Читаем За перагародкай полностью

Аўтобус нахіліўся. Сідорчыка кінула да акна, ён прыпаў шчакою да халоднага шкла і доўга глядзеў, як плыло назад белае, што аж адбірала вочы, поле. Воддаль шашы мільганула невысокая ялінка, і Андрэю здалося, што гэта стаіць жанчына ў пуховай хустцы, у зялёным драпавым паліто і махае яму рукою.

Ён нават спачатку не ўцяміў быў, ці верыць гэтаму раптоўнаму, нечаканаму цуду, але ялінка паступова аддалялася і неўзабаве знікла. Там нікога не было.

Расчараваны, нібы што згубіўшы, Андрэй кінуў вачыма ў той бок, дзе павінна была сядзець жанчына і, убачыўшы яе, павесялеў, ажывіўся. Узрадаваўся, што яна тут, зусім блізка, і кінуўся ў гутарку да хлопца ў вайсковым шынялі:

— Самі, мусіць, нядаўна з арміі?

Хлопец здзівіўся нечаканаму запытанню незнаёмага чалавека, але, павярнуўшыся, адказаў з ахвотай:

— Ды ўжо месяцаў два, як дэмабілізаваўся.

— А далёка дзе едзеце?

— Што кажаце?.. Не, недалёка.

— Можа, у «Савецкую Беларусь», у Зачэпічы, часам?

— Ага.

— От, не спадзяваўся, што спадарожнік трапіцца, — Андрэй, узрадаваны, выгукнуў так моцна, што людзі паглядзелі ў яго бок, але ён заўважыў толькі позірк і скупую прыхаваную ўсмешку дзяўчыны, што сядзела ля кабіны. I, відаць, зразумеўшы, што парушыў звычайны гармідар аўтобуса, збянтэжыўся, астыў, пэўна болей ад таго, што маладзіца не зводзіла з яго вачэй.

— Калі ў адну дарогу, то нам пара выходзіць, — паднімаючыся з сядзення, папярэдзіў салдат.

— Выходзіць? — перапытаў Андрэй, не даўшы веры чутаму.

«Ды як жа гэта? А яна?.. — ён адчуў, што ногі адзеравянелі. — Вось табе, нават і не загаварыў. — Але раптам падумаў: — А можа і яна выйдзе на гэтым прыпынку?», — і падаўся за хлопцам.

— От і прыехалі, — сказаў той, выходзячы з аўтобуса.

Андрэй спусціўся на прыступку, але не вытрымаў, аглянуўся.

Яна, нагнуўшы галаву, туга завязвала на спіне хустку.

«Няўжо выходзіць?.. — I ён, узрадаваны, як сам не свой, скочыў на снег — цвёрды і слізкі, як лёд, пакаўзнуўся, але не ўпаў. Чорная коцікавая шапка слізганула з яго галавы. Растапырыўшы і выцягнуўшы рукі, нібы лавіў курыцу, Сідорчык кінуўся паднімаць шапку, а калі аглянуўся, аўтобус, пыхкаючы сінім дымком на шашу, памаленьку, але з кожнай хвілінай набіраючы хуткасць, адыходзіў усё далей і неўзабаве схаваўся за блізкім ляском.

Андрэй Сідорчык глядзеў на сіні лясок, прыслухоўваўся да нязвыклай зімовай цішыні поля, і неяк не верылася яму, што ён застаўся з гэтым дэмабілізаваным вайскоўцам, а людзі паехалі ў нейкі невядомы свет, куды паехала і яна са сваімі марамі, клопатамі і, пэўна, ніколі не здагадаецца аб тым, што ён, незнаёмы, чужы ёй чалавек, думае пра яе.

— Як смешна падчас здараецца ў жыцці… — сказаў уголас Андрэй, бязвольна, як не сваімі рукамі, нацягваючы на галаву шапку. — Вось сустрэнеш чалавека ў дарозе, глянеш на яго адзін толькі раз і запомніцца ён табе на ўсё жыццё, а з іншым гады пражывеш і, каб хацеў, твару не прыгадаеш.

— Не кажыце, — хацеў патрапіць Сідорчыку хлопец.

— Дык што, можа, падыбаем у тыя Зачэпічы? — перабіў гутарку Андрэй. — Далёка яны адсюль?

— Кіламетр які, не больш. Вунь там, — і хлопец паказаў на хмызняк, куды з шашы зварочвала добра ўжо ўезджаная санная дарога.

Да вёскі было не так і блізка, дарога здоўжылася. Хлопец болей маўчаў, не знаходзіў, з чаго зноў пачаць гутарку і Сідорчык.

Дарога вяла парадзелым маладнячком. Прысадзістыя хвойкі неяк далікатна трымалі на жаўтавата-зялёных лапках чысцюткі, белы снег. Весела выглядаў густы ядловец, сумаваў голы, шэры алешнік. Адзінота, перамешаная з трапяткой зацішнасцю, панавала над хвойнікам.

Лес скончыўся, і душу весяліла шырыня і бель поля.

На спадзе грудка было відаць недагледжанае, з голымі латамі гумянцо. Воддаль стаяла новая, пад нямецкі вугал хата. Заўважыўшы людзей і нарабіўшы брэху, з-пад хаты выбег пярэсты цыбаты сабака.

— Нешта тут не ссяляюцца з хутароў? — першы азваўся Сідорчык.

— А тут усяго і хутароў, што гэтая хата. У нас дык летась ссялілі, — адказаў хлопец.

— А вы што, не з гэтай вёскі? — Андрэй глядзеў, як хлопец, падаўшыся грудзьмі ўперад, ківаў галавою ў такт хадзе і неяк смешна целяпаў доўгімі рукамі.

— Я аж з Прылук. А тут да арміі на трактары рабіў. Тры гады. Кожны патайнік ведаю на зачэпіцкім полі. Зямля камяністая, хай яе… — прыпыніўся хлопец, чакаючы Сідорчыка. — Але калгас не кепскі. Людзі жывуць добра. Хочаце верце, хочаце не, але ад старшыні яно многа залежыць. Яшчэ за маю памяць быў тут Лябецкі. Вунь які дом у мястэчку паставіў. Калгаса не глядзеў. Потым з райкома Цагельскага прыслалі, то гэты, нябось, за людзей стаіць. Вельмі разумны чалавек. Вы то, пэўна, не заўважылі, каля самай кабіны сядзела дзяўчына — то гэта ж, кажуць, яго дачка кантралёрам аўтобусаў тут.

Сідорчык адчуў, як пахаладзела за плячыма.

— Замужам яна? — спытаў ён і паглядзеў, здзівіць гэта хлопца ці не.

Той нічога не адказаў, паціснуў толькі плячыма.

Дайшлі да гумянца. Пярэсты сабака, скачучы па снезе, кінуўся пад хату. I там ужо, асмялеўшы, зайшоўся ад густога брэху.

Гаўкаў доўга, пакуль Сідорчык з хлопцам не выйшлі на бязлесы ўзгорак, за якім пачыналася доўгая ў адну вуліцу вёска.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Марсианин
Марсианин

Никто не мог предвидеть, что строго засекреченный научный эксперимент выйдет из-под контроля и группу туристов-лыжников внезапно перебросит в параллельную реальность. Сами туристы поначалу не заметили ничего странного. Тем более что вскоре наткнулись в заснеженной тайге на уютный дом, где их приютил гостеприимный хозяин. Все вроде бы нормально, хозяин вполне продвинутый, у него есть ноутбук с выходом во Всемирную паутину, вот только паутина эта какая-то неправильная и информацию она содержит нелепую. Только представьте: в ней сообщается, что СССР развалился в 1991 году! Что за чушь?! Ведь среди туристов – Владимир по прозвищу Марсианин. Да-да, тот самый, который недавно установил советский флаг на Красной планете, окончательно растоптав последние амбиции заокеанской экс-сверхдержавы…

Александр Богатырёв , Александр Казанцев , Клиффорд Дональд Саймак , Энди Вейер , Энди Вейр

Фантастика / Боевая фантастика / Космическая фантастика / Попаданцы / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия