Божашуткава.
Міні-спадніца не да твару савецкай жанчыне ўвогуле. Дрозд — член партбюро, галоўны мастак фабрыкі, у нейкім сэнсе заканадаўца мод. На яе гледзячы…Якаў Фаміч.
Усе жанчыны стануць насіць міні-спадніцы?.. Кіньце, Рагнеда Іванаўна! Не хачу слухаць! Па мне, дык няхай яна хоць галышом бегае. Калі прастуды не баіцца… Не было б большай бяды. Не нам з вамі спадніцамі займацца!Божашуткава.
Ну, ведаеце, Якаў Фаміч!..Якаў Фаміч.
Я ведаю, што ў мяне сёння няма ліставой сталі, што нам на трэці квартал піламатэрыялы ўрэзалі, будзем рабіць цацкі з паветра! Патэнт возьмем — цацкі з паветра! Заўтра пластмасы канчаюцца, а латэкса ўжо цэлы тыдзень няма. Вось што я ведаю! А тут яшчэ Салавей-разбойнік на маю галаву зваліўся! З мяне хопіць. Вось так, хопіць! Ідзіце, Рагнеда Іванаўна, і займіцеся лепш танкам.Божашуткава.
Добра, Якаў Фаміч. Але запомніце, што я вас папярэджвала. І калі ўзнікне персанальная справа аб маральным вобліку таварыш Дрозд…Якаў Фаміч.
Я скажу, што вы мяне своечасова папярэджвалі…Карціна другая
Ізабела.
Каб ты толькі ведаў, як вы мне надакучылі! Ну няхай Божашуткава… Гэта мяне не дзівіць. Гэта ж поп Гапон у спадніцы. А вось ты, Таратута! Сучасны чалавек! Інтэлігент! Няўжо ты не разумееш элементарных рэчаў? Мо-да! Зменіцца мода, і я апрану крыналін ці андарак! Вунь, кажуць, Еўропа ўжо пераходзіць на мідзі і максі. Толькі я супраць іх. Тут я хачу застацца кансерватарам.Андрэй.
А калі мама не хоча лічыцца з модай? А мне ж трэба цябе з ёю пазнаёміць. Яна ўжо тры разы прасіла, каб я прывёў цябе. Паслухай… Ну, ідучы да нас, ты можаш надзець што-небудзь іншае? Можаш ці не? Адзін раз!Ізабела.
Ідучы да вас? Не, не магу. У мяне проста няма нічога іншага.Андрэй.
Хочаш, я куплю табе што-небудзь?Ізабела.
Не, Таратута. Я прынцыповая. Не хачу двурушнічаць і прыкідвацца не тым, хто я ёсць. Мне гэта агідна. Тым больш — перад тваёй маці. І потым… Навошта хаваць тое, чым адарыла жанчыну прырода? Можа, скажаш, што ў мяне ногі непрыгожыя?Андрэй.
Прыгожыя.Ізабела.
Ну вось бачыш? Дык навошта ж я павінна іх хаваць? Вось калі будзе мне семдзесят… Ну, ці хаця б шэсцьдзесят пяць…Андрэй
(Ізабела.
Ах, вось яно што! Эгаіст ты, Таратута! Эгаіст і дробны ўласнік. Не пайду я за цябе замуж.Андрэй.
Не трэба, Іза. Мне не да жартаў.Ізабела.
Чаму ты думаеш, што я жартую? Я сур’ёзна.Божашуткава.
Што гэта вы тут робіце?Ізабела.
А ў нас тут, Рагнеда Іванаўна, любоўнае спатканне.Божашуткава.
У рабочы час?Ізабела.
Прызначылі ж вы суд у рабочы час! Чаму мы не можам прызначыць спатканне?Божашуткава.
Шкада мне вас, Андрэй Іванавіч. Прападзяце вы з ёй.Андрэй
(Божашуткава.
Вы хочаце прысутнічаць на судзе?Ізабела.
А што? Хіба нельга?Божашуткава.
Не, чаму ж… Нават пажадана, каб вы выступілі. Ад імя ІТР.Ізабела.
Можа, і гэта будзе.Божашуткава
(Ізабела.
Прабачце… Я заўсёды гавару толькі тое, што думаю сама. Дзіўна, вядома, але факт.Божашуткава.
Але я павінна загадзя ведаць, пра што вы будзеце гаварыць.Ізабела.
Даруйце, але я яшчэ сама не ведаю, пра што буду гаварыць. Усё будзе залежаць ад абставін, ад таго, як пойдзе суд.Божашуткава.
Значыць, вы супраць арганізацыі і парадку? За стыхійнасць і анархію? Так?Ізабела.
Не, я за парадак. Але і за праўду. За шчырасць.Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира