Читаем Зачараваная хатка полностью

— Што ж, — падумаў Анры, — сабраў жа я Дзядку яго збожжа, то і Асілкаў вінаград сабраць здолею. Дый віно з вінаграду зрабіць не так цяжка, як хлеб з пшаніцы.

Ён зняў куртку, знайшоў каля мура садовы нож і пачаў рэзаць гронкі ды складаць іх у цэбры. Ён збіраў вінаград цэлыя трыццаць дзён. А калі ўсё было сабранае, пачаў выціскаць сок і заліваць яго ў бочкі, а поўныя бочкі складаць у скляпы. Усё гэта заняло яшчэ дзевяноста дзён. Калі ж віно было зробленае, бочкі складзеныя і скляпы поўныя, Анры паклікаў Асілка, і той адразу ўзнік перад ім. Агледзеўшы ўсе бочкі, Асілак пакаштаваў віна з першай і апошняй і, павярнуўшыся да Анры, сказаў:

— Ты слаўны хлопчык, і я хачу аддзячыць табе за працу. Тады ніхто ўжо не скажа, што ты працаваў на Асілка дарма.

Ён выняў з кішэні кветку калючага чартапалоху і, аддаўшы яе Анры, сказаў:

— Калі ты вернешся дадому і табе чаго-небудзь захочацца, панюхай гэты чартапалох.

Асілкаў падарунак здаўся Анры не надта шчодрым, але хлопчык узяў яго з удзячнай усмешкаю. У тое ж імгненне Асілак свіснуў так, што ўся гара скаланулася; мур разам з Асілкам зніклі, і Анры рушыў далей.

Раздзел 5. Паляванне

Калі да вяршыні заставалася ісці ўсяго паўгадзіны, дарогу Анры перагарадзіла шырокая прорва. Яна была такая шырокая, што пераскочыць цераз яе было ніяк немагчыма, і такая глыбокая, што дна ў яе было зусім не відаць. Але Анры гэта не напалохала. Ён пайшоў па беразе і ішоў вельмі і вельмі доўга, але ўрэшце вярнуўся на тое самае месца, дзе быў упачатку. І тады ён зразумеў, што прорва агінае ўсю гару.

— Што рабіць? — падумаў Анры. — Ледзь толькі мне ўдаецца адолець адну перашкоду, як узнікае другая. Як жа мне перабрацца на той бок?

На вочы беднаму хлопчыку набеглі горкія слёзы. Ён пачаў разважаць ды меркаваць, як яму перайсці цераз прорву, але колькі ні думаў, так і не змог нічога прыдумаць. Ён, сумна сеў на беразе каля прорвы, і ў тую ж хвіліну пачуў страшны рык. Азірнуўшыся, ён убачыў усяго за дзесяць крокаў ад сябе вялізнага Воўка, які глядзеў на яго вогненнымі вачыма.

— Што ты робіш у маіх уладаннях? — спытаўся Воўк сярдзітым голасам.

— О, спадар Воўк! — адказаў яму Анры. — Я шукаю кветку жыцця, каб вылечыць маю маму, бо яна памірае. І калі вы дапаможаце мне перабрацца на той бок, я абяцаю зрабіць усё, што вы загадаеце.

— Ну што ж, хлопча, калі ты здолееш пералавіць усю дзічыну ў маіх лясах, усіх жывёл і птушак, а пасля іх спячэш ці падсмажыш, клянуся гонарам чарадзея гэтай гары — я прапушчу цябе на той бок. Усё, што спатрэбіцца табе ў паляванні й кухарстве, ты знойдзеш пад гэтым дрэвам. Калі ж усё будзе зроблена, пакліч мяне. І, прамовіўшы гэтыя словы, Воўк знік. Анры зноў акрыяў духам. Ён узяў пад дрэвам лук са стрэламі і пайшоў у лес біць курапатак, чэпікаў, рабчыкаў ды цецерукоў. Але страляць ён не ўмеў і не мог ні ў кога пацэліць. Так прайшло цэлыя восем дзён. Ён пачаў быў ужо траціць надзею, калі раптам убачыў Крумкача, якога ўратаваў, калі йшоў да гары.

— Ты ўратаваў мне жыццё, — пракаркаў Крумкач, — і я абяцаў, што таксама табе прыдамся. Вось я і прыляцеў, каб дапамагчы. Бо, калі ты не выканаеш Воўчага загаду, ён з'есць цябе замест дзічыны. Хадзі за мной: я буду паляваць, а ты будзеш напаляванае збіраць ды смажыць.

Сказаўшы гэта, Крумкач паляцеў наперад і глюгай ды пазурамі пачаў забіваць усякую жывёлу ці птушку, што траплялася яму па дарозе. Так ён паляваў сто пяцьдзесят дзён і набіў за гэты час мільён васемсот шэсцьдзесят тысяч семсот дваццаць шэсць казуляў, курапатак, чэпікаў, рабчыкаў, цецерукоў ды перапёлак.

Калі Крумкач забіваў іх, Анры адразу іх разбіраў, абскубаў ці абельваў, а потым пёк або смажыў. Калі ж усё было скончана, Анры расклаў нагатаваную дзічыну на ўзлеску, і Крумкач сказаў яму:

— Бывай, Анры, цяпер перад табой засталася апошняя перашкода. І хоць я не змагу табе дапамагчы, не страчвай надзеі. Чараўніцы бароняць сыноўскую любоў!

І не паспеў Анры падзякаваць Крумкачу, як той знік. Тады Анры паклікаў Воўка і сказаў яму:

— Вось, спадар Воўк, гэта ўся дзічына з вашых лясоў. Я згатаваў яе, як вы мне загадвалі. Калі ласка, прапусціце цяпер мяне цераз прорву.

Воўк агледзеў дзічыну, пакаштаваў смажанага і печанага, аблізнуўся і адказаў Анры:

— Ты добры і слаўны хлопчык, і я хачу аддзячыць табе за працу. Тады ніхто ўжо не скажа, што ты працаваў на Воўка дарма, і ён нічым табе не сплаціў.

Сказаўшы гэта, Воўк пабег у лес, прынёс палку і паклаў яе перад Анры.

— Вось табе мой падарунак, — сказаў ён. — Калі ты здабудзеш кветку жыцця і табе захочацца апынуцца дзе-небудзь далёка, сядай на гэтую палку, як на каня, і яна перанясе цябе, куды ты пажадаеш.

Анры хацеў закінуць дурацкую палку ў лес, але падумаў, што гэта будзе няветліва, і падзякаваў Воўку.

— А цяпер сядай мне на спіну, — сказаў Воўк.

Анры залез Воўку на спіну, той разбегся і так моцна скочыў, што пераляцеў над усёю прорвай і апынуўся на другім беразе. Анры злез на зямлю, падзякаваў Воўку і рушыў далей.

Раздзел 6. Рыбалка

Перейти на страницу:

Похожие книги

Болтушка
Болтушка

Ни ушлый торговец, ни опытная целительница, ни тем более высокомерный хозяин богатого замка никогда не поверят байкам о том, будто беспечной и болтливой простолюдинке по силам обвести их вокруг пальца и при этом остаться безнаказанной. Просто посмеются и тотчас забудут эти сказки, даже не подозревая, что никогда бы не стали над ними смеяться ни сестры Святой Тишины, ни их мудрая настоятельница. Ведь болтушка – это одно из самых непростых и тайных ремесел, какими владеют девушки, вышедшие из стен загадочного северного монастыря. И никогда не воспользуется своим мастерством ради развлечения ни одна болтушка, на это ее может толкнуть лишь смертельная опасность или крайняя нужда.

Алексей Иванович Дьяченко , Вера Андреевна Чиркова , Моррис Глейцман

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Проза / Современная проза / Проза для детей
Тайна горы Муг
Тайна горы Муг

Историческая повесть «Тайна горы Муг» рассказывает о далеком прошлом таджикского народа, о людях Согдианы — одного из древнейших государств Средней Азии. Столицей Согдийского царства был город Самарканд.Герои повести жили в начале VIII века нашей эры, в тяжелое время первых десятилетий иноземного нашествия, когда мирные города согдийцев подверглись нападению воинов арабского халифатаСогдийцы не хотели подчиниться завоевателям, они поднимали восстания, уходили в горы, где свято хранили свои обычаи и верования.Прошли столетия; из памяти человечества стерлись имена согдийских царей, забыты язык и религия согдийцев, но жива память о людях, которые создали города, построили дворцы и храмы. Памятники древней культуры, найденные археологами, помогли нам воскресить забытые страницы истории.

Клара Моисеевна Моисеева , Олег Константинович Зотов

Проза для детей / Проза / Историческая проза / Детская проза / Книги Для Детей