Читаем Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега полностью

Пранцысь адплюшчыў вочы: аднавокі стаяў за спінай Лёдніка і зноў арудваў сцілом, павольна заганяючы яго пад скуру вязня. Але даставаць не стаў, пацёр рукі і сышоў, задаволены, п’яны пакутамі ворага. Дзверы ляснулі, як сківіцы людажэра. Палонныя зноў засталіся адны.

Доктар выглядаў… Кепска выглядаў. Ён амаль вісеў на ланцугах, цёмныя зліплыя валасы закрывалі апушчаны твар.

Пранцысь здушаным голасам прагаварыў:

— Доктар… Гэй, доктар…

Лёднік страсянуў галавой, выпрастаўся, цвёрда стаў на ногі.

— Гэты гіцаль зусім не ведае анатоміі, — голас ягоны не змяніўся зусім — такім толькі лекцыі нядбайным студэнтам чытаць. — Абазнаны ў знаходжанні болевых кропак чалавек мог учыніць куды болей шкоды.

— Ты — як?..

— Як зацыраваны бот.

Пранцысь ледзь не засмяяўся з палёгкай — каб слёзы не душылі.

— Шкада, ты не забіў гэтую навалач тады, у карэце!

— Ніколі не трэба шкадаваць, што не адабраў у кагосьці жыццё, — павучальна прамовіў Лёднік. — Не ты ж яго даваў. А такіх, як Прашковіч, я лічу хворымі. У Парыжы бачыў я купку разбэшчаных людзей, сапраўдных вар’ятаў, якія называлі сябе «лібертэнамі». Яны падчас оргій сцябалі адзін аднаго бізунамі, утыкалі ў целы голкі… Найбольшую насалоду, аднак, атрымлівалі, калі па-нялюдску здзекваліся над безабароннымі ахвярамі. У Прашковіча тыя ж сімптомы, што ў іх, ён нават сліну пускаў, калі адчуваў, что мне балюча. Так што тэарэтычна і я мог бы мець задавальненне ад ягоных маніпуляцый.

Пранціш не мог не ўсміхнуцца ад іранічнага тону доктара. Але зараз жа наваліўся ганебны страх. Першая дзея скончаная. А далей? Ясна, што словы «мы выберамся» былы алхімік кінуў проста каб супакоіць гаспадара. За дзвярыма камеры, на калідоры, нешта грукатала, чуліся здушаныя ўскрыкі, быццам нехта развітваўся з жыццём.

— Доктар, а калі чалавеку наканавана памерці ў катоўні, гэта ў гараскопе прадказваецца? І на далоні напісана?

— Выкінь гэткія думкі з галавы! — бразнуў ланцугамі Лёднік. — Яшчэ нядаўна бег з шабляй на стрэльбы з крыкам «Гіпацэнта-а-аўр», а цяпер? Нават лініі на руцэ могуць мяняцца, калі іх ўладальнік не губляе галавы ў самай адчайнай сітуацыі.

— Ага, зараз Сільфы да нас прылятуць, альбо Красналюдкі праз зямлю прарыюцца… А можа, Гіпацэнтаўр у дзверы ўломіцца?

Дзверы расчыніліся са страшэнным ляскатам, вялізная фігура намалявалася ў праёме, а нечае цела кулём упала на падлогу.

Прыхадзень зрабіў крок у ярка асветлены пакой, святло ліхтароў засерабрылася на бровах і павеках, заблукала ў бяздонных вачах незразумелага колеру. Герман Ватман! Пранцысь не верыў сваім вачам. Перавёў позірк на таго, хто нерухома ляжаў на падлозе… Аднавокі «лібертэн» Прашковіч!

Між тым Ватман са сваёй звычайнай жорсткай усмешкай няспешна абыйшоў вакол Лёдніка.

— М-да, неяк не наважыўся б я хадзіць лекавацца да доктара, які так часта трапляе ў падобныя сітуацыі.

— Пан прыйшоў праверыць, у якой я сітуацыі? — холадна пацікавіўся Лёднік.

— Не паверыш, але адгадаў! — Ватман патрос звязкай ключоў, прымерваючыся, які з іх — ад ланцугоў.

— Вас прыслала Паланэя Багінская? — ускрыкнуў з радаснай надзеяй Пранціш. Ватман кінуў на юнака насмешны позірк.

— Пан… Вырвіч, калі не памыляюся? Вы па-ранейшаму лічыце, што свет круціцца вакол вашай каштоўнай персоны, і панне Паланэі больш няма пра каго ўспамінаць, як пра недавучанага шкаляра?

Пачаў адмыкаць ланцугі Лёдніка.

— Справа вельмі простая… Яго княжая мосць Геранім Радзівіл не сумняваўся, што адна зніклая з яго замку пекная асоба апынулася ў князя Сапегі. І прыскакаў да яго на перамовы, прыхапіўшы мушкецёраў. Вось такая там дыспазіцыя… Сапега з пэўнай асобай не можа пакінуць кавалергардыю, але да яго, даведаўшыся зноў такі пра прысутнасць пэўнай асобы, прыехаў на дапамогу мой пан, ваявода Аляксандр Багінскі са сваімі жаўнерамі. А пэўная пекная асоба, вельмі, дарэчы, дзёрзкая, абвесціла панам Сапегу і Багінскаму, што перадасць цікавую ім рэч толькі ў абмен на жыцці двух асоб, якія знаходзяцца зараз у гэтым пакоі. Гэтага мы, вядома, не лічым… — Ватман кіўнуў у бок Прашковіча. — Таму Сапега адмовіўся весці перамовы з Радзівілам, пакуль той не прадаставіць дакладных звестак, што асобы жывыя і здаровыя… А пан Багінскі даручыў праверку мне. Вось я і прыехаў. З лістом ад князя Гераніма Лысага, Як Калена. Ну і з таемным даручэннем паспрабаваць вас вывезці.

— Тады твой пан будзе галоўным прэтэндэнтам на таямніцу пэўнай асобы? — папытаўся Лёднік, з палёгкай апускаючы вызваленую руку.

— Дакладна так! Вось я і зайшоў сюды… З двумя праважатымі. Толькі ў іх адразу за дзвярыма ногі падвярнуліся і шыі скруціліся. Такая вось няёмкасць. А тут гэты… пад руку трапіўся. Пазнаў мяне, верашчаць пачаў, што я шпег…

— Вы яго забілі? — папытаўся Пранцысь без асаблівай шкадобы да Прашковіча.

— Затое цяпер у яго дакладна абодва вокі. На тым свеце калекаў жа няма, — павучальна прамовіў Ватман.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Цыпленок жареный. Авантюристка голубых кровей
Цыпленок жареный. Авантюристка голубых кровей

Анна – единственный ребенок в аристократическом семействе, репутацию которого она загубила благодаря дурной привычке – мелким кражам. Когда ее тайное увлечение было раскрыто, воровку сослали в монастырь на перевоспитание, но девица сбежала в поисках лучшей жизни. Революция семнадцатого года развязала руки мошенникам, среди которых оказалась и Анна, получив прозвище Цыпа. Она пробует себя в разных «жанрах» – шулерстве, пологе и даже проституции, но не совсем удачно, и судьба сводит бедовую аферистку с успешным главой петроградской банды – Козырем. Казалось бы, их ждет счастливое сотрудничество и любовь, но вместе с появлением мошенницы в жизнь мужчины входит череда несчастий… так начался непростой путь авантюрной воровки, которая прославилась тем, что являлась одной из самых неудачливых преступницы первой половины двадцатых годов.

Виктория Руссо

Приключения / Исторические приключения
Три судьбы
Три судьбы

Хаджи-Мурат Мугуев родился в 1893 году в Тбилиси, в семье военного. Окончил кавалерийское училище. Участвовал в первой мировой, в гражданской и в Великой Отечественной войнах. В прошлом казачий офицер, он во время революции вступил в Красную гвардию. Работал в политотделе 11-й армии, защищавшей Астрахань и Кавказ в 1919—1920 годах, выполнял специальные задания командования в тылу врага. Об этом автор рассказывает в книге воспоминаний «Весенний поток».Литературным трудом занимается с 1926 года. Автор книг «Врата Багдада», «Линия фронта», «К берегам Тигра», «Степной ветер», «Буйный Терек» и других.В настоящую книгу входят четыре остросюжетные повести. Три из них — «К берегам Тигра», «Пустыня», «Измена» — уже известны читателю.Действие новой повести «Три судьбы» происходит в годы гражданской войны на юге нашей страны. Главный герой ее — молодой казак стремится найти свое место в жизни, в революционной борьбе.

Лариса Королева , Нора Робертс , Олег Юрьевич Рой , Снигерь Екатерина , Хаджи-Мурат Магометович Мугуев

Приключения / Прочие приключения / Романы про измену / Детективы / Исторические приключения