падышлі б жанчыне камяні аль-мазінадж — яны бываюць і агніста-чырвонымі, і ружовымі, і зялёнымі, як аліўкі, і ад іх святла чорныя, бяздонныя вочы яе заззялі б новым святлом, які зачароўвае яго, Алексу. Але і так цягнецца да яе, як цягнецца жалеза да таямнічага каменя, якім валодаюць старадаўнія халдзеі…

Праз тры дні яны былі ў маленькім кішлаку, што як прыляпіўся да вялікай пустыні. Там, пад Бухарой, ужо ішлі дажджы і апошнія пасмы белага лёну выцягвалі з калючых каробачак жанчыны, а тут яшчэ цёпла і прыветна гайдаліся сярод зеляніны цяжкія плады граната, тандыры пасярод двароў курыліся салодкім і духмяным пахам хлеба, а на патрэсканых дувалах ляжалі і млява даспявалі вінаградныя гронкі.

Сонца амаль схавалася, апошнія промні яго блішчалі на купале мячэці. Дом, у які накіраваліся Алекса і ягоны гаспадар, сустрэў іх плачам і крыкамі.

— Памёр! Памёр Абу-ль-Хасан! — ірвучы на сабе валасы, галасіла схуднелая, выпетраная на трэску, сівая кабета, і з-пад чорнага покрыва на яе твары былі відаць чырвоныя палосы ад кіпцюроў.

«Галоўная плакальшчыца!» — здагадаўся Алекса. Кашчавы чалавек з тонкімі вуснамі і поглядам спадылба варожа адсунуў Алексу, паклаў руку на плячо Юсуфу.

— Алах забраў твайго сына да сябе. Радуйся!

Юсуф пабялеў, рукі яго бяссільна апусціліся, і сляза пакацілася па шчацэ.

— Спазніліся… — прашаптаў ён. — Але што ж… Будзеш, лекар, усё роўна маім госцем…

Мёртвы сын яго ляжаў на стале, абмыты і апрануты ў сіняе. Твар яго быў жаўтлявым і пакутніцкім, нібыта і сапраўды забраў яго душу не анёл смерці Азраіл, а страшныя чорныя джыніі. Алекса пастаяў каля яго, цьмяна гледзячы на спакойны, раўнадушны да ўсяго твар, і ўжо збіраўся падацца ў пакоі для гасцей, але ці то падалося яму, ці то было сапраўды — вейкі як быццам слаба страпянуліся.

Алекса хутка нахіліўся, прыпаў вухам да грудзей.

Глухая, ледзяная цішыня… Але што гэта — нібы аднекуль здалёку, так, што падалося — гэта недзе ўнізе варухнуліся ў падзямеллі чорныя духі — гарцукі — уздрыгнула, тахнула нешта. Алекса хутка абмацаў рукі пакойнага. Яны былі халодныя, але, здаецца, усё-ткі ў іх не было той ледзяной, страшнай, абсалютнай халадэчы, якую нясе з сабою смерць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Адриан Моул и оружие массового поражения
Адриан Моул и оружие массового поражения

Адриан Моул возвращается! Фаны знаменитого недотепы по всему миру ликуют – Сью Таунсенд решилась-таки написать еще одну книгу "Дневников Адриана Моула".Адриану уже 34, он вполне взрослый и солидный человек, отец двух детей и владелец пентхауса в модном районе на берегу канала. Но жизнь его по-прежнему полна невыносимых мук. Новенький пентхаус не радует, поскольку в карманах Адриана зияет огромная брешь, пробитая кредитом. За дверью квартиры подкарауливает семейство лебедей с явным намерением откусить Адриану руку. А по городу рыскает кошмарное создание по имени Маргаритка с одной-единственной целью – надеть на палец Адриана обручальное кольцо. Не радует Адриана и общественная жизнь. Его кумир Тони Блэр на пару с приятелем Бушем развязал войну в Ираке, а Адриан так хотел понежиться на ласковом ближневосточном солнышке. Адриан и в новой книге – все тот же романтик, тоскующий по лучшему, совершенному миру, а Сью Таунсенд остается самым душевным и ироничным писателем в современной английской литературе. Можно с абсолютной уверенностью говорить, что Адриан Моул – самый успешный комический герой последней четверти века, и что самое поразительное – свой пьедестал он не собирается никому уступать.

Сьюзан Таунсенд , Сью Таунсенд

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Проза прочее / Современная проза