Читаем Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] полностью

— З такога фацэтнага кавалера, можа, i грэх смяяцца... — з жартам адказала Вікця. — Прывёз учора дадому i хваліцца, які ён багаты. Водзіць усюды i паказвае: паглядзі, які добры дом... «А гэта вось наш сад, нашы бджолы...» — яна гаварыла Фэлікавым голасам, i за ёю амаль упокат рагаталі i хлопцы i дзяўчаты. — A частаваў як, людцы мае!.. Чаго толькі не было на стале! Пасля усе куры, свінні свае паказаў, пахваліўся, колькі мае новых кашуль i шкарпэтак. У лазню з паўсотні венікаў ужо навязаў... Жонцы сарочак i трусоў, служачы за граніцай, накупляў... Я вось якраз падыходжу да памеру таго адзення...

Я, слухаючы гэтыя абгаворы, адчуваў: можа, так усё i не было, бо Вікця можа цяпер i наўмысна шмат перакруціць. I сам сябе перасцерагаў: глядзі, Чэсь, не трапляй ёй на язык — каго-каго, а цябе, такога смелага i гаварлівага, яна зусім звядзе са свету!

...Сёння селі палуднаваць на новым месцы — на свежай зялёнай траве, у цяні ад вялікай разлапістай ды густой бярозы, — разгарнулі газеты, выклалі на ix усе свае ласункі — хлеб, вараныя яйкі, сырое i печанае сала, гуркі, малако ў бутэльках — i абселі «стол» з усіх бакоў, елі ўсе разам — як адна вялікая сям'я.

Першыя наеліся дзяўчаты, адышліся, разаслалі свае пінжакі ды курткі i палеглі на спіны, падклаўшы пад галовы рукі.

— Хай тлушчык завязваецца, — нікога не саромеючыся, пажартавала дужая, як мужчына, Гэлька i пагладзіла тугі жывот. — Толькі сёння не мяшайце падрамаць.

Усе ўсміхнуліся, бо кожны ведаў: так, як яна хоча, яшчэ не было ніколі i не будзе: заўсёды яны, дзяўчаты, просяць спакою i заўсёды хлопцы не даюць ім ціха паляжаць, лезуць да ix, дурэюць. Янкоўцы — ні Антон, ні я — не лезем, i дзяўчаты, калі хочацца ім адпачыць, хваляць нас, папікаюць надта нахабных Васіля, Войтуся, Жэніка, а другою парою, калі працуем, калi ідзе між намі даверлівая гутарка пра ўсё маладое, дзяўчаты тады чамусьці якраз папікаюць нас з Антонам, кажуць, што мы цельпукі, што да нас ні адна дзяўчына сама не прыгорнецца.

— Дадзім падрамаць, калі толькі пусціце прытуліцца... — усміхнуўся Васіль, першы з хлопцаў адвярнуўся ад «стала» i на каленях ды на руках папоўз да Гэлькі, лёг побач, i тая не ўцякала, дазволіла вялікую, нават нечуваную для мяне, вольнасць яго рукам. Праўда, пасля, калі яны, гэтыя рукі, «палезлі туды, куды ім няможна», Гэлька схапіла ix, сціснула, што Васіль не змог i вырваць, — i між імі пачалася валтузня, ад чаго Васіль хутка апынуўся наверсе, трымаў раскінутыя ў бакі дзявочыя рукі, пачаў цалаваць Гэльку. Яна i ca злосцю, i ca смехам крычала, што ёй цяжка. Моршчылася, адварочвала твар, які разружовіўся да чырвані, як спелы памідор.

— Пусці, вой! — лямантавала Гэлька. — Злазь i ляж збоку крыцаю...

Ад гэтага зайздроснага піску пачалі ўхмыльвацца другія хлопцы: Войтусь, пасміхаючыся, падаўся да Ядзі, Жэнік — да Люсі, i яны гэтаксама пачалі гарэзна валтузіцца i качацца па зямлі. Дзяўчаты, вызваляючыся, здаецца, злаваліся, але так «сердавалі», што хлопцы ад ix не адыходзіліся, ліплі i молада, як ад агню, чырванелі.

— Хадзем, Гэлька, пашукаем ягад... — услых сказаў Васіль, усё яшчэ цалуючы яе ў шчокі ды цягнучы за руку, каб яна паднялася.

— Уга, пайдзі цяпер з табою! — зарагатала тая. — Дык добрую ягадку знойдзеш!

— Вой, які гадасны! Адлезь! — амаль у адзін голас вішчалі паблізу Ядзя i Люся.

Юзік, Антон — спакойныя, сарамлівыя хлопцы — адышліся ў зусім іншы бок i палеглі на спіны; я згарнуў газеты ў адну кіпку, падпаліў яе — каб не засмечваць лес. Бачыў, што Вікця сядзела, паклаўшы падбародак на калена, усміхалася. Глядзела спачатку на гарэзных дзяўчат i хлопцаў, пасля павярнулася i зірнула на мяне. Усміхнулася так міла, што ў мяне сціснула дыханне ў горле.

— Давай, Чэсік, пабарукаемся: хто дужэйшы... — нечакана сказала яна i махнула рукою, каб я падышоў да яе.

Я засаромеўся: яна лічыла мяне зусім маладым, роўным па сіле дзяўчыне. Не зважала, што ў мяне ўжо i пышная прычоска, i вусы растуць, што я, нарэшце, закончыў ужо школу.

— Хадзі, міленькі...— ужо як сур'ёзна папрасіла яна i, як убачыла, што сам я не падыду, падышла, узяла мяне за руку i пацягнула да сябе.

Трымаючыся за невялікую, але дужую цёплую яе руку, я запалымнеў ад сораму, не хацеў уставаць: брыдка барукацца з дзяўчынаю! Нібы нікога з хлопцаў я i не падужаю!

— Ды грымні ты яе, малец! — пажартаваў Васіль. Ён не толькі дурэў з Гэлькаю, але i бачыў, чуў, што робіцца вакол.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Земля
Земля

Михаил Елизаров – автор романов "Библиотекарь" (премия "Русский Букер"), "Pasternak" и "Мультики" (шорт-лист премии "Национальный бестселлер"), сборников рассказов "Ногти" (шорт-лист премии Андрея Белого), "Мы вышли покурить на 17 лет" (приз читательского голосования премии "НОС").Новый роман Михаила Елизарова "Земля" – первое масштабное осмысление "русского танатоса"."Как такового похоронного сленга нет. Есть вульгарный прозекторский жаргон. Там поступившего мотоциклиста глумливо величают «космонавтом», упавшего с высоты – «десантником», «акробатом» или «икаром», утопленника – «водолазом», «ихтиандром», «муму», погибшего в ДТП – «кеглей». Возможно, на каком-то кладбище табличку-времянку на могилу обзовут «лопатой», венок – «кустом», а землекопа – «кротом». Этот роман – история Крота" (Михаил Елизаров).Содержит нецензурную браньВ формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Михаил Юрьевич Елизаров

Современная русская и зарубежная проза