Читаем За морам Хвалынскім полностью

Яна адпусціла Алексу, абхапіла старога лекара, пацерлася шчакой аб ягоны маршчыністы твар:

— О любімы, я сустрэла земляка! Няўжо ты не дазволіш сваёй Дарыі хаця трохі пагаварыць з ім? Адарка я была! — хутка растлумачыла Алексу. — А ты што хацеў ад яго?

— Невялікая просьба мая — пра кнігі. Я прыёмны сын былога сябра ягонага, Нармурада з кішлака Шырс.

— Ага! Ну, можа, уломім яго!

І яна працягвала лашчыцца да гаспадара, аж пакуль ён не змякчыўся і дазволіў Алексу ўвайсці ў ягоны дом.

— Як толькі вы вытрымліваеце сваіх жанчын?! — зусім мірна і нават ужо насмешліва спытаўся ён у Алексы. — Прыгожыя жанчыны русаў, але пакуль абломіш іх… І то праўда: яны як кручкі для рыбы — чым мацней ірвешся, тым болей чапляе цябе кручок…

Пры святле было бачна, што лекар Ахваз быў шэры, як стэпавы цвыркун-багамол, вочы ў яго трохі пачырванелі і ўвесь час слязіліся: ён бесперапынна выціраў іх рагом вялікай хусткі, што ляжала побач.

— Дык мой сябра Нармурад памёр? — каторы раз перапытваў ён. Пасля памаўчаў.

— А быў маладзейшы на дзесяць гадоў, — сказаў нарэшце. — На цэлых дзесяць гадоў!

— Нармурад-ака пражыў, мне здаецца, добрае, высакароднае жыццё. Я б хацеў такое, — сухавата заўважыў Алекса, трохі абражаны нейкай як бы радасцю, што прагучала ў голасе Ахваза.

— Ну вядома, вядома! — заспяшаўся той. — І памер ён смерцю праведніка. Хаця… Калі б ён прыняў мусульманства, жыў бы і дагэтуль. Я вось прыняў, жыву нядрэнна і лічу сябе шчырым мусульманінам.

— А бацька гаварыў мне, што самыя лепшыя звычкі — звычкі бацькоў, і сам чалавек не вырашае, з кім яму быць. Гэта — ад нараджэння дадзена кожнаму.

— Але ж цябе, мой сын, ён усё-такі зрабіў парсам.

— Парсы далі мне веру, што нават калі ўсё навокал загіне ад Цемры і Няпраўды, застанецца хаця б астравок праведнікаў, якія адродзяць праўду.

Хадзіла па пакоі Адарка, прыносіла ежу. Паглядала на яго з-пад паранджы. Разгараўся ранак. Заспявалі птушкі, пырснула праменнямі сонца.

— Дык што ты хочаш? — запытаўся нарэшце Ахваз.

— Хаця адным вокам зірнуць на славутую бібліятэку, што пры двары Шамс-ал-Мулька. Гатовы дзеля гэтага быць вашым рабом.

Ахваз доўга глядзеў на яго, міргаючы слабымі, зморшчанымі павекамі, твар яго туманіўся.

— Ты хочаш занесці Веды ў сваю далёкую, суровую краіну? — запытаўся ён нарэшце, і святло бліснула ў яго пацяжэлым позірку. — Але русы — народ ваяўнічы. Нездарма іх мячы і кальчугі — лепшыя ў свеце. Навошта ім веды?

— Не бойцеся, шаноўны, нашы ніколі не прыйдуць сюды, на гэтую зямлю. Яны не гоняцца за лёгкай здабычай, яны выпальваюць свае ляды, робяць зямлю прыдатнай для жыта. А палююць на звяроў ці ворагаў, калі тыя нападаюць.

— Некалі ты, мабыць, быў воінам.

— Быў.

— Але ўжо ніколі ім не станеш. Ты стаў задумвацца над тым, што такое свет, і цяпер хочаш… чаго ты хочаш?

— Я сказаў пра адно, а іншае — не ведаю. Адкуль чалавеку ведаць свой лёс?

Ахваз яшчэ доўга маўчаў.

— Можа, я і дапамагу табе. У кітайца-садоўніка пры эміравым садзе няма памочніка. Калі ты пабудзеш там сярод слуг, да цябе прывыкнуць, і задуманае зрабіць будзе лягчэй. Хавальнік бібліятэкі — родзіч галоўнага садоўніка. Але ты павінен ва ўсім слухацца вышэйшых і да часу не гаварыць пра сваё жаданне нікому! Помні — за кожны твой промах адкажу я, твой паручыцель!

Пасля дадаў строга:

— І — каб болей ні нагою ў мой дом. Чуеш?!

Некалькі месяцаў рабіў Алекса памочнікам прыдворнага садоўніка, вельмі рэдка выходзячы ў горад, дзе ў квартале багатых купцоў ваданосам стаў працаваць яго спадарожнік. Каб яго прынялі ў ваданосы, аддаў Алекса старэйшыну сярэбраны дырхем. Не ўзялі б хлопца, але даведаліся, што ёсць у Алексы высокі ахоўца — з прыдворных.

У доміку старэйшыны, дзе зняў пакой Абу-ль-Хасан, Алексу сустракалі з пашанай. Ён усміхаўся, гледзячы, як мітусіцца сам старэйшына, рыхтуючы для госця плоў. Абу-ль-Хасану, вядома, жылося б намнога цяжэй, каб не Алекса, і, можа, гэта ён, нягледзячы на ўсе клятвы, не ўцярпеў і расказаў, што памочнік садоўніка колькі гадоў лячыў людзей. Прынамсі, аднойчы, калі Алекса гасцяваў у хлопца, старэйшына пачаў скардзіцца, што лекар, якому перададзена столькі грошай, так і не вылечыць гнойную больку на назе.

— Можа, вы што параіце, ака? — прыніжана гаварыў ён, стараючыся ўхапіць позірк Алексы, які той упарта адводзіў.

Не хапала яшчэ зноў трапіць у рукі хціўцаў альбо зайздроснікаў! Дый тут не горны кішлак, тут права быць лекарам трэба абараняць у прысутнасці старэйшын і прызнаных у медыцыне людзей. А іначай — будзеш бітым палкамі і выгнаны з Бухары, як самазванец. Не, Алекса не быў упэўнены ў тым, што змог бы вытрымаць такі важны экзамен. У яго няма ведаў моцных і трывалых, ён вучыўся назіркам, браў усё ад прыроды ці ад старога лекара Нармурада, — а той і сам наўрад ці рызыкнуў бы займацца сваім рамяством тут, у гэтым важнецкім горадзе! Старэйшына не адставаў, і Алекса як не спапяліў позіркам Абу-ль-Хасана, а той адводзіў позірк убок.

— Я спытаюся ў лекара Ахваза, ён мне не адмовіць, бадай што, — нарэшце неахвотна сказаў Алекса, і старэйшына схіліўся перад ім яшчэ ў ніжэйшым паклоне:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Адриан Моул и оружие массового поражения
Адриан Моул и оружие массового поражения

Адриан Моул возвращается! Фаны знаменитого недотепы по всему миру ликуют – Сью Таунсенд решилась-таки написать еще одну книгу "Дневников Адриана Моула".Адриану уже 34, он вполне взрослый и солидный человек, отец двух детей и владелец пентхауса в модном районе на берегу канала. Но жизнь его по-прежнему полна невыносимых мук. Новенький пентхаус не радует, поскольку в карманах Адриана зияет огромная брешь, пробитая кредитом. За дверью квартиры подкарауливает семейство лебедей с явным намерением откусить Адриану руку. А по городу рыскает кошмарное создание по имени Маргаритка с одной-единственной целью – надеть на палец Адриана обручальное кольцо. Не радует Адриана и общественная жизнь. Его кумир Тони Блэр на пару с приятелем Бушем развязал войну в Ираке, а Адриан так хотел понежиться на ласковом ближневосточном солнышке. Адриан и в новой книге – все тот же романтик, тоскующий по лучшему, совершенному миру, а Сью Таунсенд остается самым душевным и ироничным писателем в современной английской литературе. Можно с абсолютной уверенностью говорить, что Адриан Моул – самый успешный комический герой последней четверти века, и что самое поразительное – свой пьедестал он не собирается никому уступать.

Сьюзан Таунсенд , Сью Таунсенд

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Проза прочее / Современная проза