Читаем За морам Хвалынскім полностью

Дзіця, якое бегала каля іх, магло б быць ягоным дзіцем… І тое дзіця, якое спела пад сэрцам у Апак, таксама магло б жыць і зараз, падбіўшыся пад ягоны бок, дыхаць цеплынёй, родным пахам дзіцячага, кволага… Гэтае дзіця ён узяў бы з сабою, не пакінуў, не забыўся на яго, таму што гэта ягонае будучае…

А ад Віспры не хацеў бы мець дзяцей. Блудніцы не павінны нараджаць, бо разам з крывёю ўспрыме дзіця змяіную, няверную іх сутнасць. Добра, што ён вызваліўся ад блудніцы, стаў сабою, ранейшым…

Яму зусім не хацелася спаць, і ён пайшоў блукаць па Бухары, па вулках, замошчаных гладкім, адпаліраваным часам каменем. Падышоў да медрэсэ, зазірнуў унутр дворыка, куды выходзілі дзверы келляў-худжраў. У гэтых келлях жывуць самыя дасведчаныя, самыя разумныя людзі Бухары-і-Шэрыф — Бухары свяшчэннай, горада, куды сцякаюцца не толькі агромністыя багацці з усіх канцоў свету, але і самыя мудрыя кнігі і людзі — упрыгожанне зямлі. Недзе там, глыбей, — бібліятэка. Што там? Магчыма, ён ніколі пра гэта не даведаецца…

Платан у дворыку, абліты залацістым светам поўні стаяў нерухома. Узорыстыя дзверы пахлі яшчэ жыццём дрэва мабыць, былі зроблены нядаўна… Заплюшчыў вочы, удыхаючы іх пах. Нібыта сасна… Хаця адкуль тут узяцца сасне?

Грубая рука ўчапілася ў ягонае плячо, балюча сціснула яго.

— Хто такі? Што тут трэба?

За ім стаялі стражнікі — і калі паспелі падысці? Твары іх былі насцярожаныя і зласлівыя — можа, пачувалі спажыву?

— Я прыехаў здаля, каб знайсці лекара Ахваза, які лечыць вялікага музыканта Ісхака, любімага спевака эміра.

Стражнікі пераглянуліся, зарагаталі:

— Ты, відаць, сапраўдны кішлачнік, бо ці не ведаеш, ці прыкідваешся: Ісхак даўно ў няміласці!

— У яго сарваўся голас, і ён стаў непатрэбным правіцелю! Цяпер у яго другі любімы музыкант — Міры-Араб!

— Ну, а лекар Ахваз — ён хаця жывы? У яго голас не сарваўся?

Стражнікі схапіліся за жываты.

— З табой не засумуеш, кішлачнік! Лекары жывуць доўга, і Ахваз, хаця не ў міласці, але жыве! Непадалёку адсюль!

— Гані дзесяць фельсаў, і мы пакажам табе яго дом!

— Я хацеў прыйсці да яго раніцай, каб не турбаваць старога чалавека! — хацеў быў запярэчыць Алекса, але стражнікі, абкружыўшы яго, павялі некуды, працягваючы тармасіць і патрабаваць грошай.

Ён даў ім нарэшце дзесяць фельсаў, і яны прывялі яго на ціхую вуліцу, дзе невялікія гліняныя дамкі хаваліся ў густой, ужо шапаткой асенняй лістоце. Поўня асвятляла нават густыя гірлянды ружаў, што віліся па сценах. Дом, да якога прывялі Алексу, спаў, і весніцы яго былі зачыненыя, і ціха было ў густых кустах, якія абкружалі дом, хаця там, канешне, спалі птушкі, можа, нават і горлінкі, якіх так многа каля ціхіх дамоў Бухары…

— Я пачакаю тут, — сказаў Алекса, і стражнікі нарэшце пакінулі яго аднаго, а ён, захутаўшыся ў халат, сеў ля дувала і стаў глядзець, як паволі святлее, наліваецца ружовым неба.

Нечакана за дувалам пачуліся крыкі, грукнулі дзверы, затупалі па каменных плітах дворыка старэчыя крокі. Алекса перасеў далей.

— О каб цябе забраў твой Каік-Баджак! Каб хутчэй разматлялася твая чалма!* — выразна прагучаў у цішы лады жаночы голас.

Расчыніліся весніцы, сухі, рухавы чалавек выйшаў адтуль, спусціўся да арыка, стаў, крэкчучы, плёскаць на сябе ваду.

— Праклятая джыннія! — бурчаў ён. — Загадаю — цябе заўтра разапнуць на варотах горада! — Ён патрос рукой.

— Свяцільнікам кінула! А калі б пажар?

Ён падзьмуў на руку.

— Два міскалі нарджыса з мёдам — і заўтра ўсё зацягнецца, — нягучна прагаварыў ад сцяны Алекса.

Стары спалохана выпрастаўся, але Алекса хутка прагаварыў:

— Не палохайцеся, шаноўны Ахваз, я не рабаўнік. Я толькі хачу прыпасці да вашых ног, каб прасіць аб міласці…

— Які-небудзь мясцовы табіб! — бурчліва сказаў Ахваз, адразу супакоіўшыся. — І будзеш прасіць, каб я закінуў за цябе слова і даў табе цёпленькае мястэчка! Можаш не разлічваць, я не накрыю цябе покрывам сваёй шчодрасці. Бухара перапоўненая прахадзімцамі.

— Што ж, я пайду, — адказаў Алекса, — але тады ты ніколі не дазнаешся, што можна зрабіць, каб да Ісхака вярнуўся голас.

Ахваз, які пайшоў быў назад, у дом, спыніўся, але пасля махнуў рукой:

— Ісхака любілі пры старым двары. Цяпер у нас новы правіцель. Новы гаспадар — новыя песні.

І ён пачаў зачыняць весніцы. Той жа малады жаночы голас прагучаў з дому:

— З кім гэта ты гаворыш, стары Ібліс?

Маладая, статная жанчына, прыкрываючыся рукавом, з цікаўнасцю ўглядаючыся ў Алексу, ішла ад дому.

— З кім, з кім — не твая справа, жанчына! — замармытаў лекар, стараючыся хутчэй закрыць весніцы, але нямоглыя рукі дрэнна слухаліся яго.

— Дай я! — яна перахапіла засаўку, засварылася па-славянску:

— Бадай вас паляруш схапіў, гэтых майстроў!

— Сястра! — паклікаў Алекса. — Зямлячка, ты адкуль?

Яна адпусціла засаўку, стала як укопаная:

— З-пад Кіева я, браток! А ты?

— А я палачанін. З Полацака!

Жанчына адкінула засаўку, вылецела, абхапіла, абняла Алексу:

— Браток ты мой! Землячок! Во радасць якая!

Лекар Ахваз дрыжачымі рукамі расштурхоўваў іх.

— Хопіць… а то паскарджуся кадзі… Павешу цябе, паганая наложніца… Джынніца… — мармытаў ён.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Адриан Моул и оружие массового поражения
Адриан Моул и оружие массового поражения

Адриан Моул возвращается! Фаны знаменитого недотепы по всему миру ликуют – Сью Таунсенд решилась-таки написать еще одну книгу "Дневников Адриана Моула".Адриану уже 34, он вполне взрослый и солидный человек, отец двух детей и владелец пентхауса в модном районе на берегу канала. Но жизнь его по-прежнему полна невыносимых мук. Новенький пентхаус не радует, поскольку в карманах Адриана зияет огромная брешь, пробитая кредитом. За дверью квартиры подкарауливает семейство лебедей с явным намерением откусить Адриану руку. А по городу рыскает кошмарное создание по имени Маргаритка с одной-единственной целью – надеть на палец Адриана обручальное кольцо. Не радует Адриана и общественная жизнь. Его кумир Тони Блэр на пару с приятелем Бушем развязал войну в Ираке, а Адриан так хотел понежиться на ласковом ближневосточном солнышке. Адриан и в новой книге – все тот же романтик, тоскующий по лучшему, совершенному миру, а Сью Таунсенд остается самым душевным и ироничным писателем в современной английской литературе. Можно с абсолютной уверенностью говорить, что Адриан Моул – самый успешный комический герой последней четверти века, и что самое поразительное – свой пьедестал он не собирается никому уступать.

Сьюзан Таунсенд , Сью Таунсенд

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Проза прочее / Современная проза