Читаем Забойства на вуліцы Морг полностью

Ад мадам Л'Эспанэ не засталося ніякіх слядоў, але калі заўважылі ў каміне незвычайна вялікую колькасць сажы, праверылі дымаход і — які жах! — выцягнулі адтуль за галаву труп дачкі: значыць, нехта запхнуў яго ў вузкі праход, і даволі далёка. Цела было яшчэ цёплае. Як высветлілася ў час агляду, скура ў многіх месцах была паздзіраная — несумненна, вынік таго, што яе гвалтоўна запіхвалі ў комін. На твары шмат глыбокіх драпін, на шыі сінякі і глыбокія сляды ад пазногцяў, падобна на тое, што нябожчыцу душылі.

Пасля таго як старанна абшукалі ўсе куткі і нічога больш не знайшлі, усе пайшлі ўніз у брукаваны дворык за домам, дзе ўбачылі труп старэйшай жанчыны — рана на шыі была настолькі глыбокая, што калі паспрабавалі труп падняць, адразу адвалілася галава. І цела, і галава страшэнна знявечаныя, асабліва цела, якое было ўжо амаль не падобна на чалавечае.

Як нам вядома, для разгадкі гэтай жудаснай гісторыі не знойдзена пакуль што ніводнага ключа».

На другі дзень газета паведаміла новыя падрабязнасці:

«Трагедыя на вуліцы Морг. У сувязі з гэтай неверагоднай і жудаснай аферай (слова афёра не набыло ў Францыі такога фрывольнага сэнсу) дапытаны многія асобы, але так нічога і не высветлілася.

Ніжэй даюцца найбольш істотныя сведчанні:

Палін Дзюбур, прачка, сведчыць, што ведала нябожчыц апошнія тры гады, прала іх бялізну. Старая пані з дачкой жылі, відаць, дружна, любілі адна адну. Плацілі вельмі добра. Наконт таго, за што яны жылі, на якія сродкі, нічога сказаць не можа. Лічаць, што мадам Л'Эспанэ зарабляла на жыццё варажбой. Гаварылі, што грошы ў яе былі. Сведка нікога чужога ў доме не сустракала — і калі прыходзіла па бялізну, і калі вяртала яе. Ведае дакладна, прыслугу яны не трымалі. Як ёй вядома, мэбля была толькі на пятым паверсе.

П'ер Маро, уладальнік крамы па продажы тытуню, сведчыць, што на працягу чатырох гадоў прадаваў мадам Л'Эспанэ тытунь і табаку невялікімі порцыямі. Ён нарадзіўся і ўсё жыццё жыў у гэтым квартале. Нябожчыца з дачкой займалі дом, дзе былі знойдзены іх трупы, на працягу больш чым шасці гадоў. Раней там жыў ювелір, які здаваў пакоі на верхніх паверхах унаймы розным асобам. Дом належаў мадам Л'Эспанэ. Ёй не спадабалася, як кватарант адносіцца да яе маёмасці, і таму сама пераехала ў дом і адмаўляла ўсім, хто хацеў зняць той ці іншы пакой. Старая пані здзяцінела. На працягу ўсіх гэтых год сведка бачыў дачку разоў пяць-шэсць. Абедзве жанчыны жылі надзвычайна адасоблена і, паводле чутак, былі пры грашах. Чуў, суседзі гаварылі, што мадам Л'Эспанэ займалася варажбой — але ён гэтаму не верыў. Ніколі не бачыў, каб хто-небудзь заходзіў у дом, акрамя самой гаспадыні і дачкі, разы два быў прыбіральшчык, восем-дзесяць візітаў зрабіў доктар.

Прыкладна тое самае засведчылі і іншыя асобы, якія жывуць па суседству. Яны не маглі назваць нікога, хто б часта наведваўся ў дом. Невядома, ці былі ў нябожчыц сувязі са знешнім светам. Аканіцы на фасадзе адчыняліся рэдка, а тыя, што са двара, былі зачынены заўсёды, за выключэннем аднаго вялікага пакоя на пятым паверсе. Будынак моцны — не вельмі стары.

Ізідор Мюзэ, жандар, сведчыць, што яго выклікалі каля трох гадзін ночы. Калі падышоў да дома, убачыў ля ўваходных дзвярэй чалавек дваццаць-трыццаць, якія спрабавалі зайсці ўсярэдзіну. Праз некаторы час ён узламаў дзверы, штыком, а не ломам. Зрабіць гэта было не цяжка, бо дзверы двухстворкавыя і не замкнёныя на засаўку ні зверху, ні знізу. Крыкі чуліся ўвесь час, пакуль адчынялі дзверы — а потым раптам сціхлі. Відаць, крычалі (цяжка сказаць, адзін чалавек або некалькі) у перадсмяротнай агоніі — моцна і працягла, а не адрывіста. Наверх сведка падымаўся ў ліку першых. Апынуўшыся на першай лесвічнай пляцоўцы, ён пачуў, як двое гучна і са злосцю сварацца — адзін хрыплым, а другі — больш пранізлівым, вельмі дзіўным голасам. Змог разабраць некалькі слоў, што сказаў першы. Ён быў француз. Можна сказаць дакладна, што не жанчына. Змог разабраць словы «Sacre» і «diable»[9].

Пранізлівым голасам гаварыў чужаземец. Не мог разабраць, быў гэта мужчынскі ці жаночы голас. Што гаварылі — не зразумеў, але лічыць, што мова была гішпанская. Выгляд пакоя і трупаў, згодна з апісаннем сведкі, не адрозніваецца ад апісання, дадзенага ва ўчарашняй газеце.

Анры Дзюваль, сусед, па прафесіі срэбранік, сведчыць, што ў ліку першых зайшоў у дом. Увогуле пацвярджае тое, што паведаміў Мюзэ. Як толькі яны зайшлі ў пад'езд, адразу ж зачынілі за сабой дзверы, каб стрымаць натоўп, які назбіраўся вельмі хутка, нягледзячы на позні час. На думку сведкі, пранізлівы голас належаў італійцу. Упэўнены, што гэта быў не француз. Не можа сказаць дакладна, што мужчына. Магла быць і жанчына. Сведка італійскай мовы не ведае. Слоў не разабраў, але па інтанацыі лічыць, што гаварыў італіец. Мадам Л'Эспанэ і яе дачку ведаў. Часта гутарыў з імі. Упэўнены, што пранізлівы голас не належаў ніводнай.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Смерть дублера
Смерть дублера

Рекс Стаут, создатель знаменитого цикла детективных произведений о Ниро Вулфе, большом гурмане, страстном любителе орхидей и одном из самых великих сыщиков, описанных когда-либо в литературе, на этот раз поручает расследование запутанных преступлений частному детективу Текумсе Фоксу, округ Уэстчестер, штат Нью-Йорк.В уединенном лесном коттедже найдено тело Ридли Торпа, финансиста с незапятнанной репутацией. Энди Грант, накануне убийства посетивший поместье Торпа и первым обнаруживший труп, обвиняется в совершении преступления. Нэнси Грант, сестра Энди, обращается к Текумсе Фоксу, чтобы тот снял с ее брата обвинение в несовершённом убийстве. Фокс принимается за расследование («Смерть дублера»).Очень плохо для бизнеса, когда в банки с качественным продуктом кто-то неизвестный добавляет хинин. Частный детектив Эми Дункан берется за это дело, но вскоре ее отстраняют от расследования. Перед этим машина Эми случайно сталкивается с машиной Фокса – к счастью, без серьезных последствий, – и девушка делится с сыщиком своими подозрениями относительно того, кто виноват в порче продуктов. Виновником Эми считает хозяев фирмы, конкурирующей с компанией ее дяди, Артура Тингли. Девушка отправляется навестить дядю и находит его мертвым в собственном офисе… («Плохо для бизнеса»)Все началось со скрипки. Друг Текумсе Фокса, бывший скрипач, уговаривает частного детектива поучаствовать в благотворительной акции по покупке ценного инструмента для молодого скрипача-виртуоза Яна Тусара. Фокс не поклонник музыки, но вместе с другом он приходит в Карнеги-холл, чтобы послушать выступление Яна. Концерт проходит как назло неудачно, и, похоже, всему виной скрипка. Когда после концерта Фокс с товарищем спешат за кулисы, чтобы утешить Яна, они обнаруживают скрипача мертвым – он застрелился на глазах у свидетелей, а скрипка в суматохе пропала («Разбитая ваза»).

Рекс Тодхантер Стаут

Классический детектив