Читаем Зямля пад крыламі Фенікса полностью

З пратографу «Аповесьці мінулых гадоў» даведваемся, што ключ фэнікса, які ўвесну 945 г. ляцеў да родных берагоў, выратаваў драўлянскую сталіцу, горад Іскарасьцень, ад першае спробы кіеўскае княгіні Вольгі вынішчыць яго: «Голубиже и врабьеве полетеша до гнезда своя: голуби до голубники, врабьеве под стрехи, абыхом тамо взгарахуться. Нолетеша обокфиниски и согнаше птичство мало в болото дико»5. Праўда, драўляне не скарысталі з гэтай дапамогі і праз пэўны час ізноў паддаліся кіеўскай правакацыі. Мабыць, за падобныя ўчынкі тагачасныя падпальнікі войнаў ды іхныя прыдворныя ідэолягі ня надта паважалі бацяноў-фэніксаў. Нехта Лука Бяссонны ў лісьце да Аўрама Смаленскага (1199 г.) дазволіў сабе наступнае: «Вы там всегды сплошь бледьню деяете, и фюниксы черны, аки смольв сей бледьне вам напервые пособници»6. Аднак ня ўсе трымаліся гэткіх поглядаў. Кіеўскі мітрапаліт Іларыён (XI ст.) у першым варыянце знакамітага «Слова о законе и благодати», непрыязна азываючыся аб беларускіх землях, пра фэнікса разважаў у станоўчым ракурсе: «Тако имам, иже благостны птици фенексы обитаху в местех, где не чтяху обло законы божи, места си всяк вестьдебри и блаты, ис каких припеть проистекше»7.

Многія жыхары Беларусі XIII ст. сымпатызавалі фэніксам. Рэч у тым, што акурат гэтыя крылатыя стварэньні адбаранілі практычна ўсе абшары нашае краіны ад мангола-татарскага нашэсьця. Блізу 1239 г. пад татарскім націскам паў Гомій (Гомель), але вырушыць на поўнач нязваныя госьці не наважыліся. Італьянскі пілігрым Алінард Гротафэрацкі, што цудам ацалеў ад гомельскага пажару, хаваючыся ў прысожаўскіх зямлянках, згадваў пазьней пра тыя падзеі: «Кароль тартарскі прыслаў на Гомель паглумленьнедождж стрэлаў гострых і мора страшнае агню. Ваяводы мангольскія зазьбіраліся былі й далей з паўночным ветрам пайсьці, і пэўна зрабілі б тое, калі б фэніксы — птушкі чорныя — іскрою вачэй сваіх не паказілііхныя замеры»8. Дзіўная прыгадка пра «іскру вачэй» троху разьясьняецца іншай гістарычнай крыніцай. «Тайны летапісец вялікіх князёў літоўскіх», апавядаючы пра паход галіцка-валынскіх князёў Данілы і Васількі Раманавічаў у 1253 г. на яцьвягаў, удакладніў прычыны наяўнасьці ў ваяроў спэцыфічнага рыштунку: «Мняше на ятвинговрушити, имали надобу одевати хытрость резинову на себе, и кони такожде опрятнули. А то не ради похвалки якой, но здравия власного для, ыбо знавали уже в тых краех поражки, которы финисты своими бодцами рыхло чинили през силу их ентарну, она же в еллинах електрикой ся прозываеть»9. Адсюль вынікае, што фэніксы-бацяны мелі здольнасьць выпраменьваць электрычныя разрады. Але як што згадкі пра гэтую свомасьць нерэгулярныя, можна памеркаваць, што біць токам умелі толькі вельмі старыя птахі, якія ўсё жыцьцё назапашвалі прыродную электрычнасьць. Кагадзе памянёныя «яйцы желязны», імаверна, патрабавалі электра-магнітнага імпульсу, каб зь іх маглі вылупіцца птушаняты. Што праўда, фэніксы былі бацькамі нядбалымі, бо многія яйкі так і прападалі. Недасьведчанае паспольства, «ничтоже сумяшеся», уважала іх іншым разам за тэстыкулы старажытных волатаў. Рыскія біскупы, аднак, нярэдка выпраўлялі ў заходнюю Беларусь адмысловыя гастранамічныя рэйды. Прыпамінак пра тое знаходзім у «Другой інфляндзкай рыфмаванай хроніцы» Дытлеба фон Альпэнштока (XIII ст.):

Пойдзем па яйкі, што фэніксы марна губляюць.

Пойдзем і возьмем! Мываяры! Ваяры не купляюць!

Пойдзем пад Берасьце, Пінск, Ваўкавыск не забудзьма!

Браць, забіраць, не пытацьчаставацца яечняю будзьма!10

(пераклад наш.)

Перейти на страницу:

Похожие книги