Читаем Знак аховы полностью

1.Год пасляваенны. Год работны.Шчэ з руін не выветрыўся дым,А на танцах, звыклыя да поту,Кірзачы і хромавыя ботыРэжуць полькі крокам страявым.Год надзейны. Год пасляваенны.Шчэ падлікі страт не паіменныя —I маўчаць хатынскія званы,І да мёртвых — літара за літарайЗ плачам, галашэннямі, малітвамі —Пісьмы йдуцьНа той канецВайны.Год пасляваенны. Год гаротны.Шчэ жыццё паўзводнае, паротнае,Хлеб па картках і па картках соль,I людзей — хоць ёсць таварыш Сталін,Хоць перамаглі і адстаялі —Аніяк не адпускае боль.Ён — нібы пад рэйкамі ўзрыўчатка.2.Касавіца.Ліпень напачатку.Не да святаў. Хутка час жніву.Старшыня пахукаў на пячатку,Пляснуў па даведцы —I жыву.Першы сорт. Пасляваенны выраб.Чым прырода апраўдала выбар:Быць альбо не быць мне на зямлі?Як неверагодны выйгрыш выпаў?БацькуСнайпер выбіваў — не выбіў,Маці ў роў вялі — не давялі.Вось з вайной мая прамая сувязь,Лёсаў і крыві густая сумесь,Што праз марлю год не працадзіць.Памяццю сваёйЯ не свабодны:Сутыкненне нацый і народаўВырашала — быць мне ці не быць.А душа маяШукала цела.3.Быць хацела! Дыхаць ува мне!Ля траншэй цвіла рамонкам кволенькім,Калй дотаў стракатала конікам...—Не! -Новенькі,Бліскучы,З меткай «супер»,Не з'явіўся — выжыў я насуперакВайне.На прамежжыАзіі з ЕўропайЯк хачусвячу ружовай попай,Знаць не знаю пра сваё жыццё,Крэўны сынНякляева Пракопа,Стасі МагерРоднае дзіцё.4.Трое нас.Ніводны не забіты.5.Сорак шосты.Даспявае жыта.Час вялікіх спраў —не да малых!..Нават чарку кінуў недапітайСхаршыня на хрэсьбінах маіх.Старшыня — начальнік адмысловы.Франтавік.Герой.Гвардзеец.Франт.Казыраў ён нетутэйшым словам«Факт» —I парыпваў кабурою новай,Медалямі, слепячы, звінеў...Ён сказаў на хрэсьбінах прамову.Вось што я з прамовы зразумеў:Факт,Што набірае моц Радзіма.Факт,Што ў нашых ворагаў інфаркт.Факт,Што жыта сёлета ўрадзіла.Нарадзіўся я — таксамаФакт.Факт яшчэ, што банда паліцаяўНе дабіта ў Суцькаўскім бары...«Ды пра паліцаяў — абяцаю»,—Шчоўкнуў старшыня па кабуры.Той пароюШчоўкалі заўзята...6.Ноччу бралі Кабянка Ігната,Першага бандыта на раён.Узялі. Вяскоўцам паказалі.— Ён? — спыталі.— Гэты,— адказалі.А сівы Стапуль сказаў:— Не ён.7.Трох красунь-нявестак СтапулёвыхНа суках таполевых, вясновыхВеселаІгнат павесіў быў:Першую — бо мела кроў чужую,Бо хавала першую — другую,Трэцюю...—Бо троіцу любіў.З імі побач, на суках кляновыхТрох сыноў-асілкаў СтапулёвыхКабянкова банда падняла:Першага — бо выкраў вартавога,Бо не выдаў першага — другога,Трэцяга...—Каб троіца была.Тры начы і дні гайдаў іх вецер...8.Ці на вецці ружавее квецень,Ці лісты асеннія ляцяць,—Гэтыя тры клёны,Тры таполіДзень і ноч на Стапулёвым поліШэпчуцца,Калышуцца,Шумяць.9.А Стапуль сваё:— Не ён. Не гэты.10.Сорак шосты.На зыходзе лета.Сад. Калыска. Вечар.Ля вулляПадаюць самлелыя ранеты.Роіцца натоўп ля сельсавета.Суд сягоння.Судзяць Стапуля.Суд у фрэнчах.Хросны мой за сведку.Ён суду паказвае даведкуЗ дзірачкай ад кулі на ражку.Холадна ў прасцяг глядзіць ахова.Кожнае тут сказанае словаЗ хаты ў хату йдзе па ланцужку.11.СУДПрагакольны запісХросны (то запнецца, то саб'ецца):** Заўвага судовага сакратара— Па законах новых, па савецкіхЯ панёс малога ў сельсавет.Г о л а сМог і без малога.X р о с н ыДык не ведаў.Думаў, як хрысціць...С у дАдзін?X р о с н ыЗ суседам.С у дСтась Стапуль сваяк вам?X р о с н ыТак, сусед.С у дДык сусед або сваяк?Г о л а сСуседзі.Х р о с н ыСтаршыні няма.«Чакайце, едзе...»А ў мяне і час быў, як знарок.Ну, сядзім.Чакаем. Словы доім...С у дШто?X р о с н ыГамонім. Уваходзяць двое:Старшыня і гэны...Кабянок.С у дБез канвою?X р о с н ыТой пасля заскочыў.Старшыня счарнелы — нават вочыБыццам з галавешкамі на дне.Кажа: «Факт. Пазналі гада дома».Я кажу: «Дык чалавек вядомы».А Стапуль як ёсць упёрся:«Не».Старшыня ўдыбкі — і на старога:«Пакажы мне Кабянка другога!Ворага шкадуеш, маць тваю!..»С у дДалікатней...Тут жанчыны, дзеці.С т а п у л ьПрызнаю ўсё існае на свеце.У звярах людзей не прызнаю.X р о с н ыОт, сказаў ён так — і я паверыў.С у дДзе Стапуль сякеру ўзяў?X р о с н ыСякеру?..Каля печы, мусіць... Каля дроў.Г о л а сСам прынёс!Якія летам дровы!X р о с н ыКабянок жа гэны — звер здаровы.С т а п у л ьБез сякеры нельга ля звяроў.С у дТак. Далей?X р о с н ыЁн кінуўся на Гната.С у дХто?X р о с н ыСтапуль.С у дА вы?X р о с н ыЯ вінаваты.За руку схапіў:«Чакай, сусед!»Старшыня адразу з пісталетам;Кабянок — убок,і скок... і гэта:Выбіў старшынёвы пісталет.З крыку і дзіця загаласіла.Кабянок, нячыстая ён сіла,Цэліцца ў яго:«Хто зробіць крок...»Я яму: «Ігнат, пабойся бога...»Старшыня загарадзіў малога.Кабянок націснуў на курок.I тады Стапуль яго сякерай...Тут ужо набеглі...Насцеж дзверы...Выскачыў з малым я — ледзь стаю...С т а п у л ьВінаваты ў старшынёвай смерці...Прызнаю ўсё існае на свеце.У звярах людзейНе прызнаю.Г о л а сА даведка?X р о с н ыДы была гатова:Вось, знайшлі ў кішэні старшынёвай..Нічыёй паперка стала б, каб...12.Мне даведку тую не вярнулі;Падшывалі —Шчэ адну праткнуліДзірачку, такую ж, як ад кулі,Там якраз, дзе прыназоўнік «аб».13.Зноў шумяцьТры клёны,Тры таполі.Зноў бяда на Стапулёвым полі.Хата ссірацелая гарыць.Год пасляваенны. Год суровы.Шэпча вёска Стапулёвы словы.Я яшчэ вучуся гаварыць.Я пакуль не ведаю, што лёсамЗвязаны з сусветам,Што за лесамСтолькі вышыні і шырыні,I што ўсім жыццю я абавязаны,А яно, як сноп той, перавязанаПеравяслам лёсу старшыні.14....Я аднойчы ўстану сярод ночыI зусім спакойна гляну ў вочыГоркай, перакручанай, сірочайСтапулёвай праўдзе. I мане.А пакуль жыву, нібы ў разведцы:Кабянок скрозь дзірачку ў даведцыЗ пісталета цэліцца ў мяне.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики