Читаем За морам Хвалынскім полностью

— А бізун ёсць у цябе?

— Што? Бізун? Навошта? — здзівіўся Юсуф.

— Прынясіце. Калі ён не ажыве, гэты бізун заходзіць па маіх плячах, — прашаптаў яму Алекса.

Калі ж цяжкі, вялікі бізун быў прынесены і Юсуф, працягнуўшы суру над галавою сына, стаў над ім, Алекса скамандаваў:

— А цяпер… цяпер дапамажыце зняць яго са стала, і што б вы зараз ні ўбачылі, маўчыце. Зразумела?

Твар Юсуфа стаў змрочным:

— Дык, можа, ты і сапраўды ашукваеш мяне?

— Паслухайце, бацька! Не перашкаджайце. Суру, калі хочаце, пакладзіце сыну ў халат. Няхай сапраўды асцеражэ яго, а мяне ператворыць у попел. Але. зачыніце дзверы — і маўчыце. Маўчыце, бо пагубіце сына!

…У кнізе пра лекараў-бедуінаў было сказана, што пульс пачне прамацвацца пасля дзесяці ўдараў. Але цела не варушылася, і біцця крыві не было чутно. Тады Алекса, сцяўшы зубы і сабраўшы ўсе сілы, яшчэ дзесяць разоў моцна перацяў нерухомае цела бізуном. Пасля — яшчэ*.

Стары Юсуф сядзеў як каменны. Толькі калі пад дзвярыма заварушыліся і жаночы голас запытаўся, што тут адбываецца, ён адгукнуўся:

— Маўчы, старая!

І — зноў дзесяць удараў выцертым, але моцным скураным бізуном па голым целе.

І — як цуда: нябожчык застагнаў, паварушыўся. Юсуф кінуўся да яго, затармасіў:

— Сын мой! Ачніся, вярніся да нас! Агню! — закрычаў ён яшчэ мацней.

Але людзі, што сабраліся ля дзвярэй, стаялі моўчкі, моўчкі глядзелі на Юсуфа і яго сына, які, хістаючыся, сеў, пасля жалобна заплакаў, як дзіця абмацваючы сябе:

— Я жывы! Жывы, а вы мяне пахавалі!

Алекса пайшоў, знайшоў ля ачага смаляк, запаліў свяцільнік. Людзі расступаліся перад ім, страх панаваў вакол, ахутваў яго і як быццам раздзяляў з тутэйшымі.

— Наш мула — сваяк галоўнага лекара, — ціха сказаў Юсуф, які пасля радаснага ўзбуджэння зноў сеў, павесіўшы галаву. — І ён не даруе табе, сынок, што ты пасарамаціў ягонага сваяка. Таму — збірайся, я дам табе каня і тое, што змагу сабраць з грошай. Сам бачыш — я небагаты. Але сын… Сын адробіць усё, што я патрачу на яго. Ён малады і дужы…

Алекса выехаў з кішлака перад світаннем. Але, відаць, мула даведаўся аб усім, што адбылося, адразу ж. Не ад’ехаў Алекса і трох фарсангаў, як у першай жа прыдарожнай чайхане яго схапілі стражнікі.

А вечарам, ашаломлены, ён ужо сядзеў у зіндане — глыбокай чорнай яме, адкуль ледзьве бачна было сіняе неба. Ныла цела — пасля таго як кадзі прачытаў прыгавор — «за здзекі з нябожчыка і ўмяшальніцтва ў справы алаха», лекара добра-такі ссеклі бізунамі. Алекса ведаў — каб галоўны лекар, якога прывёў мула, падняў нябожчыка, гэта было б аб’яўлена цудам. А так — бядняк, не вядомы нікому! З такім можна рабіць усё, што хочаш — выкінуць на дарогу, збіць бізунамі, зняславіць! І нікому, нікому ён тут не патрэбны! Навошта згадзіўся ехаць, нашто пакінуў Віспру! Але душа яго маўчала, пакуль уяўленне малявала яе — зноў і зноў… Балела цела, знямога ўсё мацней апаноўвала яго, млявасць засцілала вочы. Побач стагналі, варушыліся, скрыгаталі і спявалі нешта дзікімі галасамі яго таварышы па зняволенні — відаць, некага з іх пакінуў розум… І гэта страшнае месіва з чалавечых целаў, пах нямытых анучаў, гнойных ран і яшчэ асобна — пах чалавечага няшчасця і бяды — паступова стаў даходзіць да ягонай свядомасці. Ён напружыў зрок, прыгледзеўся — у змроку праступілі людзі. Побач з ім сядзеў, скурчыўшыся, немалады дэхканін з адрачоным, абыякавым да ўсяго тварам. Голыя яго плечы тырчалі з лахманоў, дзівячы нават звыклае вока страшнай худзізнай.

— Паслухай, ці можна тут знайсці які глыток вады? — звярнуўся да яго Алекса.

Дэхканін павярнуўся, вочы яго бліснулі звярынымі агеньчыкамі.

— Замаўчы, паршывы парс! Ад вас, ад якіх адвярнуўся нават Алах, усе нашы беды!

Алекса адсунуўся ад яго, азірнуўся. Але людзі вакол сядзелі з абыякавымі тварамі, ніхто не паварушыўся, не сказаў ані слова. Яму стала страшна і горка. Нават тут, на краі смерці, людзі не могуць адчуць сваю еднасць! Нават тут яны не могуць набрацца спакою і альбо змагацца за жыццё з апошніх сіл, альбо мудра і дастойна сустракаць смерць! Аднолькавыя яны, людзі, аднолькавая ў іх і радасць, — а лютуюць, грызуцца між сабою, як звяры!

Ды сам ён хацеў жыць. Жыць, каб узяць тое, што можа засвоіць і зразумець, і з гэтым вярнуцца на радзіму. Хаця б апраўдаць сваё жыццё! І таму ён вырвецца адсюль, не дасць згнаіць сябе ў зіндане! Не, цяпер ён цвёрда верыў — смерць яго не тут, не ў бязводнай пустыні, не на дарозе, чый цяжкі і горкі пыл асядае пад нагамі, як быццам і сапраўды напоўнены дашчэнту тленам прайшоўшых па гэтай зямлі людзей! Ён памрэ — там…

Там, дзе звіняць заінелыя бомы на грывах ільсняных коней…

Дзе пад палазамі ў марозны дзень выблісквае сонца і рассыпаецца тысячамі іскраў па заснежанай раўніне…

Дзе дзяўчаты з шэрымі і сінімі, як кветкі лёну, вачамі палошчуць ў Дзвіне бялізну, і грукат пранікаў громам аддаецца далёка ў сцішэлых увечары нізінах…

Дзе чорная скібіна зямлі цяжка паварочваецца пад жалезным лязом, каб пасля вырасціць у сваім лоне і аддаць грузныя, прапахлыя хлебам каласы…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Адриан Моул и оружие массового поражения
Адриан Моул и оружие массового поражения

Адриан Моул возвращается! Фаны знаменитого недотепы по всему миру ликуют – Сью Таунсенд решилась-таки написать еще одну книгу "Дневников Адриана Моула".Адриану уже 34, он вполне взрослый и солидный человек, отец двух детей и владелец пентхауса в модном районе на берегу канала. Но жизнь его по-прежнему полна невыносимых мук. Новенький пентхаус не радует, поскольку в карманах Адриана зияет огромная брешь, пробитая кредитом. За дверью квартиры подкарауливает семейство лебедей с явным намерением откусить Адриану руку. А по городу рыскает кошмарное создание по имени Маргаритка с одной-единственной целью – надеть на палец Адриана обручальное кольцо. Не радует Адриана и общественная жизнь. Его кумир Тони Блэр на пару с приятелем Бушем развязал войну в Ираке, а Адриан так хотел понежиться на ласковом ближневосточном солнышке. Адриан и в новой книге – все тот же романтик, тоскующий по лучшему, совершенному миру, а Сью Таунсенд остается самым душевным и ироничным писателем в современной английской литературе. Можно с абсолютной уверенностью говорить, что Адриан Моул – самый успешный комический герой последней четверти века, и что самое поразительное – свой пьедестал он не собирается никому уступать.

Сьюзан Таунсенд , Сью Таунсенд

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Проза прочее / Современная проза