Читаем Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] полностью

Я яшчэ i да нефармалаў адчуваў: не зусім так i не тое раблю, мая кандыдацкая па гісторыі амаль нічым не лепшая за іншыя кандыдацкія i доктарскія, у ix зусім мала навукі, амаль адна, як можна сказаць на зэкаўскім жаргоне, туфта — фальш i фальсіфікацыя. Трэба ўсё рабіць нанова. I галоўнае, шчыра ды праўдзіва. A калі стала сорамна за тое, за што набыў кар'еру i заробак, кілзанула i іншае адчуванне: ты пражыў ужо сорак гадоў, але i ў сваім, асабістым, мабыць, жыў не так, але жыццё не чакае, калі ты разбярэшся, як трэба жыць, а шпарка праносіцца побач, усё адчувальней выяўляючы, што ў цябе ўсё менш i менш здароўя ды сілы.

Да ўсяго гэтага, скажу шчыра, мяне начала стрэмчыць яшчэ адна рэч, пра якую я не толькі нікому не мог сказаць, але намагаўся нават не думаць сам. У свой час я даволі выпадкова, пашкадаваўшы, ажаніўся са старэйшай на дзесяць гадоў дзяўчынай. Яна, мая жонка, была цнатлівая i, як казаў ужо, гаспадарлівая. Першы час мы жылі дружна, ніяк не заўважалі розніцы ў нашых гадах, але пазней, калі ёй мінула за сорак, а мне наблізілася да трыццаці, усе вакол i мы таксама пачалі адчуваць гэта. Далей мы ўжо не святкавалі яе юбілеі — сорак пяць i пяцьдзесят гадоў; жонка, ведаючы, што паміж намi няма ранейшай інтымнасці (калі я, бывала, гарэзаваў, расштурхоўваў яе, яна ўжо вельмі не адгукалася, магла сказаць: «Які ты ненатольны. Я магла б ужо жыць i без гэтага»), што мой суцішак яшчэ зусім ненатуральны, што я на гулянках пачынаю цягнуцца да маладзейшых i прыгажэйшых за яе, дык вось яна нібы мякка i лагодна, але на самай справе чэпка пачала кіраваць мною. Адпрацаваў — ніякіх кампаній, адразу дадому, калі хочаш узяць чарку, калі ласка, кульні, я не хаваю, у бары ўсё ёсць; калі якія госці альбо паездка на дачу — толькі ўдваіх. Яшчэ я ўсё болей i болей пачаў адчуваць: яна ідзе наперадзе мяне ў жыццёвай развазе i ў разліку — нібы маці перад сынам. Усё гэта паволі начало прыгнятаць мяне, я пакутліва адчуваў: у мне не вырас, як след не выпрастаўся мужчына, гаспадар, я мушу толькі спраўджваць тое, што ўжо добра абдумала жонка.

Душу маю яшчэ болей развярэдзіў знаёмы, старэйшы гадамі паэт. Калі аднойчы мы стаялі з ім каля аўтобуснага прыпынку i нязмушана гаварылі пра жыццё-быццё, я не вытрываў i заўважыў: «Колькі ў Мінску прыгожых жанчын!» Той, глыбакадумна ўздыхнуўшы, адказаў: «Пачакай, у маім узросце ты ўбачыш, што ix, маладых i пекных, вельмі шмат. А заадно зайздросна падумаеш: «А ix жа хтосьці кахае i галубіць!»

Што да нашага з Ксеняй знаёмства, дык яно пачалося з яе. Яна не толькі званіла мне наконт кнігі, але, маючы вольную часіну паміж лекцыямі, магла абзыўнуцца i зусім нечакана: «Як жывеш, Васіль? Выбачай, але мне хочацца пачуць твой голас, пагутарыць з табою».

З гэтых яе частых тэлефонных званкоў я хутка ўведаў амаль пра ўсё, што дзеецца ў ix на кафедры i ў інстытуце, хто яе прыяцель i вораг, пра мужа i дзяцей. Да слова, яе муж — дырэктар маторнага завода, уладны i жорсткі, але гулюн; Ксеня ненавідзіць яго, жыве з ім дзеля дзяцей, хоць пакуль што вялікага шчасця ад ix не мае: дачка зарана, у семнаццаць гадоў, зацяжарала, выйшла замуж за такога ж юнага, як i сама, а праз год развялася, сын-школьнік трапіў у абы-якую кампанію, праз яго яе літаральна замучвае міліцыя, ёй прыходзілася ўжо разы два выбаўляць яго ад турмы.

Так вось, па тэлефоне, мы амаль за год сталі незнаёмымі знаёмцамі i сябрамі. Па яе шчырасці i ў той жа час хітраватасці, па нясмеласці i дзёрзкасці, па меланхалічнасці i ажыўленасці я зразумеў: жанчына яна жвавая, хуткая на смех i на слёзы i, мабыць, ахвотніца да мужчынскай балбатні i ласкі.

На днях я пазваніў ёй сам: віншую, ёсць карэктура тваёй кнігі. «Васілёк, дзякую, цалую, — усцешылася яна, а пасля нечакана запрасіла: — Слухай, прыедзь на канферэнцыю на дні два раней. Убачым адно аднаго, пасядзім-пагаворым, а то i гульнём добра».

Я, паўтару яшчэ, загарэўся, панёсся. Меў рацыю паэт Максім Багдановіч:

Ёсць адна толькі мудрасць жыцця i яе я шаную;Вось што кажа яна:Калі хочаш праўдзіва ты жыць, дык пей чару любую,Але толькі да дна.

Я, канечне, дагэтуль не «піў да дна», але цяпер мне захацелася прыгубіць болей...

...Цягнік дацягнуўся туды апоўдні.

Я ўзяў свой партфель, букет кветак i рушыў на сыры, але без снегу, студзеньскі перон, з яго — у мокры i халодны ад цэменту i белай пліткі падземны пераход, а ім — на прывакзальную плошчу, пільна ўзіраючыся на сустрэчных жанчын: хто ж з ix яна, гэтая загадкавая Ксеня?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Земля
Земля

Михаил Елизаров – автор романов "Библиотекарь" (премия "Русский Букер"), "Pasternak" и "Мультики" (шорт-лист премии "Национальный бестселлер"), сборников рассказов "Ногти" (шорт-лист премии Андрея Белого), "Мы вышли покурить на 17 лет" (приз читательского голосования премии "НОС").Новый роман Михаила Елизарова "Земля" – первое масштабное осмысление "русского танатоса"."Как такового похоронного сленга нет. Есть вульгарный прозекторский жаргон. Там поступившего мотоциклиста глумливо величают «космонавтом», упавшего с высоты – «десантником», «акробатом» или «икаром», утопленника – «водолазом», «ихтиандром», «муму», погибшего в ДТП – «кеглей». Возможно, на каком-то кладбище табличку-времянку на могилу обзовут «лопатой», венок – «кустом», а землекопа – «кротом». Этот роман – история Крота" (Михаил Елизаров).Содержит нецензурную браньВ формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Михаил Юрьевич Елизаров

Современная русская и зарубежная проза