Для прызнання легітымнасці ўз’яднання I. Сталіну неабходна было заручыцца падтрымкай польскага ўрада, які б прызнаў тэты факт. У якасці будучага ўрада Польшчы ён арыентаваўся на левыя сілы ў польскім нацыянальна-вызваленчым руху. 21 ліпеня 1944 г. было абвешчана аб стварэнні Польскага камітэта нацыянальнага вызвалення (ПКНВ), які 22 ліпеня 1944 г. звярнуўся з Маніфестам да польскага народа, у якім пацвярджалася імкненне да ўрэгулявання пытання савецка-польскай граніцы па этнічным прынцыпе. Краёва Рада Народова (КРН) і створаны ёю ПКНВ прызналі, што «ўсходняя граніца павінна быць лініяй добрасуседскага сяброўства, а не перашкодай паміж намі і нашымі суседзямі, яна павінна быць урэгулявана згодна з прынцыпам: польскія землі – Польшчы, украінскія, беларускія і літоўскія землі – Савецкай Украіне, Беларусі і Літве»[10, с. 79].
24-26 ліпеня ў Маскве адбыліся перагаворы паміж савецкім урадам і ПКНВ, у ходзе якіх важнейшае месца заняло пытанне аб дзяржаўнай граніцы паміж СССР і Полыпчай. У перамовах з польскага боку ўдзельнічалі Э. Асубка-Мараўскі, Б. Дробнер, М. Роля-Жымерскі і С. Котэк-Аграшэўскі. 3 савецкага – I. Сталін, В. Молатаў, А. Вышынскі. 27 ліпеня 1944 г. Молатаў і Асубка-Мараўскі падпісалі пагадненне паміж урадамі СССР і ПКНВ аб савецка-польскай граніцы, за аснову якога была прынята лінія Керзана з адступленнямі ад яе на карысць Польшчы на беларускім участку: «… частку тэрыторыі Белавежскай пушчы на ўчастку Няміраў – Ялаўка, разамешчаную на ўсход ад лініі Керзана, з астаўленнем Нямірава, Гайнаўкі, Белавежа і Ялаўкі на баку Польшчы» [17, с. 327].
Значна складаней сітуацыя выглядала ў адносінах да польскага эмігранцкага урада, які катэгарычна не пагаджаўся на «лінію Керзана» ў якасці савецка-польскай граніцы. Так, перамовы ў Маскве ў кастрычніку 1944 г. з удзелам I. Сталіна, У. Чэрчыля, старшыні эмігранцкага ўрада С. Мікалайчыка і прадстаўнікоў ПКНВ яшчэ раз прадэманстравалі, што Сталін не намераны ісці ні на якія кампрамісы і саступкі эмігранцкаму ўраду ў пытанні граніцы, нягледзячы на пасярэдніцтва У. Чэрчыля [28, с. 436–437]. Калі 15 кастрычніка 1944 г. Мікалайчык паспрабаваў дыскутаваць аб лініі Керзана, то Сталін не толькі не стаў улічваць прыведзеныя аргументы, але «…успыліў, падняўся і дэманстратыўна пакінуў перамовы» [6, с. 65]. Выбар Сталіным партнёраў для перамоў аб будучым дзяржаўным ладзе, граніцах Полынчы быў зроблены на карысць ім жа створанага ПКНВ.
Цвёрдая і прынцыповая пазіцыя савецкага кіраўніцтва знайшла падтрымку французскага боку. Так, напачатку снежня ў Маскве з афіцыйным візітам знаходзіўся глава Французскага камітэта нацыянальнага вызвалення генерал Ш. де Голь, які 6 снежня 1944 г. у час сустрэчы з I. Сталіным заявіў: «Французскі ўрад не пярэчыць ні супраць усходняй граніцы Полынчы ў такім выглядзе, як яна выказана ў савецкіх дакументах, ні супраць заходняй граніцы Полынчы» [13, с. 169].
Важнейшае значэнне для міжнародна-прававога ўрэгулявання пытання аб савецка-польскай граніцы мелі рашэнні Крымскай канферэнцыі (4-11 лютага 1945 г.). I. Сталін, выступаючы ў дыскусіі аб граніцах Полынчы, заявіў, што згода савецкага ўрада з лініяй Керзана ў якасці савецка-польскай граніцы – тэта прынцыповая пазіцыя СССР і на большыя саступкі ён не пойдзе. Пасля дыскусій кіраўнікі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі пагадзіліся, што ўсходняя мяжа Полынчы павінна ісці ўздоўж лініі Керзана з адступленнямі ад яе ў некаторых раёнах ад 5 да 8 км на карысць Польшчы [7, с. 87].
Канчаткова савецка-польская граніца была вызначана і замацавана рашэннямі Патсдамскай канферэнцыі кіраўнікоў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі (17 ліпеня – 2 жніўня 1945 г.). Міжнародна-прававое прызнанне мяжы паміж СССР і Полыпчай дазволіла гэтым абодвум дзяржавам заключыць замест пагаднення ад 27 ліпеня 1944 г. двухбаковы дагавор аб савецка-польскай граніцы, які 16 жніўня 1945 г. падпісалі намеснік старшыні СНК СССР В. М. Молатаў і старшыня Савета Міністраў Польскай Рэспублікі Э. Асубка-Мараўскі. У дагаворы ўтрымліваліся некаторыя карэктывы адносна дакладнага вызначэння пагранічнай лініі. Канстатавалася адступленне на карысць Польшчы ад лініі Керзана не да 5–8 км, як тэта прадугледжвалася на Крымскай канферэнцьй, а да 30 км. СССР саступіў Польшчы дадаткова тэрыторыю, размешчаную на ўсход ад лініі Керзана да рэк Заходні Буг і Салокія; на поўдзень ад г. Крылоў (на 30 км у глыбіню тэрыторыі УССР), а таксама частку Белавежскай пушчы (на 17 км у глыбіню тэрыторыі БССР). На прэс-канферэнцыі ў Варшаве 27 жніўня 1945 г. прэзідэнт КРН Б. Берут падкрэсліў, што дзякуючы дагавору ўкраінскае і беларускае насельніцтва ўз’ядноўваецца ў сваіх дзяржавах, а Полынча пазбаўляецца ад ачага пастаяннай занепакоенасці і ўнутраных рознагалоссяў, ператвараецца ў аднанацыянальную дзяржаву [7, с. 88].