Читаем 1813 полностью

Калі ўчора стары Бакас быў узорам паслухмянасці, то сёння жывёліну нібы падмянілі. Усю дарогу ад замка да ўзлеску Бакас марудзіў і запінаўся, ледзь-ледзь перастаўляў капыты. Вялейскі гасцінец, якім Агінскі выправіўся ад замка, быў не надта засыпаны снегам, таму граф не мог зразумець, што непакоіць каня. Ля лесу Міхал збочыў з дарогі ў поле. Бакас павольна прайшоў колькі крокаў па глыбокім снезе і стаў як прыкуты. Зрушыць яго не маглі ні словы, ні прышпорванне. Выглядала на тое, што і гэтая прагулка была сапсаваная. Узнёслы настрой, што з раніцы ахапіў Міхала, выпарыўся без следу.

— А бадай цябе, — Агінскі вылаяўся і саскочыў з каня. Бакас працягваў стаяць і не мігаючы глядзець на дрэвы. — Сам прайдуся.

Міхал прайшоў усяго пару крокаў і забурыўся тварам у рыпучы снег. Падымаючыся, граф Агінскі гучна прыгадаў некалькі асабліва яскравых выразаў з тых, што чуў ад сталічных рамізнікаў. Затым атрос кажух і азірнуўся. У тым месцы, дзе ягоная нага напаткала перашкоду, з-пад снегу вытыркалася штось даўгаватае. Міхал прыгледзеўся — гэта была чалавечая рука. На імгненне яму падалося, што скручаныя бялявыя пальцы цягнуцца да яго, каб схапіць за калашыну. Міхал мімаволі адступіўся. Рука была нерухомая.




Агінскі спатыкнуўся аб скарчанелы труп аднаго з соцень забітых жаўнераў, пра якіх расказваў дзядзька. Пры падзенні граф вызваліў з-пад снегу не толькі руку, але і частку цела нябожчыка. Міхал схіліўся над жаўнерам, каб уважлівей яго разгледзець. Французскі грэнадзёр, — граф вызначыў гэта паводле колеру абмундзіравання. Сіні мундзір быў у двух месцах прадзіраўлены і абрынданы нечым чорным. Так абазначыліся месцы, дзе кулі ўвайшлі ў цела. Міхал не раз бачыў такое падчас паўстання. Твар нябожчыка, знявечаны грымасай болю, пакрыўся шэранню. Расплюшчаныя вочы ператварыліся на марозе ў два ледзяшы. На руцэ салдата бракавала безыменнага пальца і мезенца. Спачатку Міхал падумаў, што гэта марадзёры адсеклі іх разам з пярсцёнкамі, але ўгледзеўшыся, зразумеў, што пальцы былі проста вырваныя з рукі разам з добрым кавалкам мяса. Графу зрабілася млосна. Ён адвярнуўся ад нябожчыка і паглядзеў у бок лесу.

Дрэннае прадчуванне пачало зараджацца ў Міхалавай душы. Яму падавалася, што лес, да якога ён так імкнуўся зранку, хавае ў цёмных глыбінях нешта злое і небяспечнае. Здавалася, што з-за завесы галін на поле да самотнага падарожніка ў любы момант можа выскачыць… Агінскі не мог да канца абазначыць свае страхі, але адно ён ведаў дакладна — яму хацелася як мага хутчэй пакінуць гэтае месца.


***

Назад Бакас пайшоў спрытней. Міхал падумаў, што прычынай маруднасці каня стаўся той жа незразумелы жах, які адчуў ён сам на ўскрайку лесу. Неўзабаве граф наблізіўся да замка. Некалі трывалая абарончая пабудова, што здаўна належала роду Агінскіх, цяпер уяўляла з сябе сумнае відовішча. Сцены без догляду пачалі абсыпацца, закінутыя вежы, адкрытыя для непагоды, пакрыліся трэшчынамі і заімшэлі, роў абмялеў. Больш-менш дагледжанымі заставаліся толькі замкавы палац, дзе атабарыўся дзядзька з прыслугай, ды ўязная брама, на якой красаваўся родавы герб — святы Юры і агінец на чырвона-сінім шчыце.

Калісьці замак хацелі перабудаваць у сядзібу і разбіць побач парк. У свой час дзядзька нават паспеў узвесці аранжарэю і адрамантаваць стайні, але праз беды, што абрынуліся затым на дзяржаву, дый проста праз нястачу сродкаў, далейшае будаўніцтва давялося спыніць.

Міхал праехаў праз адчыненыя вароты ва ўнутраны дворык і гучна паклікаў конюха. Адказу не было. Агінскі моцна змерз за час паездкі, таму не стаў доўга чакаць і самастойна злез з каня. Граф узяў Бакаса за аброць і павёў у стойла. Дзверы стайні былі прыадчыненыя, і з глыбіні памяшкання даносіўся гучны дзядзькаў голас. Міхал правёў каня ўнутр і прыслухаўся. Стары граф сварыўся на конюха.

— Я цябе прасіў асцярожна перанесці ўсё ўніз, а ты, цямцюр гэткі, палову тут вывернуў, — лаяўся дзядзька. Конюх нешта мямліў у адказ, але Міхал яго не чуў. — Вот жа, рукі крывыя, — не сунімаўся гаспадар, — лепей пакінь усё як ёсць, толькі прыкрый больш ад марозу.

— Можа мне хто дапамагчы? — гучна прамовіў Агінскі. Дзядзька, які стаяў да яго спінай, страпянуўся і рэзка развярнуўся. Міхал паспеў заўважыць цень страху ў дзядзькавых вачах, які праз імгненне змяніўся радасцю пазнавання. Гаспадар махнуў рукой у бок Ерамея і з непрыхаванай злосцю ў голасе прагаварыў: — Гэты недарэка, Ярома, развярнуў бонду з зернем. А ў мяне яго не так шмат, каб раскідвацца! — Дзядзька павярнуўся да конюха: — Давай, дурыла, памажы Міхалу, што стаіш?

Хлопец падхапіўся, прыняў лейцы з рук графа і павёў каня ў стойла. Міхал заўважыў, што далоні Ерамея былі запэцканыя нечым чорным.

— Як прагулка, Міхале? — стары граф рашыў змяніць тэму.

— Добра, — схлусіў Міхал. Разам з дзядзькам яны накіраваліся да выхаду са стайні.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы