Читаем За морам Хвалынскім полностью

— Мухамед таксама бег ад ворагаў, хаваўся ад тых, хто хацеў яго забіць, хаця ён ведаў, што не памрэ. Я паступаю гэтак жа, хаця я бедны лекар, які вылечыў хворага мусульманіна і за гэта атрымаў вось такую падзяку.

Стражнікі пашапталіся, пасля адзін з іх выступіў наперад:

— Калі ты ведаеш, чым можна дапамагчы хвораму, падкажы мне, чаму ў мяне хістаюцца зубы, як гнілыя падпоркі, і што можна зрабіць, каб яны зноў сталі моцнымі?

— Я змог бы даць табе лекі, але для гэтага мне трэба мець міскаль ружавай вады, пчалінага воску і горнай смалы. І магчымасць добра ўсё вымераць так, каб лекі памаглі, а не пашкодзілі. А для таго патрэбна, каб душа была спакойнай і не абцяжаранай клопатамі і мукамі. Тут жа нічога гэтага няма.

І ён зноў накіраваўся да лесвіцы. Стражнікі стаялі, аслупянела глядзелі, як ён спакойна спускаўся ўніз.

Але не прайшло і гадзіны, як яго зноў выклікалі наверх. Аль-Джасас адвёў яго ў цесны, без вокнаў, закуток, дзе стаяла лава-супа. Калісьці тут, відаць, быў пакойчык для допытаў і катаванняў: у сцяне віднеўся тоўсты металічны круг, побач — іржавы ланцуг. У кутку стаяла жароўня з вуголлем, пакрытым даўнім пылам.

— Будзеш тут жыць… — сказаў яму Аль-Джасас. — Будзеш тут жыць і — рабіць лекі. За гэта мы будзем карміць цябе і нават час ад часу частаваць віном, а магчыма, і прыводзіць жанчыну. Але ніводная душа не павінна ведаць пра цябе, бо для іншых ты даўно памёр. Калі ты будзеш паслухмяным, праз нейкі час мы выпусцім цябе, у імя Алаха вялікага і міласэрнага. А цяпер — вось табе воск, смала, вада з ружаў і памеранца. Рабі лекі для Ізмаіла, а там пабачым!

Алекса зразумеў — яны вырашылі зрабіць з яго ўласнага нявольніка, каб разам карыстацца вынікамі яго работы. Ён агледзеўся. Тут таксама турма, але яна хаця б не ўнізе, адкуль вылезці немагчыма. Воля тут бліжэй — яна вось за гэтымі зачыненымі дзвярамі. Можа, дапаможа яму Велес, і некалі адчыняцца дзверы, выведуць яго адсюль!

Пацягнуліся дні, доўгія, але занятыя работай. Стражнікі час ад часу прыводзілі ў памяшканне людзей з бліжэйшых кішлакоў. Аль-Джасас аглядаў іх, выпытваў прызнакі хваробы. Алекса, прыкуты тоўстым ланцугом, сядзеў за адчыненымі дзвярамі, глядзеў у шчыліну, слухаў. Пасля дзверы зачыняліся, яму прыносілі ўсё патрэбнае для прыгатавання лекаў, і ён расціраў у белай ступцы міндаль, воск, арэхі, настойваў ваду на кветках, гатаваў адвары. Цэлымі днямі, прыкуты ланцугом за нагу так, што ледзь даставаў да парога, ён сядзеў над сталом, раздумваў, парыў травы. Пакойчык ягоны змяніўся, у ім запахла жылым, пыл быў старанна вымецены стражнікамі, якія, паступова атрымліваючы ўсё большыя даходы, бераглі Алексу, як бераглі б пародзістую жывёліну. Хворых прыходзіла пад зіндан усё болей, Аль-Джасас рабіўся ўсё таўсцейшым… Алекса аднойчы пацікавіўся, чаму сюды ні разу не заглядаў кадзі — суддзя. Што ж ён, не ведае, што зіндан стаў Мекай для навакольных хворых? Але маладзенькі стражнік, які заўсёды захоплена глядзеў на яго, назіраючы за таямнічымі рухамі палонніка, шэптам, касавурачыся на дзверы, расказаў, што суддзя атрымлівае сваю долю з даходаў і таму нічога не заўважае. Бярэ і мула, які аднойчы ў мячэці сказаў, што на стражніка Аль-Джасаса лягло блаславенне Алаха і ён атрымаў ад нябёсаў падарунак — разумець таямніцы хвароб.

Ішлі дні, але аднойчы той жа маладзенькі стражнік сказаў Алексу, што яго шукаў малады мусульманін, якога ён выратаваў ад смерці. Стражнікі груба прагналі хлопца прэч, крычучы, што прыезджы лекар даўно п’е ваду з Каўсара — райскай крыніцы, але ён, Астар, непрыкметна шапнуў яму, што лекар жывы.

— Што яму трэба ад мяне:' — раздумліва прагаварыў Алекса. — Можа, хоча спагнаць грошы, якія бацька аддаў мне з гарачкі? Але ў мяне няма анічога, нават фельса, а ежу, якую вы прыносіце мне, можа вытрымаць толькі ішак.

— Не ведаю, — паціснуў плячыма юнак. — Толькі хлопец гэты вельмі прасіўся да цябе, ака. Ён даваў мне грошы, але я не згадзіўся, сказаў, што і задарма правяду яго, калі ўсе паснуць і ноч будзе цёмнай.

І сапраўды — праз тры ночы ў дзверы нешта зашкраблося, пасля яны амаль нячутна расчыніліся. У праёме дзвярэй устаў той самы хлопец, чые запалыя вочы маглі б ніколі ўжо не раскрыцца для жыцця, каб не Алекса.

Свяцільня патрэсквала, масла ад белай бавоўны было дрэнным — стражнікі эканомілі на ўсім, каб мець болей прыбытку.

— Ака, — хлопец пачціва схіліўся перад Алексам, зашаптаў: — Я прыйшоў, каб памагчы табе. Збірайся! Да раніцы мы ўжо будзем далёка адсюль.

Алекса некалькі імгненняў глядзеў на яго, пасля не вытрымаў:

— Ты што ж, хочаш паехаць са мною?

— Мула аб’явіў, што ты — злы чараўнік і вярнуў мяне з таго свету. І цяпер усе прававерныя мусульмане нашага кішлака староняцца мяне, нібыта я сын д ябла. Мне не жыць там! Бацька пасівеў з гора і кажа, што яму б лепей бачыць мяне мёртвым.

Дзверы адчыніліся, малады стражнік прыгразіў, каб збіраліся хутчэй, калі хочуць уратавацца. Ён ляжа разам з астатнімі, іначай, калі западозраць яго ў дапамозе бегляку, тут жа паставяць на дыванок крыві, і райскую ваду з Каўсара давядзецца каштаваць раней часу…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Адриан Моул и оружие массового поражения
Адриан Моул и оружие массового поражения

Адриан Моул возвращается! Фаны знаменитого недотепы по всему миру ликуют – Сью Таунсенд решилась-таки написать еще одну книгу "Дневников Адриана Моула".Адриану уже 34, он вполне взрослый и солидный человек, отец двух детей и владелец пентхауса в модном районе на берегу канала. Но жизнь его по-прежнему полна невыносимых мук. Новенький пентхаус не радует, поскольку в карманах Адриана зияет огромная брешь, пробитая кредитом. За дверью квартиры подкарауливает семейство лебедей с явным намерением откусить Адриану руку. А по городу рыскает кошмарное создание по имени Маргаритка с одной-единственной целью – надеть на палец Адриана обручальное кольцо. Не радует Адриана и общественная жизнь. Его кумир Тони Блэр на пару с приятелем Бушем развязал войну в Ираке, а Адриан так хотел понежиться на ласковом ближневосточном солнышке. Адриан и в новой книге – все тот же романтик, тоскующий по лучшему, совершенному миру, а Сью Таунсенд остается самым душевным и ироничным писателем в современной английской литературе. Можно с абсолютной уверенностью говорить, что Адриан Моул – самый успешный комический герой последней четверти века, и что самое поразительное – свой пьедестал он не собирается никому уступать.

Сьюзан Таунсенд , Сью Таунсенд

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Проза прочее / Современная проза