Настаў напружаны момант. Людзi расступiлiся, каб даць дарогу Макатунiсе з Дуняй. Матка зiрнула на браму й на твары людзей, адылi ня быў гэта позiрк прытомнай жанчыны. Яе гаротны твар скрывiўся болем. Спынiлася пару крокаў воддаль ад павешанай дачкi. Дробная постаць здрыганулася, яна раптоўна падбегла, угледзiлася ў мёртвы твар Параскi, а ўдушлiвы плачвырваўся з глыбокiх нетраў грудзей. — Параска, Па-а-ра-ссач-каа маая! А божжачкii-ж мае! А што-ж гэта з табой зрабiлi? Гы-гы…
Дрыжачыя рукi выцягнулiся ўверх, каб абхапiць ступнi ног. Жанчына пахiснулася, упала. Целам ейным торгаў удушлiвы плач. Першай падскочыла да яе Дуня, за ёю — Кмiтава Аўдоля й Пiлiпава Аксеня. Паднялi, ласкавым словам намагаючыся спатолiць матку. Ды галашэньне набiрала сiлы.
Дуня нiводнае сьлязы ня пусьцiла. Доўга прыглядалася павешанай сястры, быццам адубелая ўзiралася ў трох камунiстаў. Пасьля зiрнула на кiй, якiм падпёрся Антось. Раптам падскочыла да дзяцюка, маланкавым рухам вырвала кiй, ажно Дзяркач на нагах пахiснуўся. Дзiва колькi гэта дзяўчо, злосьцяй спануканае, сiлы мела. Адным скокам апынулася ля Шпунтовага Лявона i, ёмка размахваючы кiем, пачала абкладаць дзяцюка.
— Бандзюга! Басяк! Здыхляк! Злыдзень! А ты яе са сьвету зьвёў, а ты яе павесiў а нi палякi! Во, на табе!
Дуня нагадвала разьюшаную тыгрыцу. Пэўне-ж ня толькi за Параску Лявону пападала, але й за Дунiну асабiстую крыўду, за гэны гвалтоўны напад у скарбовым лесе. Махала кiем ёмка й гвалтоўна, а Лявонавы намаганьнi абаранiцца яшчэ прыспорылi яму ўрону. Калi дзяцюк выцягнуў рукi, каб злавiць кiй, дзяўчына малацiла па галаве. Цурком кiнулася з носу кроў. Мiгам падскочыў Косьцiк, але гэтта й яму дасталося. Як апантаная, Дуня таўкла й Сабакевiча. Людзi рагаталi, крычэлi й падбухторвалi.
— Маладзец. Дуня! Так iм трэба, давай iм!
— А людцы, а ягодкi мае, гляньце што робiцца!
Бахмачоў Янук разiнуў рот i веры сваiм вачом ня мог даць. З таго неспадзяванага захапленьня вярнуў яго здаравенны таўхель у бок i голас доктарава Стася: — Глядзi, Янук, глядзi якi маладзец твая дзяўчына.
Янук няўцямна зiрнуў на сябру й нiчога не адказаў. Захарук падскочыў да дзяўчыны, аблапiў яе ззаду пад рукi ды адцягнуў ад камунiстаў. Антось адабраў свой кiй.
— Бандзюга, бабнiк, чорт лазаты! — не ўтаймоўвалася маладая Макатунiшка. — Павесiць i яго, гада!
Распачлiвы злосны крык рэхам пераняла Гаравацкая пушча. Быццам на загад, суняўся натоўп. Соп i выцiраў з носу кроў Лявон, зьвярыўся на Дуню Косьцiк Сабакевiч i ўдушлiва хлiпала старая Макатунiха.
5
Пачулi адно цяпер, калi ацiх вэрхал. Далёка ў нетрах пушчы цяжкiм гулам поўнiўся гасьцiнец. Як сьвет сьветам, нiхто зь лiтоўскiх такога ня чуў. Быццам пружынiлася, стагнала змораная гаротная зямля. Удаўжкi i ўшыркi, як вада ў разводзьдзе, расплываўся па шырокай пушчы гул. Анямелi ў сполаху зьвяры й птушкi. Каторае крылатае шмыгнула ў кароны дрэваў, а iншае — пад цемя лесу. Колькi моцы ратавалася ў гушчарах хмызьнякоў чатырохногае. Чаканьнем новага й няведамага застылi ў нярухомасьцi пад брамай сонцам асмужаныя, зьвернутыя на поўдзень сялянскiя твары.
— Iдуць! — раўнуў з захапленьнем Павалiцкi Хвёдар.
— Танкi! — падтрымаў Сабакевiч.
Радасьць распрамянiла твары Косьцiка й Хведара, адно франт «драгомiшч» нязручна затыкаў сваей насаткай нос. Ад Дунiнай лупцоўкi зьявiлiся на твары сiнякi. Камiчна выглядаў зьбянтэжаны гэткiм борздым наплывам неспадзяваных выпадкаў лiтоўскi бабнiк.
Быццам заварожаны, прагна сачыў натоўп глотку гасьцiнцу ў сьцяне лесу. Вось-вось выплыве адтуль бясконцая, тысячамi людзей кiраваная, стальная пачвара, папаўзе па старых гасьцiнцах, гулам новае гаворкi й лязгатам зброi цiхiя мiрныя сёлы й нiвы залiе. Пачвары яшчэ ня вiдаць, але чуваць як энэргiяй тысячаў конскiх сiлаў дыхаюць i равуць у лесе магутныя маторы. Хвiлiна, дзьве, тры. Паднечаныя сэрцы поўняцца загадкавай трывогай. Ад Лiтоўцаў да гасьцiнцу сьпяшаць людзi.
З-за павароту выпаўз руда-зялёны, запылены танк, выпрастаў на браму й гурт людзей вялiкую цыгару-гармату. На вежы ягонай людзi спасьцераглi людзi чырвоную зорку. Чарапаха-гаргара вялiчынёў была зь Пятухову хату. Плёхалi па дарожнай глiне шырокiя стальныя лапы гусянiцаў, пыльны хвост паволi асядаў на прыдарожныя зарасьнiкi. За павадыром вылез зь лесу другi й трэцi. Iмчалi на поўны разгон. Зь вежы першага танку тарчэў да паловы росту чалавек. На iм — чорная камiзэля, на галаве — наводля падсядзёлка чорная шапка.
Лiтоўскiм сялянам дыханьне заняло. Хто-ж дзе калi такое бачыў? Навет вэтэраны першае вайны, — нашто ўжо выдумлялi — пра такое нiколi не згадвалi. Быццам на каманду, сяляне адыходзiлi на абочыны гасьцiнцу.
Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер
Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза