Сорам i боязь не толькі не паніклі, але яшчэ i пабольшалі. Юр — таксама. Ад гэтай барацьбы, ад дотыку цел. Броня нечакана ўчапілася за яго валасы, адцягвае яго ад сябе, ды валасы кароткія, ёй не ўдаецца адпіхнуць — ён неўзабаве, упершыню ў сваім жыцці, здолеў падгарнуць на жанчыне халат да грудзей, змусіў прыпадняць-апусціць яе клубы i разамкнуць надзіва дужыя ногі, суцішыцца i моўчкі, глыбока ў душы заўсклікаў ад таго, што паволі іхнія плоці яднаюцца.
Броня, мабыць, ашаломленая, скораная, зморшчылася і цяжка ці адрачона застагнала — мабыць ад ягонай нястрыманай рэзкасці, а то i прычыненага ёй болю, моцна самкнула вусны i пакорліва ўжо аддала яму ўладу над сабою ды адкінула ўбок галаву. Ён адчуваў, што робіць усё не так, што яна незадаволеная; каб супакоіць, апраўдаць сябе, а то i зноў жа несвядома, па мужчынскім поклічы, цалаваў яе ў пульсуючую шыю, шчаку, але ўжо брала верх не ягоная развага, а цела, плоць: іх нельга было стрымаць, яны палымнелі і быццам нават шалелі. У вачах па волі ўсё больш цямнела, а то і ўвогуле знікаў увесь зямны або нябесны свет; у вушах штосьці чароўна зазвінела — не, не рэзка, не балюча, а вельмі прыемна для слыху. Ды вось зусім нечакана яе асляпіла велізарным снапом агню, ударыла па ім маланка, што ён ажно пранізаўся сыходным агнём, болем. У адчаі, у знямозе ён утуліў голаў Броні ў грудзі i застагнаў, нібы ад гэтага будзе суцішак ад таго невядомага любасна-страшнага, што ён зведаў першы раз, пасля чаго ён з хлапчука павінен стаць мужчынам...
Броня нібы знерухомела, дазваляла яму ўсё, што ён жадае, ды ён пачаў адчуваць, што вяртаецца свядомасць i паўстае неспадзявана нялёгка, што ім час разлучацца целамі, што выйшла ўсё не так, як ён уяўляў, марыў пра гэта (асабліва ў апошнія месяцы ў вайсковай казарме, калі нясцерпна чакаў, калі здолее вырвацца ў цывільнае жыццё i трапіць у яго ўжо дарослым). Калі ён лёг побач, Броня хуценька абцягнула на ногі халат i прыкрыла рукой вочы.
«Яна пакрыўдзілася! — апякла яго ўжо халодная як лёд думка. — Я яе абразіў. Але як супакоіць яе, што я не хацеў яе ні пакрыўдзіць, ні абразіць?»
— Ну, што скажаш? — сама падала голас Броня, i, як пачулася, яе голас быў зусім не такі, як раней, а чужы, можна сказаць, варожы.
Ён — ні слова.
— Ты ж — сіламожац! Гвалтоўнік! Я магу аддаць цябе над суд!
Невыносная пакута: няма для яе i для сябе таксама паратавальных ці проста ўдала ці хітра прыдуманых слоў. Яму было не так страшна, што яна яго пасадзіць, як тое, што яна можа яго зненавідзець.
— Чаго маўчыш? Гавары!
— Выбачай... — нарэшце прамозіў дрыготкім голасам, адчуваючы, што на вочы нагортваюцца зусім няпрошаныя слёзы. — Я першы раз такое...
Яна тут жа адхінула руку i зірнула на яго ўжо, здаецца, з цікаўнасцю. Ён жа апусціў галаву i затуліў вочы складзеным ў кулакі рукамі — i каб не плакаць, i каб яна не бачыла, што ён слабкі як мужчына.
— Ты зажадаў жанчыну? — ягоныя вушы чуюць яе ўжо лагодны голас. — Вельмі зажадаў? — Броня ўзяла яго за рукі, адвяла ix ад твару. — Так?
Ён па-ранейшаму маўчаў, не могучы падняць на яе вачэй. Яна ж сагнутым пальцам выцерла яму слёзы на шчоках, ціха i яшчэ больш лагодней запытала:
— Чаму ж ты не папрасіў? Па-добраму?
— Я саромеўся... — нарэшце падаў ён голас.
Броня нечакана пацягнула яго да сябе, паклала галаву сабе на грудзі, заласкала яе:
— Ты — i мужына ўжо, i хлапчук яшчэ... — Затым, праз хвіліну: — Я хоць падабаюся табе?
Ён хітнуў галавою ў знак згоды.
— Ці, можа, па-твойму, я нават прыгожая?
Ён зноў паўтарыў тое ж.
— Пакахаў? Ну, не маўчы. Будзь мужчынам. Скажы смела i ясна.
—Кахаю.
— I хочаш, каб была я тваёй любай?
— Хачу.
— Завабіў i ты мяне, Кастусёк... — нечакана прызнаецца яна. — Каб ты не быў мне любы, дык ніколі я не паддалася, як не паддавалася іншым. Я i сілу маю, i не толькі адбівацца, але i добра біцца магу. Ды, кажу, не супраціўлялася вельмі... Не люблю, ледзь толькі цярплю свайго п'яніцу. Жыву з ім найперш з-за дзяцей. Але хачу ласкі, любові, пяшчоты: я ўсё ж жанчына i яшчэ, як бачыш, не старая...
Броня адхінула ягоную галаву, доўга, пільна i з кожным мігам усё цяплей i лагодней пазірала яму ў вочы, нібы хацела адчуць, што ў яго там, у тайніках душы, а пасля павабіла да сябе i сама дала паўраскрытыя вусны. Нават, здаецца, зусім нязмушана паказала, як трэба цалавацца, i ён быў пакорлівы, упершыню адчуваючы адмысловыя слодыч i галавакружэнне.
— Будзеш са мной далікатны, ласкавы? — пасля запытала шэптам. Нават больш — душою: — Будзеш мяне галубіць, мілаваць? Як самую-самую прыгожую, добрую, жаданую i дарагую табе?
— Буду.
— Але я патрабавальная. Калі ўлюблюся як след, дык запатрабую i ад цябе ўлюбіцца як след. Насуперак усім. Майму апівошу, яго i тваім бацькам, нават насуперак усёй вёсцы. Я змушу цябе хадзіць за мной ценем, нікога іншага не бачыць. Можа, нават ажаню на сабе. Не баішся?
— Не.
— Я люблю мілавацца. Ты толькі расцвяліў мяне, дык цяпер пяшчотна паласкай, скажы мне чароўнае слова. I не адно, — гаварыла i сама пяшчоціла яго галаву, шыю, плечы, сама паказала, дзе i што рабіць ягонай руцэ. — Ну, кажы мне, любы, чароўнае слова!