Читаем За морам Хвалынскім полностью

Дзе чалавеку жывецца цяжэй — але і лягчэй, таму што жыццё там, у суровых прасторах, сярод звяроў і балот, даражэйшае, яго цэняць болей, чымся тут. Там чалавек не адвык яшчэ ад думкі, што ён і зямля — адно, што ніхто яшчэ не араў тваё ляда і што, адабраная ў лесу ці балота, зямля належыць табе… Зямля выбірае сілы. Людзей не хапае на яе ўсю…

Чаму там, у Полаччыне, здаецца, што яна бясконцая, што няма ёй ні канца ні краю?

Чаму тут, дзе пустыня з усіх бакоў падступае да аазісаў і спрабуе захапіць усё, што доўга і цяжка адбіралася ў яе, — чаму тут зямля здаецца маленькай, кожны яе лапік — цудам?

…Ён забыўся на ўсё, разважаючы над гэтым, і, можа, тут, у цёмным зіндане, упершыню адкрылася яму ісціна: усё патрэбнае чалавеку — у ім самім, ён можа змясціць у сабе ўвесь свет, які ніхто не адбярэ… «Царства божае — унутры нас» — чамусьці ўспомніліся яму словы, якія мільганулі ў свой час міма, здавалася, што ён іх і не запомніў, а вось усплылі тут, у цёмным задухлівым зіндане, сярод няшчасных, нібы і сапраўды ўжо з пераламанымі хрыбтамі людзей.

Нечакана для сябе заснуў, а прачнуўся ад таго, што вакол паднялося выццё, шалёны клубок людзей вішчаў, ірваў адзін у аднаго нешта вельмі ж смярдзючае, слізкае — відаць, стражнікі скінулі кавалкі нейкай тушы, што паспела пратухнуць. Алекса міжволі здрыгануўся, калі адзін такі слізкі кавалак упаў яму на галаву і адразу сюды кінуліся людзі, ледзь не затаптаўшы яго ля сцяны, мацаючы рукамі ў гадкай, пахкай жыжы вакол.

Яго званітавала, закружылася галава. Адпоўз убок, сочачы за тым, як ляцелі зверху кавалкі гавяды, каб не дакрануўся каторы да яго. Успомніў, што ў поясе ёсць дробныя манеты. Дачакаўся, пакуль сціхне енк, прагнае чаўканне навокал і стогны. Крыкнуў наверх.

— Прадайце ляпёшку! Толькі адну ляпёшку і глыток вады!

Вартаўнік наверсе нарэшце схіліўся над ямай:

— Паршывы пёс, мы яшчэ не ўсё ў цябе забралі?

— У імя Алаха, вялікага і міласэрнага, толькі адну ляпёшку! — крыкнуў Алекса.

Наверсе параіліся, пасля скінулі лесвіцу. Алекса палез наверх, і адразу ж у лесвіцу ўчапіліся людзі, адпіхваючы яго, таксама папаўзлі да святла.

— Вы, адроддзе Ібліса, прэч! — зараўлі зверху.

Але людзі лезлі ўпарта, з белымі, няўцямнымі вачыма — туды, наверх, да сонца, да святла!

Тады лесвіцу моцна страсянулі — раз, другі… Людзі адляцелі прэч, з імі Алекса.

— Першаму, хто тут паявіцца, праламлю галаву! — раз’юшана зароў адзін з варты, скамандаваў Алексу:

— А ты — лезь. Але калі не будзе манеты, можаш развітвацца з тваім паршывым жыццём!

Алекса лез, стараючыся, каб вочы яго прывыклі да святла, пакуль не з’явіцца перад стражнікамі. Ён павінен паспець — іначай усяго вывернуць, прамацаюць кожную складку на адзенні і зноў выкінуць уніз, у смярдзючую яміну, адкуль дарогі да жыцця няма. Ён павінен глядзець ім у вочы, павінен гаварыць з імі. Нездарма ж столькі гадоў раздумваў над тым, што такое чалавек, у чым яго сіла і слабасць… Нездарма ж шукаў і спрабаваў сабраць у адно таямнічую сілу, якою надзелены, як гавораць свяшчэнныя кнігі Авесты, кожны з людзей, але не кожны пра гэта ведае і здагадваецца…

Ён працягнуў манету галоўнаму са стражнікаў, які, здзекліва рагочучы і прадчуваючы вясёлую хвіліну, падміргваў сваім хаўруснікам. Працягнуў і ўпіўся ў яго позіркам.

— Ты, Аль-Джасас, не ашукаеш мяне, хаця і лічыш паршывым парсам, магам! Ты дасі мне ляпёшку — толькі адну ляпёшку, — каб я змог есці не здыхляціну, а святы хлеб, які гэтак жа дарагі мне, як і табе, мусульманіну, унуку бедуіна!

Здзеклівая ўсмешка спаўзла з твару Аль-Джасаса. Ён машынальна ўзяў манету ў адзін фельс, стаяў, не адрываючы вачэй ад дзівоснага палонніка. І Алекса глядзеў не міргаючы.

— Дай хутчэй мне ляпёшку, і я палезу назад у зіндан!

— Дайце яму! — Аль-Джасас махнуў рукой, і вартаўнік хуценька расхінуў белую тканіну, падаў Алексу вялікую ляпёшку, пасыпаную кунжутам.

— Дзякуй, бацька, — пакланіўся Алекса пажылому стражніку. — Дзякуй і прымі параду: еш смажаную саранчу з-пад возера Кацірані! Тады ты, магчыма, пражывеш болей чым год, іначай вадзянка цябе даканае!

І \ ка стражніка здрыганулася, цёмныя, апухлыя векі затрапяталі, ён міжволі выпрастаўся.

Наш лекар адмовіўся ад мяне, а ты, бадзяга, ведаеш, што ў мяне вадзянка? Адкуль?

— Не трэба дзесяць пар вачэй, каб убачыць твой апухлы жывот і чорныя цені пад вачамі! Яшчэ раз кажу табе — не праводзь ночы над чашай з віном, а еш смажаную саранчу, і толькі з возера Кацірані!

І ён узяўся за драбіны.

— Эй, ты, паслухай!.. — нерашуча аклікнуў яго старэйшы стражнік. Алекса абярнуўся, глядзеў моўчкі.

— Ты адкуль ведаеш, што мяне клічуць Аль-Джасасам і што я ўнук бедуіна?

— Мне падказалі зоркі, — спакойна адказаў Алекса і паглядзеў прама ў вочы Аль-Джасасу. — Яны, праўда, амаль што тут не бачныя, але ўсё-такі нешта можна зразумець, асабліва калі не спаць усю ноч у вашым смярдзючым зіндане.

— Калі ты ведаеш, аб чым гавораць зоркі, чаму ж не выберашся з цямніцы? — усё яшчэ здзекліва, але з пэўным адценнем павагі запытаўся пажылы стражнік. — Мы, якія не ўмеем гэтага, трымаем цябе пад аховай, ты ў нашай уладзе.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Адриан Моул и оружие массового поражения
Адриан Моул и оружие массового поражения

Адриан Моул возвращается! Фаны знаменитого недотепы по всему миру ликуют – Сью Таунсенд решилась-таки написать еще одну книгу "Дневников Адриана Моула".Адриану уже 34, он вполне взрослый и солидный человек, отец двух детей и владелец пентхауса в модном районе на берегу канала. Но жизнь его по-прежнему полна невыносимых мук. Новенький пентхаус не радует, поскольку в карманах Адриана зияет огромная брешь, пробитая кредитом. За дверью квартиры подкарауливает семейство лебедей с явным намерением откусить Адриану руку. А по городу рыскает кошмарное создание по имени Маргаритка с одной-единственной целью – надеть на палец Адриана обручальное кольцо. Не радует Адриана и общественная жизнь. Его кумир Тони Блэр на пару с приятелем Бушем развязал войну в Ираке, а Адриан так хотел понежиться на ласковом ближневосточном солнышке. Адриан и в новой книге – все тот же романтик, тоскующий по лучшему, совершенному миру, а Сью Таунсенд остается самым душевным и ироничным писателем в современной английской литературе. Можно с абсолютной уверенностью говорить, что Адриан Моул – самый успешный комический герой последней четверти века, и что самое поразительное – свой пьедестал он не собирается никому уступать.

Сьюзан Таунсенд , Сью Таунсенд

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Проза прочее / Современная проза