Читаем Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] полностью

Пазней, як часта бывае, іхнія сцежкі зусім разышліся: Даўгапол знікла, нібы растварылася ў гэтым вялікім свеце, a Іра Ламака, не паступіўшы, падалася ў раённы горад на будоўлю. З часам — з вучобаю, у паездках, у рабоце, адным словам, з новымі ўражаннямі i клопатамі — ягоны сардэчны боль пачаў слабець, быццам кудысьці западаць, а то i пакрыху забывацца, a калі ўспамінаўся, дык ужо са сталай усмешкаю. Як пра шчырае, але наіўнае сваё юнацтва.

Гады недзе праз чатыры былы аднакласнік у адным ca сваіх лістоў напісаў яму, што Іра Ламака выйшла замуж за вёрткага шафёра, атрымала ў горадзе кватэру, жыве заможна i не тужыць, а вось Даўгапол, як ён уведаў ад яе бацькоў, развялася, гадуе малога сына адна i каецца, што рана выйшла замуж i выбрала не таго за мужа.

Гэтыя навіны нічога ўжо не змянілі ў Віцевым жыцці: ён пакахаў сваю аднакурсніцу i меўся з ёю жаніцца. Толькі пазней, калі стаў сем'янінам, працаваў, набіраў цяжэйшую ношку гадоў, часамі зусім нечакана чамусьці ўспамінаў i Даўгапол, i Іру Ламака. Успамінаючы былую аднакласніцу, дакараў сябе, што ў свой час быў не зусім чулы, а думаючы пра маладую піянерважатую, адчуваў трапяткое хваляванне i пяшчоту ды шчыра лічыў: сапраўднае каханне зведаў якраз тады, калі быў малады.

1984


Броня

З расказу Кастуся Ю.


...Высакаватае неба лёгка i прыемна імгліць блакітным, крыху падбеленым ад сонца мроівам; зялёны, сямтам з павялым i паджоўклым лісцем альхова-бярозавы прылесак i трохі далейшы хвойнік ціхія, без ніякага шолаху; на парыжэлым, з высокімі зялёнымі купінамі лузе спакойна пасецца статак, а каля яго важна i задуменна стаіць высокі, мабыць, стары бусел; навокал жнівеньская яснасць i цеплыня, што, аднак, ужо на спадзе лета i гэтага залацістага дня, навяваюць шчымлівы неспакой. Як i ластаўкі, якія нечакана вынырнулі аднекуль плоймаю, пакружыліся над лугам i статкам, а затым апалі i паселі ў доўгі шнурочак на блізкім электрычным дроце.

Кастусь (ён тыдзень таму вярнуўся з войска, гасцюе ў бацькоў, а сёння вось, пасля полудня, падмяніў маці i стаў пастухом), абапёршыся на левай руцэ, сядзіць на адной назе, бачыць усё гэта знаёмае, роднае i не бачыць: ён больш i пільней пазірае на суседку — з ёю цяпер адбывае іхнюю пастухоўскую рату. Яна, Броня, на гадоў сем-восем старэйшая, не сказаць, каб красуня пісаная, але багатая на цела i сілу, паглядная маладзіца, пагаманіўшы з ім, нацягнула на вочы белую касынку i зараз спіць, лежачы на спіне на сваёй куртцы. Дык вось ён прагна азірае яе загарэлыя шчокі, поўныя вусны, вузкаваты падбародак, белую пад ім, а далей таксама парудзелую ад сонца шыю i лапік цела ніжэй, дзе за выразам у халаце цесняцца ў бялюткім станіку высокія грудзі, што ўздымаюцца-апускаюцца пры дыханні, а таксама аспакайнелыя на жываце рукі i загарэлыя спрытныя ногі ў мяккіх тапачках. Гэтая Броня (яна прыйшла нявесткай у дом іхняга суседа тады, калі ён, Кастусь, быў яшчэ зусім хлапчук), здаецца, i раней, да яго службы, i цяпер, пасля яе, мела i мае яго за падлетка: усё з тымі ж жартамі i лёгкімі кпінамі. Праўда, сёння, калі сядзелі i размаўлялі, дык яна, ловячы ягоныя позіркі i нібы бянтэжачыся, прыкрывала далоняй глыбакаваты выраз на грудзіне, абцягвала падол халата на калені, пунсавела, а пасля, нібы ратуючыся ад няёмкасці, папрасіла, каб ён адзін пасачыў за статкам, а ёй дазволіў падрамаць, бо ёй «вечна не хапае сну». Ён, канечне ж, згадзіўся, але не мог адвесці ад яе позірк, i яна нават сонная ўзбуджала яго, пад'юшчвала тое ў ім, з чым ён не мог саўладаць.

Усё больш i больш дваістае пачуццё захліствала ягоную душу: радаснае здзіўленне, узбуджанасць i заадно сорам, што яго так вабіць жаночае цела, змушаючы з кожнай хвілінай часцей біцца сэрца i мацней шугаваць кроў у скроні, што так хочацца працягнуць руку i пагладзіць Броню па маладой назе, павесці яе далей за калена, дзе, як бачыў, белае i туга-поўнае цела. Ад напружання ажно пацямнела ў вачах. Адчуваючы, што, можа, ніколі больш не будзе такіх спрыяльных хвілін, нямеючы, што яго хутка могуць аблаяць, а то i ўдарыць па носе, ён па неадольным мужчынскім поклічы ўрэшце перамог сорам i боязь, апусціў трапяткую руку на Броніна абласканае позіркам калена i павёў яе вышэй ды вышэй, з узрушэннем адчуўшы неўзабаве хвалюючую пяшчотнасць пруткіх сцёгнаў. Броня, хоць спала, усё ж учула штосьці насцярожлівае, уздыхнула, здрыганулася ўсім целам, а рукой абцягнула ніжэй падол халата.

— Броня... — перарывіста паклікаў ён, нахіліўся над яе тварам і пасунуў касынку ёй на валасы, зусім блізенька бачачы яе вусны, рэдзенькi і светлы пушок над імі, даўгаваты нос і заплюшчана-прымружаныя вочы, ужо з трапяткім хваляваннем адчуваючы водар i цяпло жаночага цела.

Броня нечакана адплюшчыла вочы, у ix, вялікіх, шэра-зеленаватых, поўна ўтрапёнага страха — яна рэзка, нібы ад штуршка спадыспаду, падхапілася, але толькі ад гэтага трапіла ў ягоныя рукі. Тут жа моўчкі паміж імі ўскінулася ярасная барацьба.

—Ты — што ? — здаецца апамяталася ўжо ад сну яна. — Не трэба! Чуеш ты ці не?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Земля
Земля

Михаил Елизаров – автор романов "Библиотекарь" (премия "Русский Букер"), "Pasternak" и "Мультики" (шорт-лист премии "Национальный бестселлер"), сборников рассказов "Ногти" (шорт-лист премии Андрея Белого), "Мы вышли покурить на 17 лет" (приз читательского голосования премии "НОС").Новый роман Михаила Елизарова "Земля" – первое масштабное осмысление "русского танатоса"."Как такового похоронного сленга нет. Есть вульгарный прозекторский жаргон. Там поступившего мотоциклиста глумливо величают «космонавтом», упавшего с высоты – «десантником», «акробатом» или «икаром», утопленника – «водолазом», «ихтиандром», «муму», погибшего в ДТП – «кеглей». Возможно, на каком-то кладбище табличку-времянку на могилу обзовут «лопатой», венок – «кустом», а землекопа – «кротом». Этот роман – история Крота" (Михаил Елизаров).Содержит нецензурную браньВ формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Михаил Юрьевич Елизаров

Современная русская и зарубежная проза