Читаем Зачараваная хатка полностью

— Разалі, ты што — не чуеш, што я сказала? — зноў завішчала Мыш. — Я твой сябар! Калі ласка, павер!

Але дзяўчына маўчала.

Тады Мыш, якой трэба было спяшацца, кінулася на куфэрак і пачала грызці ў яго вечка.

— Ах ты нягодніца! — крыкнула Разалі, выдзіраючы куфэрак у Мышы і прыціскаючы яго да грудзей. — Калі ты хоць раз яшчэ да яго дакранешся, я зараз жа скручу табе галаву!

Мыш злосна зірнула на Разалі, але ўгнявіць яе пабаялася. Пакуль яна прыдумляла, як бы распаліць Разаліну цікаўнасць, гадзіннік прабіў паўночы. У тое ж імгненне Мыш страшна завішчала і крыкнула:

— Усё, Разалі, твой дзень нараджэння настаў! Цяпер табе споўнілася пятнаццаць, і ты можаш болей мяне не баяцца. З гэтай хвіліны вы ўжо не залежыце ад маіх чараў, ні ты, ні твой агідны бацька, ні брыдкі прынц. А я назаўжды застануся гадкаю шэраю мышшу, пакуль не здолею завабіць у свае пасткі якую-небудзь іншую такую ж прыгожую дзяўчыну, як ты. Бывай, Разалі! Можаш цяпер адчыніць свой куфэрак.

Сказаўшы гэта, шэрая Мыш знікла. Але Разалі не дала веры варажбіткіным словам і не зрабіла, як тая раіла. Яна вырашыла не адчыняць куфэрка, пакуль не настане дзень. І толькі яна прыняла гэтае рашэнне, як Пугач, што пралятаў над Разалі, выпусціў з лапаў камень і трапіў ім якраз у самы куфэрак. Куфэрак разляцеўся на тысячы кавалкаў! Разалі крыкнула ад жаху і раптам убачыла перад сабой каралеву феяў, якая сказала:

— Не бойцеся, Разалі. Вы нарэшце перамаглі свайго жорсткага ворага, і цяпер я вярну вас да вашага бацькі. Але раней паешце ды папіце.

І чараўніца падала ёй плод, аднаго кавалачка якога Разалі хапіла, каб наталіць і смагу, і голад. У тое ж імгненне перад чараўніцай узнікла калясніца, запрэжаная парай прыгожых, белых у шэрыя яблыкі, коней, яна села ў яе і запрасіла з сабой дзяўчыну.

Апамятаўшыся ад здзіўлення, Разалі шчыра падзякавала чараўніцы за яе апеку і спытала, ці хутка можна будзе ўбачыцца з бацькам і Чароўным прынцам.

— Бацька ўжо чакае вас у палацы ў прынца, — адказала каралева феяў.

— Як? А я думала, што прынцаў палац разбураны, а сам прынц паранены і стаў жабраком.

— Усё гэта было не па-сапраўднаму і было зроблена толькі дзеля таго, каб вы мацней спалохаліся сваёй цікаўнасці і не саступілі ёй трэці раз. А прынцаў палац вы ўбачыце такім, які ён і быў, пакуль вы не падралі покрыва, пад якім хавалася каштоўнае дрэва, прызначанае вам у падарунак.

Пакуль чараўніца прамаўляла гэтыя словы, калясніца пад'ехала да палаца. На ганку Разалі ўжо чакалі бацька і прынц разам з усёю дворняй. Разалі кінулася да іх, і яны шчасліва абняліся. Прынц, здавалася, зусім забыў пра дрэнны ўчынак, які Разалі ўтварыла напярэдадні. Усё было ўжо гатовае да вяселля, і яго тут жа адсвяткавалі. На банкеце, які доўжыўся некалькі дзён, былі чараўніцы з усяе акругі. Разалін бацька застаўся жыць разам са сваімі дзецьмі. Разалі назаўжды пазбавілася сваёй цікаўнасці і пражыла з Чароўным прынцам у каханні ды шчасці ўсё жыццё. У іх нарадзіліся прыгожыя дзеці, і за хросніц ім былі абраныя добрыя чараўніцы, якія заўжды абаранялі іх ад злых варажбітак і чарадзеяў.

Добры Анры

Раздзел 1. Бедная хворая маці

Жыла сабе аднойчы бедная жанчына. Муж у яе памёр, і засталася яна адна з маленькім сыночкам, якога звалі Анры. Сына яна вельмі любіла, дый было за што: Анры быў прыгожы хлопчык, і хоць яму не было і сямі гадоў, ён ва ўсім дапамагаў сваёй маці. Пакуль яна краіла ды шыла ці хадзіла на базар гандляваць, Анры падмятаў, мыў падлогу ў хаце, гатаваў ежу ці працаваў у гародзе і маленькім садочку, а потым браўся цыраваць адзенне, рамантаваць матчыны чаравікі ці рабіў лавы, столікі і ўсё, на што толькі быў здольны. Хатка, у якой яны жылі, стаяла за вёскай, і з яе вокнаў было відаць высокую гару, такую высокую, што ніхто і ніколі не мог дабрацца да яе вяршыні. Гару агінала вірная рака, а за ракой узвышаліся стромыя скалы і чарнелі бяздонныя прорвы.

Сын і маці жылі ў ладзе ды згодзе, але аднойчы бедная кабета моцна захварэла. Знаёмых лекараў у іх не было, дый нават каб і былі, ім усё роўна не было б чым заплаціць. А сам Анры не ведаў, чым дапамагчы сваёй маці. Калі ёй хацелася піць, ён мог даць ёй толькі вады: нічога іншага ў хаце не было. Дзень і ноч ён не адыходзіў ад матчынага ложка. А калі маці засынала, глядзеў на яе і плакаў. Дзень пры дні хвароба мацнела, і ўрэшце бедная кабета зусім сабралася паміраць — яна не магла ні гаварыць, ні есці і нават не пазнавала Анры, які, стоячы на каленях каля яе ложка, заліваўся гаручымі слязьмі. І тады хлопчык крыкнуў у роспачы:

— О Добрая фея! Дапамажыце мне, уратуйце маю бедную маму!

Толькі ён прамовіў гэтыя словы, як акно раптам адчынілася і ў хаце ўзнікла прыгожая жанчына.

— Што вам трэба, маленькі мой сябра? — спыталася яна ласкавым голасам. — Вы клікалі мяне, і вось я тут.

— Пані! — сказаў Анры, кідаючыся на калені і ўмольна сціскаючы рукі. — Калі вы Добрая фея, уратуйце маю бедную маму, іначай яна памрэ, і я застануся адзін.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Болтушка
Болтушка

Ни ушлый торговец, ни опытная целительница, ни тем более высокомерный хозяин богатого замка никогда не поверят байкам о том, будто беспечной и болтливой простолюдинке по силам обвести их вокруг пальца и при этом остаться безнаказанной. Просто посмеются и тотчас забудут эти сказки, даже не подозревая, что никогда бы не стали над ними смеяться ни сестры Святой Тишины, ни их мудрая настоятельница. Ведь болтушка – это одно из самых непростых и тайных ремесел, какими владеют девушки, вышедшие из стен загадочного северного монастыря. И никогда не воспользуется своим мастерством ради развлечения ни одна болтушка, на это ее может толкнуть лишь смертельная опасность или крайняя нужда.

Алексей Иванович Дьяченко , Вера Андреевна Чиркова , Моррис Глейцман

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Проза / Современная проза / Проза для детей
Тайна горы Муг
Тайна горы Муг

Историческая повесть «Тайна горы Муг» рассказывает о далеком прошлом таджикского народа, о людях Согдианы — одного из древнейших государств Средней Азии. Столицей Согдийского царства был город Самарканд.Герои повести жили в начале VIII века нашей эры, в тяжелое время первых десятилетий иноземного нашествия, когда мирные города согдийцев подверглись нападению воинов арабского халифатаСогдийцы не хотели подчиниться завоевателям, они поднимали восстания, уходили в горы, где свято хранили свои обычаи и верования.Прошли столетия; из памяти человечества стерлись имена согдийских царей, забыты язык и религия согдийцев, но жива память о людях, которые создали города, построили дворцы и храмы. Памятники древней культуры, найденные археологами, помогли нам воскресить забытые страницы истории.

Клара Моисеевна Моисеева , Олег Константинович Зотов

Проза для детей / Проза / Историческая проза / Детская проза / Книги Для Детей