Читаем Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] полностью

Міхаіл Апанасавіч, ціха тоячы сорам i нават злосць на залішне гаманкога конюха, прамаўчаў, адвязаў ад падсядзёлка кавалак старой сашмараванай ляйчыны — церассядзельнік, — прывязаў да аглоблі, другі канец кінуў цераз конскую спіну на той бок. Там яго перахапіў Мікола, падняў каня.

— Ты не злуйся, калі я замнога лепячу языком... — Той паправіў падсядзёлак, а пасля пасак пад конскім жыватом. — Прыставай да яе ў прымы, я табе параю, калі бярэ. Не глядзі надта, што простая баба, а не настаўніца... — сказаў гэта ўжо не з насмешкай, а шчыра. — I маладая яшчэ, імчаць будзе, што воз з гары... I спраўная... За бабу i за мужчыну робіць... — i, бачачы, што яму не адказваюць, запытаў: — Куды паедзеш?

— У лес, — адказаў Міхаіл Апанасавіч.

— Тады не бяры драбін, — сказаў той i сам зняў ix з калёс, паставіў ля пафарбаванай вапнаю драўлянай сцяны канюшні. — Каня не кілзай, а то цуглі вострыя, губы парэжа... — прамовіў, сеў на цагляную прызбу, дастаў з кішэні замусоленую пачку, узяў адну цыгарэціну, пастукаў па далоні, прыпаліў, зацягнуўся i пусціў дым долу, на свае тоўстыя літыя гумовікі.

Міхаіл Апанасавіч, спяшаючыся i саромеючыся Міколавых дапытлівых i смелых позіркаў, хутка падлажыў пад дугу новыя цвёрдыя лейцы, выцягнуў ix, сеў на старой, учарнелай ляжанцы — дзвюх збітых на канцы перакладзінкамі дошках, — на якой сёлета за лета i за гэтую раннюю восень многа чаго паперавозілі, бо відаць была на ёй сухая кара, сена i мох, спусціў ногі i турзануў лейцамі каня.

Прысохлыя калёсы крануліся, для чаго каню прыйшлося крыху напяцца, аж рыпнула тугая дуга.

Міхаіл Апанасавіч ездзіў ужо ў лес не раз. Яшчэ на пачатку верасня прывёз Каці — гаспадыні — сухастою, бярозавага галля, што валялася на працярэбленай нядаўна лініі, пасля прытарабаніў два вазы смаловых карчоў. Цяпер вось ехаў па хваёвыя жэрдкі, якія насек на тым тыдні, каб паставіць яшчэ цяпер, восенню, новы плот.

Каб ён памагаў па гаспадарцы, Каця не прасіла. Але ён бачыў, што пры хаце шмат непаладкаў, i сам стараўся тое-сёе падладзіць. Ды i не мог сядзець без работы.

Школьнай працы было не шмат. Напісаць планы, праверыць дзеткам-другакласнікам сшыткі — i, бадай, усё. А так у вольную хвіліну чытаў ці сядзеў у хаце ля акна i пазіраў на кастрычніцкі двор — на пажаўцелыя бярозы, апалае лісце, якое ўжо зачарнелася пры плоце, пазіраў на дождж, што ці ліў цурком, ці раптоўна заціхаў, або пазіраў i не мог разабрацца, што ж на дварэ, бо часта з раніцы было хмурна, сыра — вісеў мокры цяжкі туман i імжэла дробненькая халодная морась. Гэта быў не дождж, на зямлю не лілося вады, а нешта мокрае нябачна i надта ж рэдзенька сеялася з неба ці — калі гаварыць праўдзівей — штосьці імжыстае павісла між небам i зямлёю, ліпла да твару, як ліпне мокрае павуцінне, калі нагінаешся i шыешся пад нізкімі густымі лапамі маладога сасняку.

Пазней, пад полудзень, нечакана між хмар выблісквала сонца — ужо высока ад зямлі,— разганяла туман, хмары, i пачынала бачыцца блакітнае неба. Падсушвалася паветра, падсушваліся барозны разагнанай з раніцы бульбы — i на зямлю лілося жаўтаватае i самотнае святло. Цяпла, аднак, вялікага ўжо не чулася, бо i сонца было няяркае, нібы астуджанае, i паветра прыкметна настоялася ўжо асеннімі скразнякамі, i зямля астыла, страціла цяпло ад першых замаразкаў.

Калі людзі сама распачыналі працу ў саўгасе ці дома — выбіралі бульбу ды сушылі атаву, — сіваватыя, шчодрыя на ваду хмары зноў згушчаліся, захутвалі сонца, моцна i ўліўна абрынваліся на зямлю халодным дажджом. Ён быў яшчэ не зусім восеньскі, бо не ліў падоўгу, а нечакана прыпускаў i гэтак жа нечакана аціхаў. Тады было, як кажуць, сем пагод i няможна было ўгадаць, што выдасца на дварэ праз гадзіну.

Вось так часта — амаль праз кожную хвіліну — нечакана мяняўся тады на дні i настрой Міхаіла Апанасавіча. I не таму, што ён да полудня сядзеў дома, быў зусім адзін (гаспадыня хадзіла ў саўгас на працу, а яе дочкі — у школу), пасля ішоў вучыць сваіх другакласнікаў, якія прыходзілі на другую змену. Не. Відаць, трывожна, a калі i сумна яму было ад іншага — што ён тут, у Міланьках, быў чалавек новы, прыезджы i ўсе тутэйшыя людзі, як i калегі-настаўнікі, былі незнаёмыя. Хоць адчуваў, што дырэктар пра яго ад загадчыка райана ведае многае, i тое-сёе расказаў пра гэта астатнім настаўнікам, i яны гэтаксама адчуваюць, які ён чалавек, як склаўся ў яго лёс...

Такую-сякую цікавасць да сябе ён адчуваў, хоць i думаў, што ён, гэты інтэрас, мог быць i ад таго, што ён новы чалавек тут. А да новых людзей заўсёды пільна прыглядаюцца.

Неяк паволі ён сам адчужваў сябе ад калектыву. I не таму, што сёлета адзін быў тут новы, а болей таму, што меў скрытнаваты i сарамлівы характар, які не дазваляў яму хутка пазнаёміцца ды пасябраваць з чужымі, малазнаёмымі людзьмі. Каб яшчэ хто іншы сам пайшоў яму насустрач, сам пастараўся б падружыцца, то i ён тады змог бы адказаць такім жа пачуццём. Хоць тут надта i не было яму з кім пасябраваць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Земля
Земля

Михаил Елизаров – автор романов "Библиотекарь" (премия "Русский Букер"), "Pasternak" и "Мультики" (шорт-лист премии "Национальный бестселлер"), сборников рассказов "Ногти" (шорт-лист премии Андрея Белого), "Мы вышли покурить на 17 лет" (приз читательского голосования премии "НОС").Новый роман Михаила Елизарова "Земля" – первое масштабное осмысление "русского танатоса"."Как такового похоронного сленга нет. Есть вульгарный прозекторский жаргон. Там поступившего мотоциклиста глумливо величают «космонавтом», упавшего с высоты – «десантником», «акробатом» или «икаром», утопленника – «водолазом», «ихтиандром», «муму», погибшего в ДТП – «кеглей». Возможно, на каком-то кладбище табличку-времянку на могилу обзовут «лопатой», венок – «кустом», а землекопа – «кротом». Этот роман – история Крота" (Михаил Елизаров).Содержит нецензурную браньВ формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Михаил Юрьевич Елизаров

Современная русская и зарубежная проза