Якаў Фаміч.
За што? Напіўся да зялёнага змія, уварваўся ў чужую кватэру, пабіў гаспадара. Мала гэтага — пайшоў на пляж і там яшчэ пакалечыў дзяўчыну.Божашуткава.
Хто вам сказаў?Якаў Фаміч.
Толькі што начальнік міліцыі званіў. Салавейчык ужо сядзіць у КПЗ. На яго заводзіцца крымінальная справа.Божашуткава.
Які ідыёт! Божа мой, які ідыёт!Якаў Фаміч.
Вось яна, ваша міна, Рагнеда Іванаўна! Цудоўна бабахнула! Усё ўшчэнт! Граматы, дыпломы, званне — усё!Так, слухаю!.. Слухаю вас, Мікалай Аляксандравіч… Ужо ведаю. Начальнік міліцыі званіў… Вось сядзім са сваім намеснікам, раімся, што рабіць. Вядома, ганьба… Горш, здаецца, няма куды. Будзем думаць, Мікалай Аляксандравіч, будзем думаць… Так-так, вядома. (Кладзе трубку.) Ну вось, калі ласка! Ужо сакратар райкома ведае, выклікае да сябе. Аператыўна працуе ў нас міліцыя!
Божашуткава.
Не прымайце так блізка да сэрца, Якаў Фаміч. Вядома, непрыемнасць. Але не трэба рабіць з гэтага трагедыю…Якаў Фаміч.
Хацеў бы я на вас паглядзець, Рагнеда Іванаўна, калі б вы сядзелі на маім крэсле! Мы ж цяпер год, а то і два ва ўсіх даведках і дакладах будзем красавацца! Як адмоўны прыклад! Шчэ які прыклад! Сёння або заўтра чакайце фельетаніста з «Вячоркі». А можа, і цэнтральная прэса ўважыць.Божашуткава.
Няўжо нічога нельга прыдумаць?Якаў Фаміч.
Прыдумаць? Ну што ж, калі ласка, прыдумвайце! А я — пас.Божашуткава.
Начальнік міліцыі сказаў, калі Салавейчыка будуць судзіць?Якаў Фаміч.
Ну якая розніца — праз дзень або праз тыдзень? Што ад гэтага зменіцца?Божашуткава.
Многа што, Якаў Фаміч, вельмі многа. Калі судовая машына скранулася з месца, яе ўжо не спыніш. А калі не — яшчэ не ўсё страчана. Трэба зрабіць так, каб Салавейчыка не судзілі.Якаў Фаміч.
Як гэта… не судзілі? Ён ужо сядзіць у КПЗ!Божашуткава.
Трэба яго адтуль вызваліць. І як мага хутчэй.Якаў Фаміч.
Рагнеда Іванаўна… Вы на што мяне падбухторваеце?Божашуткава.
На добрую справу, Якаў Фаміч… Трэба каму-небудзь з нас неадкладна, вось зараз жа, ехаць у міліцыю і хадайнічаць.Якаў Фаміч.
Хадайнічаць? Аб чым хадайнічаць?Божашуткава.
Каб адпусцілі Салавейчыка.Якаў Фаміч.
Адпусцілі?!Божашуткава.
На парукі, пад распіску.Якаў Фаміч.
Я хадайнічаць не буду! Не буду! Не буду!.. Адмаўляюся! Катэгарычна!Божашуткава.
А хто сказаў, што хадайнічаць павінны абавязкова вы? Народ будзе хадайнічаць, Якаў Фаміч. Народ.Якаў Фаміч.
Ха! Народ будзе хадайнічаць за гэтага бандыта?Божашуткава.
Народ, Якаў Фаміч, я бяру на сябе. Убачыце. Салавейчык яшчэ будзе нашым казырным тузам!Якаў Фаміч.
Даруйце, Рагнеда Іванаўна… Я неяк не паспеў злавіць паварот вашай думкі. Занадта яна арыгінальная і нечаканая… Чаму козыр? Які туз?Божашуткава.
Ну гэта ж элементарна. Калі будзе вырашацца пытанне: прысвоіць нам званне ці не прысвоіць, вось мы і кінем тады на вагі Салавейчыка. Кінем і скажам: глядзіце, што можа зрабіць з мярзотніка сапраўдны калектыў! Перавыхавалі! Перакавалі!..Якаў Фаміч.
Гм… Увогуле, у гэтым нешта ёсць… А вас, Рагнеда Іванаўна, не бянтэжыць тая акалічнасць, што ён, як гасподзь бог — у трох асобах?І п’яніца, і хуліган, і… наконт жанчын не вельмі ўстойлівы. Нават з жонкай з-за гэтага разышоўся. Хаця б што-небудзь адно, а то адразу цэлы букет.
Божашуткава.
Цяжкая перамога даражэй цэніцца, Якаў Фаміч. Давайце разважаць чыста па-чалавечаму, адкінуўшы нашы меркантыльныя вытворчыя інтарэсы… Так, я згодна: Салавейчык п’яніца, дэбашыр…Якаў Фаміч.
Бандыт з вялікай дарогі!Божашуткава.
Гэта ўжо занадта. Але ён наш работнік, член нашага калектыву.Якаў Фаміч.
Каб не вы, ён бы ўжо даўно не быў нашым членам!Божашуткава.
Мы не можам пакінуць яго ў бядзе. Гэта было б жорстка, бессардэчна. Чалавек чалавеку друг, таварыш, брат.Якаў Фаміч.
Ха! Знайшлі брата!Божашуткава.
Усе газеты зараз пішуць, што мужчыны — слабы пол, што іх трэба берагчы. Вось мы з вамі і пачнём усесаюзны паход за зберажэнне гэтага слабага полу.Якаў Фаміч.
Вы яшчэ жартуеце?Божашуткава.
Званіце ў міліцыю, Якаў Фаміч. Скажыце, што мы бяром Салавейчыка на парукі.Якаў Фаміч.
Не магу… Не магу крывіць душой. Мне хутка шэсцьдзесят. Я ў сваім жыцці яшчэ нікому не хлусіў.Божашуткава.
Якая ж тут хлусня, Якаў Фаміч?.. Трэба ратаваць гонар фабрыкі. А то як пачнуць зараз свянціць у кожным дакладзе! Справа ж не ў Салавейчыку…Якаў Фаміч.
Чорт ведае, што такое! Вось сітуацыя!Божашуткава.
Вы толькі скажыце: бяром Салавейчыка на парукі, каб зрабіць з яго чалавека. І ўсё, і больш ніякіх абавязацельстваў.Якаў Фаміч.
І больш ніякіх? Так мала?Божашуткава.
Ну, Якаў Фаміч!..Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира