Читаем Закрываўленае сонца полностью

Узялiся закусваць. Госьцi, вiдаць, спадабалi, самаробную каўбасу, бо елi са смакам.

— Добрая каўбаса, — сказала Марыя. — Самi рабiлi?

— Ну а хто-ж, — адкзаў Пракоп. — Як там у Расеi, самi ня робяць?

Жанчына зiрнула на мужа й сына.

— Ды не, у нас усё з крамаў. Алi знаеце якое харчаваньне з крамаў… От ваша нешта новае, iншы смак…

Неўзабаве Хвёдар налiваў па другой чарцы, але гэтым разам абмiнуў юнакоў. Мiкола зiрнуў спадылба, хацеў, мусiць, яшчэ выпiць, але ў такiм таварыстве не асьмелiўся нiчога сказаць. Пракоп другiм разам дапiў сваю чарку да паловы. Пазiраў на гасьцей i ня ведаў як прадаўжаць гутарку, а лiчыў гэта сваiм абавязкам.

— Сам будзеш у Гацях працаваць, цi што? — спытаўся брата.

— Так, камандзiроўка. Вядома сам начальству запрапанаваў. Паеду, думаю, пад дом, пагляджу хто з вас жывы й здаровы й як усё наагул.

— От добра зрабiў, - пахбвалiў яго Пракоп. — Працуеш на чыгунцы?

— Так, на чыгунцы, — адказаў брат. — Цэлы час працаваў на чыгунцы.

— Мусiць, нейкi начальнiк вялiкi. бо далi табе во гэтыя, як iх назваць, што на каўняры?

— Цяпер начальнiкам руху, — коратка адказаў Хвёдар.

Прыйшлi роспыты, згадкi пра старое, далёка мiнулае маленства, нiткi даўно парваныя, часы на стагодзьдзе цi больш назад у нябыт адыйшоўшыя. Маскоўка развольнiла языкi. Хвалюючыся, Пракоп расказаў, як Бжончэк Алену застрэлiў, дубовiцкага сьвятара згадаў. Да гэнага часу Хвёдар чаркi з чатыры выпiў, але слухаў брата ўважна, даваў пабочныя пытаньнi, сядзеў сканцэнтраваны, задуманы. Марыя Iванаўна слухала маўклiва i ўважна. Сын Уладзiмер пазiраў на Янука, быццам нешта спытацца хацеў.

— А як-жа вы там жылi? — спытаў Пракоп. — Як там у вас жыцьцё? Цi яно такое добрае, як кажуць?

Хвёдар прыкiнуўся, што недачуў i зльвярнуўся да сына:

— Ты слухай, сынок, не надакучыла табе сядзець са старымi? Можа-б ты зь Януком пагуляў, на саначках паезьдзiў?

— Хадзi, Уладзiмер, у нас добрая горка ёсьць, паезьдзiм, — падхапiў Янук.

Хвёдараў сын ахвотна згадзiўся й хлопцы выйшлi.ж

— А ты, Мiкола, нi маеш нiякага занятку? — спытаў Пракоп сына, хутка разгадаўшы братаў манэўр. — Iдзi там у гумно, паглядзi цi трасянка ёсьць у запасе й накармi статак.

Мiкола ўстаў, з дакорам зiрнуў на бацьку. Хацелася яму, мусiць, гасьцей паслухаць, яшчэ чарку выпiць.

— У нас гэта, ведаеш, навет перад дзяцьмi сваiмi бывае небясьпечна, тлумачыў Хвёдар, пасьля таго, як зачынiлiся за Мiколам дзьверы.

— Як гэта небясьпечна? Чаму так?

— Доўга табе расказваць. Дам прыклад, можа сам зразумееш. От у Маскве стаiць помнiк Паўлiку Марозаву. А хто-ж быў той Паўлiк Марозаў?

— Хвёдар! — дакорлiвым голасам сказала жонка, моцна скрывiўшыся.

— Ды што ты, Маша, я-ж з братам сваiм гавару, ня зь кiм… Разумееш? А чаму-ж не расказаць? Няхай ведаюць сваiх вызвольнiкаў… Чым раней, тым лепш…

Пасьля гэткага ўступу, Хвёдар Бахмач налiў сабе поўную чарку гарэлкi.

— Ты вып'еш, цi што? — зьвярнуўся да Пракопа.

— Ды не, нi глядзi на мяне, я не магу.

— Дык от, — прадаўжаў Хвёдар, — такiм чынам, хто-ж такi гэны Паўлiк Марозаў? Гэта дванаццацiгадовы хлапчына, што бацькоў сваiх, як злачынцаў, у НКВД аддаў. Проста — вырадак.

Хвёдар спынiўся.

— Як гэта ў НКВД? Чаму?

— Як ворагаў народу, от як. Вiдаць, падслухаў, якл нешта супраць савецкай улады казалi, цi што. Перадаў пра гэта свайму настаўнiку ў школе, а той далей. Забралi, разумееш, бацькоў i сьлед прастыў, а сына далi ў прыклад iншым юнакам, як пiльнага пiянера. Помнiк яму збудавалi, от як… Такiм чынам дзяржава, партыя й Сталiн даражэй бацькоў i сям'i. Бяры, маўляў, уся моладзь з Паўлiка Марозава прыклад, от як…

— Божа ты мой! — жахнуўся Пракоп. — Дык тады-ж бацьком сваiх дзяцей баяцца трэба, роту нiма як адчынiць!

— А як-жа, — згадзiўся госьць, — вось i ўявi сабе жыцьцё ў такой сыстэме, дзе дзяцей ворагамi бацькоў парабiлi.

— Госпадзi наш, Iсус Хрыстос! — перахрысьцiўся Пракоп.

— Чатыры гады цi што, можа й больш, пачынаючы з трыццаць трэцяга, уся краiна была ў абдымках тэррору. Я працаваў на чыгунцы бачыў як на ўсход людзей вывозiлi. Здавалася, канца ня будзе. Прыйшла калектывiзацыя, калхозы значыцца. дык усiх, хто супрацiўляўся, раней цi пазьней на Сiбiр адправiлi. На Ўкраiне, кажуць, мiлiёны людзей гэты ёлуп голадам замарыў. Дый што гаварыць, цi толькi на Ўкраiне! Цягнiкi начамi праз наш горад на Ўрале праяжджалi й нiкому з нас блiзка не пазвалялi падыйсьцi. Але я ўжо так i знаў хто й што едзе, калi быў загад неадкладна спэцыаяльны прапусьцiць. Бывала, што й затрымлiвалi дзесь на чыгунцы збоку. Чуў я лямант i праклёны, чуў i вартавых i сабак. Спэцыальныя атрады НКВД, вось хто канвой трымаў. Спаралiжавалi ўсю краiну, чалавек ценю свайму ня верыў. Разумееш? Пасьля-ж партыйная чыстка прыйшла, народныя суды гэтак званыя, Сталiн усiх сваiх паплечнiкаў i сяброў зьбяёдаў.

— А Божа-ж ты мой, — шаптаў Пракоп.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза