Читаем Закрываўленае сонца полностью

Жанчына хуткiм крокам рушыла на двор. Здалёк пабачыла адчыненыя ў сянёх дзьверы, збоку самакат. Сабака не забрахаў, як звычайна, а кiнуўся ў ногi, вiшчаў зь нейкага дуру. Бурачыха на момант спынiлася. Дзяцiны плач перайшоў у цяжкi, зьняможаны хрып.

Яна ступiла на прыступак ля парогу сяней i зiрнула ўглыб, ды ледзь на нагах утрымалася. На бэльцы, пад паваленай драбiнай вiсеў чалавек. Бурачыха закрыла твар рукой i тады зноў, быццам хочачы ўпэўнiцца, што гэта не зьява, зiрнула яшчэ раз налева. Новая, з таўстой сiвой пянькi, вяроўка ўелася ў шыю й неяк дзiўна задрала ўверх Сявенькаву бараду. Жанчына манiлася падыйсьцi блiжэй, прыгледзецца, але з хаты прынадзiў яе хрыплы галасок i яна шырака адчынiла дзьверы.

На парозе, ля дзьвярэй спальнi, запэцканы ў чырвонае, засьлiнены, жахлiвы, ледзь яго пазнаць, тросься й хрыпеў малы Валодзька.

— Госпадзi мой нябесны! — жахнулася Бурачых й падыйшла да адчыненых дзьвярэй спальнi. Вочы яе шырэлi й здавалася, што вось-вось зь ямаў твару выскачуць. Звычайна лагодны твар перацяўся жахлiвым перапалохам. Пачалi дрыжэць вусны, рукi, жанчына пахiснулася i, як цяжкi мех, асунулася на падлогу побач закрываўленага хлопчыка.

41

Выпрастаўшы босыя ногi на калясцы, Янук пусьцiў вольна лейцы й кабыла йшла гасьцiнцам бяз прынукi. Адно ўважаць трэба было на грузавыя аўтамашыны. Янук не бачыў чэрвеньскага хараства прыроды: нi зелянеючых лугоў, нi прыбранага, быццам на Сёмуху, лесу, нi жоўцi красак побач дарогi, нi кучаравых, як бараноў, хмарак на блакiтным небе. Змучаны хлапец ехаў у паўдрымоце.

Ад часу, калi зьявiўся дзядзька Хвёдар, адбылiся ў Бахмачоў перамены. Перш за ўсё параiлi Януку кiнуць школу й пайсьцi працаваць на пошту. Бацька зь недаверам аднёсься да братавай думкi, што лепш у калгас iсьцi раней чым пасьля, бо ўсяроўна ня выкруцiшся. Хоць штучнае акупантава дзяцiшча ўжо спавiвалi ў Лiтоўцах, хоць i заявiла яно аб сваiм узыходзе на гiстарычную лiтоўскую плятформу хрыплым Пятуховым голасам, не хапала яму жывога й здаровага дыханьня. Забойства Косьцiка, Марылi й самагубства Сявенькi да глыбi страсанула вёску, прынесла непажаданыя насьледкi. Як узгарэўшы, пачаў цяпер праяўляць надзвычайную «бдзiцельнасьць» Лявон Шпунт, асаблiва-ж пасьля таго, як патрымалi яго ў НКВД, дзе, як мяркавалi, насьпяваў цэлую лiсту кандыдатаў у далейшаыя падарожжы. Забралi Антося Дзеркача, старога Бурака з жонкай, пацягалi, але выпусьцiлi языкаватага лекара Зянькевiча. Прыцiхлi людзi ў начоўках лiтоўскiх. Сявенькава й Буракова, — дзьве найбольшыя гаспадаркi ў Лiтоўцах, — сталiся асновай калгасу "героя Чапаева". Ня ў прыклад iншым, новасьпечаныя калгасьнiкi бралiся за гаспадарку, як агонь за мокрае. Зноў пайшлi чуткi пра далейшае раскулачваньне багацейшых сялянаў, на сходах часта да хрыпаты гучэў гiстэрычны Шпунтоў голас. Сам старшыня таго ненатуральнага дзецiшча, Сымон Пятух далей смуродзiў цыбуком з карашкоў, хадзiў бадзёра мабiлiзаваць "адзiналiчнiкаў". Людзi, звычайна, адкуплiвалiся самагонкай i, такiм чынам, Пятуховы энтузiязм да гаспадаркi часта-густа расплываўся ў алькагольнай ханжы. Учарашнiя сябры камбеду, цяперашнiя калгасьнiкi, ласыя на чужое марудзiлi, азiралiся па бакох i шматлiкiя ўжо бачылi, што "канчалася кату масьленiца". Аднаасобнiкi, у тым лiку й Пракоп Бахмач, памалу кешкалiся ля сваiх гаспадарак, сачылi як замыкалася ўдушлiвае кола. Хвёдараў паварот з глыбi Расеi падмацаваў Пракопа, даў спадзяваньнi, што на ўсялякi выпадак, калi прыйдзе патрэба, зьявяцца на помач «плечы». Навет Лявон Шпунт адносiўся да яго накш чым да iншых, зусiм не насядаў, а Пятух i зусiм абмiнаў, бо ведаў, што не чакае яго нi гарэлка нi пашана ў Бахмачовай хаце.

Паралюш сялянскага жыцьця йшоў побач зусiм няпрыхаванай трывогi. Чакалi нечага новага, быццам яшчэ горшага й нiхто ня мог вызначыць у якой хворме гэнае нешта мае выявiцца. Навет дзед Якуб зрабiўся бурклiвым, радзеў на сваей прызьбе, грэўся. Мо спанатрыў, што перапалоханыя людзi на давер скупiлiся. Зiма даўным-даўно адыйшла на поўнач, але загнязьдзiлася ў сэрцах сялян лiтоўскiх зiма яшчэ жахлiвейшая, — тая, што запаволiла й часткова спаралiжавала самае звычайнае жыцьцёвае тэмпа.

Дзесь за межамi й далей той калiшняй «моцарствовай» многа глуму нарабiў «немiц». Пасьля маланкавых паходаў на тры бакi сьвету, прытаiўся дзесь i цiкаваў новую здабычу бэрлiнскi абжора-груган. Цi ягоны страўнiк не палягчэў яшчэ перад новым нападам, цi ня вымяркаваў зь якога боку насесьцi на новую ахвяру…

Панавала немач i роспач. Сьцiскалiся злосна зубы, бездапаможна ў малiтвах да Бога складалiся далонi. Блудзiў сялянскi зрок па пагвалчаных нiвах i млелi ногi ў чэргах перад дзяржаўнымi крамамi. Чужнiк-гвалтаўнiк рукамi "ваiнствуюшчых бязбожнiкаў" зачыняў сьвятынi, ськiдаў зь вежаў крыжы. Разбуралiся адвечныя асновы. Што прыйдзе заўтра? — Нiхай хоць чорт прыдзiць, абы пiрамена, абы лепi было жыць, — гаварылi ў роспачы людзi.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза