Читаем Закрываўленае сонца полностью

Iдучы пад хату, зiрнуў Сявенька на нiвы свае. Ды яны ўжо й не ягоныя, бо цяпер "народная ўлада" лапу налажыла. Зямля-матка, зямля-кармiцеклька, яна, як часьць цела твайго, прадаўжэньне жыцьця жывога, цяпер сiратой бяз догледу пакiнутая, на глум чужнiкамi ўзятая, ужо пустазельлем, сьвiрэпкай, лебядой i асотам зарастала. Адмiрала, пусьцела нiва й паволi расла пякучая, вялiкая пустка ў грудзёх гаспадара руплiвага. Цудоўна зелянiлася за бальшаком прасторная сенажаць. Ледзь стрымлiваў Сявенька сьлёзы. Адвярнуўся ў iншы бокi спасьцярог як воддаль зелянеў на гарбе Гараваткi маестатычны Архiп. Колькi пакаленьняў продкаў пазiрала на яго? Па iм варажылi людзi пагоду, ён быў сымбалем устойлiвасьцi процi навалаў i лiхалецьцяў. Масу асколкаў ад розных войнаў у драўнiне сваёй трымаў. Што яшчэ чакае гэтага гiганта?

Сявенька падыйшоў да плоту, асьцярожна адчынiў i зачынiў весьнiчкi й адно тады спасьцярог ля падстрэшша хаты самакат. Ледзь ня выпусьцiў з рук дзьве цэнныя лiтроўкi нафты. Цень ад клецi падаўжэў на чатыры росты чалавека. Дзьверы ў сянёх былi прычыненыя й ня вiдаць было нiдзе анi малога Валодзькi, анi Марылi. Хлопчык, пэўне-ж, сьпiць у гэтым часе. Падбег да Сявенькi й пачаў лiзаць, цiха скуголячы, руку сабака.

— Пашоў вон! — сыкнуў гаспадар.

Сабака пранюхаў нядобры гаспадароў настрой. Ён прылёг на пярэднiя лапы, вiнаватымi вачмi пазiраў на чалавека, быццам прабачэньня просячы.

— Iдзi ў будку, кажу! — гукнуў Сявенька.

Азiраючыся, сабака адыйшоў.

Сявенька затрымаўся перад самакатам ля парогу. Дрыжэлi рукi й бязьмежная злосьць абцугамi цiснула сэрца, скорыла дыханьне. Рука выцягнулася да дзьвярэй, павiсла й апусьцiлася. На зьняможаным твары мiльганула ледзь заўважная ўсьмешка. Азiраючыся на бакi, прыгнуўшыся, Сявенька накiраваўся за вугал хаты. Iшоў паволi, асьцярожна, прыблiжаўся да вакна са спальнi. Зiрнуў уверх i спасьцярог адчыненую фортачку. Здалося, што да вушэй даляцеў басавiты мужчынскi голас. З гэтага боку хаты, ля сьцяны, рос малiньнiк у перамешку з крапiвой. Перад самым тварам, нешта моцна лопнула паветрам, выскачыла з малiньнiку. Перапалоханы гаспадар аж прысеў. З гнязда нясушку сагнаў. Курыца закудахтала на ўсю шырыню свае глоткi й шмыгнула за вугал хаты. Забыўшыся, ледзь ня вылаяўся Сявенька ўголас, але ў час стрымаўся. Тады спасьцярог, што левай нагой у яйкi ўквэкаўся. I мiльганула злосная думка, што Марыля, — нашто ўжо калi працавiтай была, цяпер навет за нясушкамi не глядзiць.

— Чуеш? Курыцу нехта сагнаў.

Марылiн голас, праз фортачку. У голасе — заклапочанасьць. Сявенькава кроў малаткамi бiла ў скронi. Здавалася, што тыя ў спальнi празь сьцяну пачуюць.

— Сабака, можа, — адказаў абыякавы Косьцiкаў голас.

— Ты, Косьцiк, любiш мяне?

Ласкавы Марылiн галасок, той самы, што яму некалi розныя салодкiя пяшчоты абяцаў.

— Нiхай сабе, люблю, — адказаў абыякавы бас.

— Косьцiк!

У голасе трывога.

— Га?

— Думаеш, што раскулачаць i вывязуць нас?

Трывога ў голасе расла.

— Так.

— Дык як будзiць? I старога, i малога й мяне?

— Усiх, — адказаў цьвёрды й аўтарытэтны бас.

— Ай-яй-яй!

Здалося Сявеньку, што заенчыла сучка. Ён рукавом абцёр пот з твару. Нос цягнуў рэзкi пах мяты.

— Я-ж табе сказаў, што рабiць. Стары ёлуп многа золата маiць. Вымантажыш, дасi мне, дык астанешся.

Млоснасьць корчыла Сявенькавы каленi, слабiла ўсё цела.

— Ты гэта сур'ёзна, цi што?

— Раз кажу, дык сур'ёзна, — цьвёрда адказаў Косьцiк.

Хвiлiна маўчаньня.

— Каб гэта магла… Чорт ведаiць дзе ён яго хаваiць.

— Як захочаш то сумееш. Ты-ж ягоную слабiну знаеш.

Жончын галасок паволi й мэтадычна рэзаў Сявеньку на балючыя кавалкi. Здавалася, што няма для дыханьня паветра. Нехта завалодаў мазгамi, гнаў думкi на нячыстае й кружылася галава. Сьцiснулiся зубы. За фортачкай скрыпнуў ложак.

— Ты, што гэта сягоньнiка ўсхадзiўся? Мала табе яшчо?

У голасе — пажаданасьць.

— А табе шкада? Змылiцца яна, цi што? — зарагатаў Сабакевiч. — Цi можа старому астаўляiш?

— Сьлiнька той! Каб ён мог! Насапецца, запыхцiць, як кавальскi мех. Абрыдзеў ужо.

Пагардлiвы, зьмяiны, з тоненькiм, ядавiтым джалам, голас. Джала пеканула Сявеньку пад самае рабро. Перад вачмi замаячылiся чырвоныя, зялёныя й сiнiя кругi. Дрыжэлi рукi. Але ўжо Сявенькавы ногi борзда нясьлi яго навокал хаты. У сянёх ля дзьвярэй, са сталярскага стала рукi схапiлi тапор.

Таго самага дня, калi сонца садзiлася за Гаравацкую пушчу, Бурачыха вярталася з Гацяў. Ад гасьцiнцу пайшла чыгункай, пералезла праз плот на Сявенькаў хутар. Бурачысе нiкуды не сьпяшылася i яна разглядалася навокал, паўз Сявенькаву пуню кiравалася на бальшак, за якiм чакаў дом. Ля пунi спынiлася, прыслухалася. Навокал нiкога ня вiдаць было, адно з хаты далятаў зьняможаны плач дзяцiны, а ў дварэ скавытаў сабака. Бурачыху ня зьдзiвi-бы звычайны дзiцячы плач. Цi мала дзе й калi дзецi плачуць. Але плач Марылiнага Валодзькi насычаны быў зьняможаным хрыпам, такiм, якi чуеш у дзiця, што плача доўгiя гадзiны. Бурачыха стаяла й мяркавала. I сабака скавытаў дзiка, зусiм неяк непасабачаму.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза