Читаем Зачараваная хатка полностью

Бландзіне сапраўды вельмі хацелася есці. Яна пайшла за Добраю Козачкай і неўзабаве апынулася ў прасторнай зале, дзе быў даволі дзіўна накрыты стол: з аднаго боку ад яго ляжаў белы сацінавы матрац для Добрае Козачкі, а перад матрацам быў пакладзены ахапак свежай, сакавітай травы і стаяла залатое карытца з празрыстай крынічнай вадою. З другога боку стаяў высокі зэдлік для Катка-Вуркатка, і перад ім у залатой місе ляжала смажаная рыба, запечаныя бакасікі і стаяла вялікая конаўка з горнага крышталю з цёплым яшчэ сырадоем.

Паміж Катком-Вуркатком і Добраю Козачкай было падрыхтаванае месца і для Бландзіны: ёй паставілі невялікі фатэль, зроблены з разной слановае косткі і абцягнуты пунсовым аксамітам, які па беражках быў замацаваны цвічкамі з дыяментавымі галоўкамі; на стале стаяла прыгожая залатая талерка з вельмі смачным рагу з рабчыкаў і лясных жаўрукоў, а побач з талеркай ляжалі залатыя відэлец з лыжкай і стаялі шклянка з графінам (таксама, як у Катка-Вуркатка, з горнага крышталю). Не забыліся пакласці Бландзіне і сурвэтку - з такога тонкага бацісту, што раней Бландзіна такога не бачыла. Слугавалі за абедам вельмі спрытныя і прыгожыя газэлі: яны прыносілі і выносілі стравы, угадваючы ўсе жаданні Бландзіны, Добрай Козачкі і Катка-Вуркатка.

Абед быў вельмі багаты: ім падавалі сама розную птушку, сама рэдкую дзічыну, сама далікатную рыбу і сама духмяныя пірагі і ласункі. Бландзіна была галодная і таму пакаштавала кожную страву - і ўсе яны падаліся ёй незвычайна смачнымі.

Пасля абеда Каток-Вуркаток з Добраю Козачкай павялі Бландзіну ў сад і гулялі там па чароўных прысадах, у якіх раслі раскошныя дрэвы са спелымі сакавітымі пладамі. Набегаўшыся ды нагуляўшыся, Бландзіна нарэшце стамілася і пайшла са сваімі новымі сябрамі назад у палац. Там Добрая Козачка прапанавала ёй пайсці спаць, і Бландзіна з радасцю пагадзілася.

У спальні яе ўжо чакалі дзве газэлі, якія павінны былі ёй прыслугоўваць. Яны спрытна дапамаглі ёй распрануцца, паклалі ў ложак і засталіся побач сачыць, каб нішто не патрывожыла яе сну. У ложку Бландзіна прыгадала пра бацьку і трошкі паплакала, шкадуючы, што яго няма побач. Але неўзабаве яна моцна заснула.

Раздзел 6. Бландзіна прачынаецца другі раз

Бландзіна доўга спала глыбокім сном, а калі прачнулася, ёй падалося, што яна зусім не такая, якая была, калі засынала: яна вельмі вырасла, і думкі ў яе зрабіліся болей дарослыя. У яе было такое ўражанне, быццам яна вельмі паразумнела. Ёй здавалася, што ў сне яна прачытала шмат розных кніжак, шмат пісала, малявала, спявала, грала на арфе і піяніна.

Але пакой быў той самы, у які яшчэ ўчора яе прывяла Добрая Козачка і ў якім яна лягла спаць.

З хваляваннем Бландзіна ўстала з ложка і, падбегшы да люстра, сапраўды ўбачыла, што зрабілася намнога вышэйшая і, што таксама трэба прызнаць, сто разоў прыгажэйшая, чым раней, калі засынала. Яе прыгожыя бялявыя валасы спадалі да самай падлогі, у яе быў чароўны бялюткі твар, вялікія блакітныя вочы, маленькі роўненькі носік, пунсовыя губкі, ружовыя шчочкі і вельмі стройны і зграбны стан з тонкаю таліяй. Усё гэта рабіла яе такою прыгожай, што другой такое красуні ёй ніколі яшчэ не даводзілася бачыць.

Усхваляваная амаль да спалоху тымі зменамі, якія ў ёй адбыліся, Бландзіна хуценька апранулася і пабегла да Добрае Козачкі, якую знайшла ў тым самым пакоі, дзе ўбачыла першы раз.

- Добрая Козачка! Добрая Козачка! - закрычала яна. - Калі ласка, растлумачце мне, як магла са мной здарыцца такая дзіўная перамена? Учора ўвечары, кладучыся спаць, я была маленькай дзяўчынкаю, а сёння раніцай прачнулася ўжо амаль дарослай! Можа, мне гэта толькі здаецца? Ці я сапраўды так вырасла за адну ноч?

- Усё сапраўды так і ёсць, дарагая Бландзіна, - адказала ёй Добрая Козачка. - Цяпер табе ўжо чатырнаццаць гадоў, бо ты спала сем год. Мы з Катком-Вуркатком вырашылі аберагчы цябе ад першых і сама цяжкіх крокаў у вучобе (бо калі ты прыйшла да нас, ты нічога не ўмела, нават чытаць). Таму я ўсыпіла цябе на сем год, і ўвесь гэты час мы з Катком-Вуркатком вучылі цябе і выхоўвалі ў сне. Як відаць па тваіх вачах, ты ўжо адчуваеш, што шмат чаго ведаеш. Хадзем жа ў твой кабінет, і ты сама пераканаешся, што многаму навучылася.

Бландзіна пайшла за Добраю Козачкай у свой кабінет, падбегла да піяніна і, як толькі пачала граць, пачула, што з-пад пальцаў у яе ліецца чароўная музыка. Яна ўзяла арфу і таксама ўпэўнілася, што грае на ёй цудоўна. Заспяваўшы, яна заўважыла ў сябе дзівосны голас; узяўшы ў рукі алоўкі і пэндзлі, пачала маляваць, ды так добра, што ў яе малюнках адчуваўся сапраўдны талент; яна пісала зусім без памылак і вельмі прыгожым почыркам; а зірнуўшы на назвы кніг, якія стаялі на паліцах, прыгадала, што многія з іх ужо чытала. Здзіўленая і вельмі радая, яна кінулася на шыю Добрае Козачцы, ласкава пацалавала Катка-Вуркатка і сказала:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Болтушка
Болтушка

Ни ушлый торговец, ни опытная целительница, ни тем более высокомерный хозяин богатого замка никогда не поверят байкам о том, будто беспечной и болтливой простолюдинке по силам обвести их вокруг пальца и при этом остаться безнаказанной. Просто посмеются и тотчас забудут эти сказки, даже не подозревая, что никогда бы не стали над ними смеяться ни сестры Святой Тишины, ни их мудрая настоятельница. Ведь болтушка – это одно из самых непростых и тайных ремесел, какими владеют девушки, вышедшие из стен загадочного северного монастыря. И никогда не воспользуется своим мастерством ради развлечения ни одна болтушка, на это ее может толкнуть лишь смертельная опасность или крайняя нужда.

Алексей Иванович Дьяченко , Вера Андреевна Чиркова , Моррис Глейцман

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Проза / Современная проза / Проза для детей
Тайна горы Муг
Тайна горы Муг

Историческая повесть «Тайна горы Муг» рассказывает о далеком прошлом таджикского народа, о людях Согдианы — одного из древнейших государств Средней Азии. Столицей Согдийского царства был город Самарканд.Герои повести жили в начале VIII века нашей эры, в тяжелое время первых десятилетий иноземного нашествия, когда мирные города согдийцев подверглись нападению воинов арабского халифатаСогдийцы не хотели подчиниться завоевателям, они поднимали восстания, уходили в горы, где свято хранили свои обычаи и верования.Прошли столетия; из памяти человечества стерлись имена согдийских царей, забыты язык и религия согдийцев, но жива память о людях, которые создали города, построили дворцы и храмы. Памятники древней культуры, найденные археологами, помогли нам воскресить забытые страницы истории.

Клара Моисеевна Моисеева , Олег Константинович Зотов

Проза для детей / Проза / Историческая проза / Детская проза / Книги Для Детей