Читаем Забойства на вуліцы Морг полностью

Такім чынам, лічыцца, што дастаткова мець учэпістую памяць і дзейнічаць дакладна «па кнізе» — і можна смела гуляць у віст. Але майстэрства аналітыка выяўляецца якраз у тым, што выходзіць за межы правіл. Ён робіць сам сабе мноства высноў і назіранняў. Так, відаць, дзейнічаюць і яго партнёры, але розніца ў атрыманай інфармацыі залежыць не столькі ад надзейнасці, колькі ад якасці назірання. Важна — што назіраць. Але наш ігрок нічым сябе не абмяжоўвае. І хоць яго галоўная мэта — гульня, ён не адмаўляецца і ад высноў наконт рэчаў, што выходзяць за межы гульні. Ён вывучае твар партнёра, параўноўваючы яго з тварамі праціўнікаў, назірае, як кожны ігрок сартуе карты, якія аказаліся ў яго на руках, часта вядзе падлік козыраў, анёраў па позірках, якія кідаюць на іх ігракі. Адзначае кожную змену выразу твару ў час гульні, збіраючы такім чынам у сваю аналітычную скарбонку самыя розныя высновы на падставе разнастайных адценняў упэўненасці, здзіўлення, трыумфу альбо жалю. Назіраючы, як чалавек бярэ бітку, аналітык прыходзіць да высновы, ці будзе за ёй яшчэ адна — у масць. Па тым, як ігрок кідае карты на стол, ён здагадваецца — фінт гэта ці не. Неабачлівае альбо неасцярожнае слова, выпадкова выпушчаная з рук альбо перавернутая карта, і як яе хаваюць — насмешліва альбо спакойна, улік бітак і іх раскладка, збянтэжанасць, ваганне, апантанасць альбо трывога — усё гэта з'яўляецца для яго, безумоўна, інтуітыўнага ўсведамлення прыкметамі сапраўднага стану рэчаў. Пасля першых двух-трох хадоў яму ўжо зразумела, што ў каго на руках, і вось ён ужо выкладае карты настолькі ўпэўнена, нібыта астатнія ігракі спецыяльна адкрылі яму свае карты.

Здольнасць да аналізу не трэба блытаць з простай вынаходлівасцю, бо калі аналітык — абавязкова чалавек вынаходлівы, то чалавек проста вынаходлівы часта аказваецца надзіва не здатны да аналізу. Здольнасць да лагічнага пабудавання ці злучэння, якую звычайна лічаць прыкметай вынаходлівасці і для якой фрэнолагі вызначылі спецыяльны орган (памылкова, на мой погляд), лічачы гэтую здольнасць першаснай, настолькі часта назіралася ў людзей з інтэлектам, блізкім да ідыятызму, і гэта неаднойчы заўважалася літаратарамі, што пішуць на тэмы маралі. Паміж вынаходлівасцю і здольнасцю да аналізу існуе куды большая розніца, чым паміж здольнасцямі да фантазій і ўяўленняў, але па сваім характары розніца абсалютна тая ж. Сапраўды, нельга не заўважыць, што вынаходлівыя людзі заўсёды схільныя да фантазіі, але толькі тыя, якія на самай справе здольныя да ўяўлення, непазбежна аказваюцца аналітыкамі.

Далейшы расказ прапануецца чытачу нейкім чынам як прыклад да выказаных вышэй меркаванняў.

Жывучы ў Парыжы на працягу вясны і часткі лета 18.. года, я пазнаёміўся з нейкім месье С. Агюстам Дзюпэнам. Быў ён зусім яшчэ малады, паходзіў з шляхетнага, сапраўды знакамітага роду, але ў выніку самых розных неспрыяльных падзей апынуўся ў такой галечы, што страціў прыродную энергію, ні да чога ў гэтым свеце не імкнуўся і нават не спрабаваў вярнуць былое багацце. З ласкі крэдытораў у яго засталася невялічкая частка радавой спадчыны, на прыбыткі ад якой ён здолеў дзякуючы вялікай ашчаднасці забяспечваць сябе самым неабходным для жыцця, не звяртаючы ўвагі на нешта іншае. Кнігі — гэта адзіная раскоша, якую ён сабе дазволіў, а ў Парыжы яна даволі дасягальная.

Упершыню мы сустрэліся ў непрыкметнай бібліятэцы на вуліцы Манмартр, дзе дзякуючы выпадку — мы абодва шукалі адну і тую ж кнігу, вельмі рэдкае і адметнае выданне, — выявілася агульнасць нашых інтарэсаў. Потым мы сустракаліся зноў і зноў. Мяне глыбока зацікавіў кароткі, але грунтоўны экскурс у гісторыю яго роду, які ён зрабіў з усёй шчырасцю, на якую здольны француз, калі гаворка заходзіць пра сваю асобу.

Мяне ўразіла яго начытанасць, але больш за ўсё нястрымная палкасць і свежасць уяўлення. Шукаючы ў Парыжы тое, што моцна вабіла мяне ў той час, я разумеў, што кампанія гэтага чалавека ўяўляе для мяне неацэнную каштоўнасць, і адкрыта сказаў яму пра гэта. Урэшце было вырашана, што на той час, пакуль я буду ў Парыжы, мы будзем жыць разам, і так як мае жыццёвыя абставіны былі ў нейкай ступені не такія цяжкія, то я з яго згоды ўзяў на сябе выдаткі, звязаныя з наймам і абсталяваннем дома. Гэта быў асабняк у стылі адпаведным нашаму з ім характару рамантычнай меланхоліі, пашкоджаны часам і своеасаблівы па сваёй архітэктуры, у зацішным і адасобленым кутку Сен-Жэрменскага прадмесця. У ім ужо даўно не жылі гаспадары праз нейкія там забабоны, якімі мы не цікавіліся, і таму ён паступова прыходзіў у заняпад.

Калі б лад нашага жыцця стаў вядомы свету, нас бы абавязкова палічылі вар'ятамі — хоць, відаць, і бясшкоднымі. Наша адасобленасць была поўная. Нікога ў сваім доме мы не прымалі. Месца нашага жыхарства старанна трымалася ў тайне ад маіх былых кампаньёнаў, а Дзюпэн ужо даўно не цікавіўся Парыжам, ды і Парыж не ўспамінаў пра яго. Мы існавалі толькі для сябе.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Смерть дублера
Смерть дублера

Рекс Стаут, создатель знаменитого цикла детективных произведений о Ниро Вулфе, большом гурмане, страстном любителе орхидей и одном из самых великих сыщиков, описанных когда-либо в литературе, на этот раз поручает расследование запутанных преступлений частному детективу Текумсе Фоксу, округ Уэстчестер, штат Нью-Йорк.В уединенном лесном коттедже найдено тело Ридли Торпа, финансиста с незапятнанной репутацией. Энди Грант, накануне убийства посетивший поместье Торпа и первым обнаруживший труп, обвиняется в совершении преступления. Нэнси Грант, сестра Энди, обращается к Текумсе Фоксу, чтобы тот снял с ее брата обвинение в несовершённом убийстве. Фокс принимается за расследование («Смерть дублера»).Очень плохо для бизнеса, когда в банки с качественным продуктом кто-то неизвестный добавляет хинин. Частный детектив Эми Дункан берется за это дело, но вскоре ее отстраняют от расследования. Перед этим машина Эми случайно сталкивается с машиной Фокса – к счастью, без серьезных последствий, – и девушка делится с сыщиком своими подозрениями относительно того, кто виноват в порче продуктов. Виновником Эми считает хозяев фирмы, конкурирующей с компанией ее дяди, Артура Тингли. Девушка отправляется навестить дядю и находит его мертвым в собственном офисе… («Плохо для бизнеса»)Все началось со скрипки. Друг Текумсе Фокса, бывший скрипач, уговаривает частного детектива поучаствовать в благотворительной акции по покупке ценного инструмента для молодого скрипача-виртуоза Яна Тусара. Фокс не поклонник музыки, но вместе с другом он приходит в Карнеги-холл, чтобы послушать выступление Яна. Концерт проходит как назло неудачно, и, похоже, всему виной скрипка. Когда после концерта Фокс с товарищем спешат за кулисы, чтобы утешить Яна, они обнаруживают скрипача мертвым – он застрелился на глазах у свидетелей, а скрипка в суматохе пропала («Разбитая ваза»).

Рекс Тодхантер Стаут

Классический детектив