Читаем Зямля пад крыламі Фенікса полностью

Зямля пад крыламі Фенікса

Сяргей Балахонаў

Проза18+


Сяргей БАЛАХОНАЎ

Зямля пад крыламі Фэнікса

У самы чад кіраваньня ў Грэцыі рэжыму «чорных палкоўнікаў» (1970 г.) археоляг Мікас Тэлемакас у часе раскопак пад г. Касторыя выявіў фрагмэнты рукапісу II ст. да н. э. Пры бліжэйшым азнаямленьні высьветлілася, што гэта ўрыўкі няведамай паэмы, якая паслужыла ўзорам для рымскага паэта Авідыя ў яго «Мэтамарфозах». Першаўзор у пэўных момантах разьмінаўся з клясычным тэкстам. Спаміж гэткіх розьмінаў было і ўдакладненьне легенды пра птушку фэнікс. Калі ў Авідыя рабілася адно цьмяная намінка на асырыйскі радавод гэтай птушкі, то ў грэцкім тэксьце радзіма фэніксаў лякалізуецца зусім у іншых мясьцінах:

«Фэнікс» яго асырыйцы завуць, а ў Нэўрыдзе ваўчынай,

Дзе Барыстэн і Нірэя плывуць, называюць «бацянам» (вбфтбх).

Любіць ня хлеб ці травуфіміям ды бярозавік трушчыць,

Дык жа паўтысячы год пражыве й не самлее.

Прад сконам Віць пачынае гняздо, напаўняючы нардам і мёдам,

Каб загарэцца пасьля ў дабрапахах, пасьле й жа зьняцейку

З попелу ўзьняцца, паўстацьАні лыс!і зьляцець на радзіму1.

(пераклад Алесі Гарматовіч)

Арыгінал, так і ня ўведзены ў шырокі навуковы ўжытак, згарэў у машыне разам зь Мікасам Тэлемакасам, якога за апазыцыйныя погляды прыбралі спэцслужбы грэцкіх фашыстоўцаў. Фатакопіі ж знойдзеных ім фрагмэнтаў былі абвешчаны камуністычнаю фальшыўкай. Між тым іншыя гістарычныя росшукі сьведчаць, што археоляг дакапаўся да праўды.

Нэўрыдай старажытныя грэкі называлі паўночна-ўсходнюю, усходнюю і паўднёвую Беларусь. Згаданыя рэкі Барыстэн і Нірэя — старагрэцкія назвы Дняпра й Сажа. «Бацяном» у паўднёвых і цэнтральных беларускіх гаворках аж да сёньня называюць бусла. У гэтым канкрэтным выпадку, найбольш верагодна, гаворка вядзецца не пра звычайнага бусла, а пра нейкі пераходны разнавід ад крылатай рэптыліі да птушкі. Toe, што наш край быў радзімаю фэнікса, ускосна пацьвярджае, напрыклад, чарнігаўскі сьпіс XI ст. ператлумачэньня грэцкага «Фізіёляга»: «Такпреречено бысть Фисилохом, намжь видно естьство финиксов, егда летають над сивер и радимичська земли, изроня иноды на головы неблюдников яицы своя желязны»2. Цікава, што пра гэтую ж акалічнасьць праз два стагодзьдзі ўспамінаў і царкоўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага Рыгор Цамблак: «Финиксам час яйце метати, людем веремя гузы собирати»3. Як вынікае з т. зв. «Яцьвяскіх пэргамінаў» (захавалася выданьне ў перакладзе на польскую мову Аляксандра Рыпінскага пад агульнай рэдакцыяй Адама Клакоцкага), у Х—ХІ стст. фэніксы сапраўды вяліся на Палесьсі й шанаваліся, прынамсі, яцьвягамі, як сьвятарныя стварэньні: «Для гадаваньня чуласьці да нашай звабнай Яцьвезі вельмі добра пілігрыміку ў далёкія куткі сьвету чыніць. Адно тады дойдзеш да цяму, чаго ж з-за цёплых мораў бацяны, знаныя там фэніксамі, сьпяшаюцца вярнуцца на Прыпяць»4.

Перейти на страницу:

Похожие книги