Читаем Залаты век Беларусi (на белорусском языке) полностью

Беларусь уваходзiла ў XVI стагодзьдзе як эўрапейская дзяржава, якая жыла тымi самымi прынцыпамi, што i рэшта Эўропы. Але на ўсходзе паднiмалiся чорныя хмары. Маскоўская дзяржава, падпарадкаваўшы сабе апошнiх канкурэнтаў, Вялiкi Ноўгарад i Цьвер, усутыч падыйшла да межаў Вялiкага Княства Лiтоўскага. Пасваячыўшыся праз шлюб з Палеолагамi, дынастыяй Бiзантыйскай iмпэрыi, якая перастала iснаваць пад ударамi туркаў, маскоўскi князь Iван III пераняў герб Бiзантыi (дзьвюхгаловы арол), i яе палiтычную дактрыну, абвесьцiўшы Маскву трэцiм Рымам, а сябе - "гасударом усяе Русi". Iван III так фармулюе сваю пазыцыю: "Ано не то адно наша отчiна, коi городы i волостi i ныне за намi, i вся Руськая земля, Кiев i Смоленск i iные городы ... с Божьею волею iз старiны, от нашiх прародiтелей наша отчiзна". I гэта не былi толькi словы. Ад 1492 году ўсходняя мяжа становiцца самай неспакойнай мяжой Княства. Адна за другою пяць войнаў з Масквою спусташалi ўсходнюю Беларусь. Вялiкае Княства страцiла Вязьму, Смаленск, Чарнiгаў, Бранск. Аднак 8 верасьня 1514 году пад Воршаю 30-тысячнае беларускае войска, ведзенае гетманам Канстанцiнам Астроскiм, зьнiшчыла 80-тысячную маскоўскую армiю i на нейкi час спынiла агрэсiю.

Як i ў-ва ўсёй Эўропе, у Беларусi на пачатку XVI стагодзьдзя царква i рэлiгiя зьяўлялiся адным з неабходных элемэнтаў жыцьця грамадзтва. Будынак праваслаўнай царквы або каталiцкага касьцёла быў мейсцам, дзе людзей хрысьцiлi, хавалi, дзе яны зьбiралiся ў нядзелi i сьвяты. Царкоўныя званы рэгулявалi жыцьцё навакольных паселiшчаў, папярэджвалi аб небясьпецы. Аднак, хаця хрысьцiянства не было навiною ў краiне, большая частка сялянаў, а таксама месьцiчаў i шляхты характарызавалася хутчэй рэлiгiйнай абыякавасьцю, чым гарачай пабожнасьцю, молячыся i ў царкве, i старым паганскiм багам. Праваслаўная царква ўвайшла ў новае стагодзьдзе яўна ня могучы даць адказ на выклiк часу. Духоўны ўзровень сьвятароў хутчэй адпiхваў людзей ад веры, чым прыцягваў да яе. "У нас яшчэ чытаюць старасьвецкiя саборнiкi, чытаюць пралогi, але iх ужо не разумеюць нi той, хто чытае, нi той, хто слухае", - прызнаваўся адзiн з рэлiгiйных дзеячоў таго часу.

Дакуманты ў адзiн голас сьведчаць пра недастойнае жыцьцё духавенства: "Аще-лi кто вопрашает iх о кнiгах, то отвещают глаголющее: убозi есьмы, не имамы чым кнiг стяжатi. Ходят-же не яко убозi, но рiзы носяще светлы i блещащеся, расшiряюще воскрылья, шеi же яко у тельцов, на заколенiе упiтанных". Князь Канстанцiн Астроскi, сын знакамiтага ваяводы, з абурэньнем пiсаў да тураўскiх сьвятароў: "Вы не захоўваеце прыстойнасьцi згодна сана свайго ... ходзячы па корчмах, пiцьцё бязь меры ўжываеце". Не нашмат лепшай была сытуацыя i ў каталiцкай царкве. Шляхта паўсюдна наракала на немаральныя паводзiны сьвятароў i iх неадукаванасьць. Гучным стаўся выпадак, калi адзiн зь бiскупаў заблытаўся i ня змог назваць падставовыя праўды веры. Жыгiмонт Аўгуст, малады вялiкi князь лiтоўскi, пiсаў у 1547 г. да кракаўскага бiскупа: "Яшчэ вельмi сьвежыя ў гэтым нашым Вялiкiм Княстве павевы хрысьцiянскай веры. Бо тут, па-за Вiльняй, цёмны неадукаваны народ аддае чэсьць боскую (ня кажучы ўжо пра iншыя забабоны) гаям, дубам, лiпам, ручаям, валунам, вужам, i прыносяць iм ахвяры, як супольныя, так i прыватныя".

Сапраўды, павевы хрысьцiянства нават на пачатку XVI стагодзьдзя былi вельмi слабымi ў нашай краiне. Хоць праваслаўная царква была прысутнай у Беларусi ад часоў Рагнеды, яна ахапiла сваiм уплывам толькi частку насельнiцтва. Адначасова зь ёю ў гарадах дзейнiчалi каталiцкiя асяродкi. Але яшчэ ў канцы XIV стагодзьдзя Вялiкае Княства заставалася адзiнай нехрысьцiянскай дзяржавай у Эўропе.

У 1413 г. Беларусь наведаў Геранiм Праскi, сябра i паплечнiк Яна Гуса. На працягу некалькiх месяцаў ён зьбiраў вялiкiя грамады слухачоў у Вiльнi, Полацку, Вiцебску, iншых гарадах, прапаведуючы iм Слова Божае, заклiкаючы жыць па веры. Неўзабаве з Чэхii ў Вiльню прыбыла дэлегацыя, запрашаючы вялiкага князя лiтоўскага стаць чэскiм каралём i падтрымаць гусiтаў у iх барацьбе за рэформу царквы. Вiтаўт прыхiльна прыняў пасланцоў i абяцаў дапамогу. У 1420 годзе пяцiтысячнае беларускае войска на чале з Жыгiмонтам Карыбутавiчам увайшло ў Чэхiю, здабыло замак Нэйстау i абвясьцiла ўладу Вiтаўта ў Чэскiм Каралеўстве. На працягу сямi гадоў лiцьвiны i чэхi разам змагалiся за права жыць паводле Эвангельля, адбiваючы крыжовыя паходы нямецкiх iмпэратараў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Психология войны в XX веке. Исторический опыт России
Психология войны в XX веке. Исторический опыт России

В своей истории Россия пережила немало вооруженных конфликтов, но именно в ХХ столетии возникает массовый социально-психологический феномен «человека воюющего». О том, как это явление отразилось в народном сознании и повлияло на судьбу нескольких поколений наших соотечественников, рассказывает эта книга. Главная ее тема — человек в экстремальных условиях войны, его мысли, чувства, поведение. Психология боя и солдатский фатализм; героический порыв и паника; особенности фронтового быта; взаимоотношения рядового и офицерского состава; взаимодействие и соперничество родов войск; роль идеологии и пропаганды; символы и мифы войны; солдатские суеверия; формирование и эволюция образа врага; феномен участия женщин в боевых действиях, — вот далеко не полный перечень проблем, которые впервые в исторической литературе раскрываются на примере всех внешних войн нашей страны в ХХ веке — от русско-японской до Афганской.Книга основана на редких архивных документах, письмах, дневниках, воспоминаниях участников войн и материалах «устной истории». Она будет интересна не только специалистам, но и всем, кому небезразлична история Отечества.* * *Книга содержит таблицы. Рекомендуется использовать читалки, поддерживающие их отображение: CoolReader 2 и 3, AlReader.

Елена Спартаковна Сенявская

Военная история / История / Образование и наука