Читаем Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] полностью

Я адчуваў, што гэтыя хвіліны вельмі важныя, але так i не здаўмеўся, што сказаць, не асмеліўся падысці да яе бліжэй. А яна — ці залішне паспадзявалася на маю сталасць, ці гэтаксама не асмелілася пасля ўсіх сваіх насмешак падысці бліжэй — стаяла, гэтаксама пазірала долу, наском кедаў шмаравала па зямлі, кусала сасмяглыя вусны. Ніколі я не бачыў яе такой нерашучай.

— Ну, я найду даганяць Антона, — сказаў я, парушыў вельмі гнятлівую цішыню. — Усяго табе добрага.

— Напішы, Чэсь, мне... — папрасіла яна, зірнула на мяне, i ці ў прыцемку, ці напраўду я ўбачыў, што яе вочы як затуманіліся. — Я буду чакаць твайго пісьма. Як напішаш, як уведаю твой адрас, тады сама табе буду пісаць. Напішаш?

— Напішу, — адказаў я.

— Добра, — сказала яна, зноў з пяшчотаю зірнула на мяне.

I я зноў не вытрымаў яе гэтага позірку, патаптаўся, пажадаў ёй яшчэ раз усяго добрага i пабег даганяць Антона.


4.

...I вось зноў полудзень.

Толькі ўжо праз дванаццаць гадоў. I не ў вёсцы, не на дарозе Стоўбцы — Кляцішча, a ў Мінску, на Камароўцы.

Я, як i часта дагэтуль, зайшоў сюды купіць гуркоў ды памідораў у вясковых кабет.

Гандлярак, пажылых i маладых, было шмат, i яны наперабой заклікалі пакупнікоў узяць толькі іхняе дабро; тых жа таўклося яшчэ больш, але яны не спяшаліся купляць што-небудзь, a хадзілі натоўпам між радоў, прыглядаліся, прыцэньваліся.

— Бярыце, мужчынка, гурочкі, укропчык, — запрасіла i мяне яшчэ маладая, прыгожая, загарэлая кабета ў светла-жоўтай даўгаватай сукенцы, — большыя во па рублю кіля, меншанькія — па семдзесят капеек... Звязка ўкропчыку зусім дарэмна, па пятнаццаць...

Я запыніўся: хацеў паслухаць дарагую мне вясковую гаворку i хацеў непрыкметна яшчэ i яшчэ паглядзець на прыгожую кабету. Пачаў дзеля прыліку пазіраць на гладкі, пакрыты сашмараванаю бляхаю стол, на два сплеценыя з сасновага карэння i дзе-нідзе падладжаныя ўжо белым дротам кошыкі з ссунутымі на бакі старымі

хусткамі: у кошыках зелянеліся гуркі. Свежыя, крамяныя, пахкія ад вятроў, сонца i расы.

Пасля, калі я агледзеў не толькі стол, гародніну, але i мазолістыя, крышку зеленаватыя ад травы гаспадыніны рукі, яе крышку паўнаваты ўжо жывот, які паказваў, што кабета ўжо раджала, i не раз, высокія грудзі, доўгую прыгожую шыю, лыпнуў позіркам па загарэлым прыгожым твары — i мы пазналі адно аднаго: я — Вікцю, а яна — мяне.

Усміхнуліся i, здаецца, абое абрадаваліся гэтай неспадзяванай сустрэчы: як-ніяк мы не бачыліся столькі гадоў. Папісалі спачатку адно аднаму лісты, а пасля i гэтая перапіска раптоўна абарвалася: яна, Вікця, напісала, што выходзіць замуж.

— Чэсь? — усклікнула яна, заківала ад неспадзяванага дзіва галавою, пляснула па стале рукою, з захапленнем зірнула на мой дарагі шэры касцюм, белую кашулю i шыракаваты руда-чорны гальштук.

— Пастарэў? — ужо без разгубленасці, а смела, толькі крыху з хваляваннем усміхнуўся я, бачачы, што Вікця не толькі ўжо добра ўсталелася, але i пастарэла: ёсць вунь — i нямала ix — маршчыны ля вачэй, на лобе, страціла некалькі зубоў, замест ix паставіла залатыя, мае сур'ёзны, сталы позірк.

Не страціла толькі былой сваёй красы, а, наадварот, набрала яе, як кветка ў цяпло ды ў дождж, яшчэ больш.

— Чысценькі які во! — пажартавала яна. Відаць, па-ранейшаму была смелай, гарэзнай. Толькі i я цяпер быў не такі ўжо сарамлівы, легка вытрымаў яе позірк. — Не тое што мы, вясковыя. Ведама, у горадзе жывеш, лёгкую работу маеш. Чула, колькі раз чула, як спраўна гаворыш па радыё... Журналіст... Пачую — сяду i паслухаю: ведаю ж чалавека, рабілі некалі разам, нават крышку ўлюбляліся... — i ўсміхнулася з сорамам, як за даўні свой грэх, i я не вытрываў, гэтаксама крыху засаромеўся. — Колькі раз бралася табе пісьмо на радыё напісаць, напомніць, што ёсць такая, але баялася, што смяяцца будзеш: мы ж людзі простыя... Куды там да вас...

— Дзе ты i як цяпер жывеш, непераможаная красуня? — запытаў я, не зважаючы на яе астатнія словы.

— Дзе? — паківала яна галавою. — На зямлі... I даўно пераможаная ўжо. Я тады, як ты пайшоў ад нас, зноў рабіла на дарозе, ля Стоўбцаў. Ой, колькі я таго камення папацягала! Яшчэ крыху быў дур у галаве, яшчэ кепікі строіла. I дажартавалася: наляцела на прыезджага шафера, i ён перажартаваў... Пасля не смяялася, а плакала, каб узяў... — яна нікога не саромелася, расказвала голасна, рэплікамі адказвала пакупнікам, колькі каштуе яе гародніна, злавалася, калі тыя нядобра гаварылі пра яе гуркі. — Жывём пад Мінскам, на яго радзіме. Ён шаферам робіць, я на птушкаферме. Трое дзяцей гадуем, дом свой, гарод, соткі маю. А ты?

— Думаеш, я да трыццаці ўсё яшчэ хаджу халасты? — усміхнуўся я. — Ці так i не здолеў перамагчы якой красуні?

— Ну, не... — зачырванелася яна. — Дзяўчат жа хапае... Ды цяпер гэтулькі многа пекненькіх дзяўчат. Каб i я разумнейшая некалі была, дык цяпер магла б быць жонкай такога важнага чалавека, у горадзе — пры газе, цёплай вадзе — жыла б... Але папікаю сябе i не папікаю: ты ж маладзейшы ды вучаны... Агледзеўся б некалі, мог бы яшчэ i не ўзяць. А са сваім мы абое рабое...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Земля
Земля

Михаил Елизаров – автор романов "Библиотекарь" (премия "Русский Букер"), "Pasternak" и "Мультики" (шорт-лист премии "Национальный бестселлер"), сборников рассказов "Ногти" (шорт-лист премии Андрея Белого), "Мы вышли покурить на 17 лет" (приз читательского голосования премии "НОС").Новый роман Михаила Елизарова "Земля" – первое масштабное осмысление "русского танатоса"."Как такового похоронного сленга нет. Есть вульгарный прозекторский жаргон. Там поступившего мотоциклиста глумливо величают «космонавтом», упавшего с высоты – «десантником», «акробатом» или «икаром», утопленника – «водолазом», «ихтиандром», «муму», погибшего в ДТП – «кеглей». Возможно, на каком-то кладбище табличку-времянку на могилу обзовут «лопатой», венок – «кустом», а землекопа – «кротом». Этот роман – история Крота" (Михаил Елизаров).Содержит нецензурную браньВ формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Михаил Юрьевич Елизаров

Современная русская и зарубежная проза