Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

10. Пакажам цуды працоўнага гераізма // Віцебскі рабочы. – 1941. – 25 чэрв.

11. Плячом к плячу з усім народам // Віцебскі рабочы. – 1941. – 24 чэрв.

12. Работаюць з высокім вытворчым уздымам // Звязда. – 1941. – 18 ліп.

13. Раздавить подлую гадину-фашизм // Советская Белоруссия. – 1941. – 23 июня.

14. Садовский, Е. Народ-победитель / Е. Садовский // Советская Белоруссия. – 1941. -23 июня.

15. У фонд абароны // Звязда. – 1941. – 5 жн.

16. Фашысцкія разбойнікі жорстка паплоцяцца // Віцебскі рабочы. – 1941. – 24 чэрв.

17. Чыгуначнікі паказваюць узоры дысцыплінаванасці і арганізаванасці // Віцебскі рабочы. – 1941. – 24 чэрв.

Дзейнасць першага беларускага драматычнага тэатра ў гады Вялікай Айчыннай вайны

У шматвяковай гісторыі беларускага сцэнічнага мастацтва асаблівае месца займае перыяд Вялікай Айчыннай вайны, калі болыпасць творчых калектываў рэспублікі вымушаны былі прыпыніць сваю дзейнасць, і толькі вядучыя нацыянальныя тэатры (БДТ-1 і БДТ-2) прадоўжылі працу ў новых акалічнасцях ваеннага часу. Гэта знайшло сваё адлюстраванне ў разнастайных калектыўных і манаграфічных навуковых працах беларускіх даследчыкаў. Але разам з тым і да сённяшняга часу адкрываюцца новыя факты і з’явы з гісторыі таго перыяду жыцця і дзейнасці многіх выдатных майстроў славутай купалаўскай сцэны. Пра некаторыя з іх і пойдзе размова ў гэтым артыкуле.

У чэрвені 1941 г. Першы беларускі драматычны тэатр у поўным складзе выехаў на традыцыйныя летнія гастролі, якія акцёры і ўсе іншыя супрацоўнікі калектыву заўсёды чакалі з вялікімі надзеямі на новыя ўражанні, новыя цікавыя сустрэчы. Гастрольны маршрут БДТ-1 пралягаў у славутую і легендарную Адэсу. Гэта быў не першы выезд творчага калектыву ў паўднёвы горад вялікай краіны. Адэскія аматары сцэнічнага мастацтва добра ведалі беларускіх акцёраў, высока цанілі іх унікальнае майстэрства.

Раніцай у нядзелю 22 чэрвеня ігралі шэфскі спектакль «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы для ваенных маракоў. Прымалі тэты камедыйна-сатырычны спектакль вельмі добра, у глядзельнай зале была цёплая і ўзрушаная атмасфера. Акцёры працавалі з асаблівым імпэтам і тэмпераментам, а гледачы тэта прыязна ўспрымалі. Адным словам, панавала поўнае ўзаемаразуменне і ўзаемадзеянне артыстаў і гледачоў, і тэта стварала асаблівую атмасферу – прыўзнятую, святочную, па-сапраўднаму тэатральную.

Вось як прыгадваў тэты момант мастацкі кіраўнік тэатра таго часу Л. Рахленка ў 1981 г.: «Спектакль пачаўся за 15 мінут да 12. Поўная зала. Я стаю за кулісамі і чакаю свайго выхаду на сцэну. Раптам да мяне падыходзіць устры-вожаны загадчык цэха і гаворыць, што толькі што па радыё выступіў Молатаў з паведамленнем аб вераломным нападзе Германіі на нашу краіну. Я і хто стаяў побачне паверылі. А тут як раз мой выхад. Толькі я сказаў: «Хвілінкі часу няма, каб адпачыць», – як расчыніліся ўсе дзверы глядзельнай залы і з’явіліся салдаты. Хтосьці з ваенных выйшаў на сцэну і сказаў, каб усе людзі тэрмінова пакінулі тэатр. Імгненна апусцела зала. Толькі мы, збянтэжаныя, засталіся на сцэне. I раптам да нашага ўсведамлення дайшло – вайна!..»

Вечарам 22 чэрвеня БДТ-1 паказаў спектакль «Партызаны» паводле К. Крапівы. Па просьбе Адэскага абкама партыі тэты спектакль беларускія акцёры ігралі кожны вечар. Ён вельмі пасаваў да часу. Прымалі яго, як ніколі! Падчас паветранай трывогі ўсе хаваліся ў падвале. Пасля адбою – ізноў вярталіся: глядач у залу, акцёры – на сцэну. Так калектыў працаваў да 30 чэрвеня, а потым публічныя выступленні былі забаронены – да горада набліжаўся фронт.

3 вялікімі цяжкасцямі і перашкодамі БДТ-1 пераехаў з Адэсы ў Маскву, потым ў Новасібірск. Але і тут доўга не затрымаліся і апынуліся ў Томску.

Тут мясцовыя ўлады стварылі пэўныя ўмовы ў адпаведнасці з магчымасцямі жорсткага ваеннага часу, размеркавалі артыстаў па кватэрах, а самае галоўнае, прадаставілі памяшканне мясцовага тэатра з усім абсталяваннем, дэкарацыямі і касцюмамі. Сюды ў Томск прыехаў таксама Е. Міровіч, якога залічылі ў склад тэатра і ён адразу актыўна ўключыўся ў творчы працэс.

Пачалася напружаная падрыхтоўчая работа да адкрыцця тэатральнага сезона. Усе спектаклі, акрамя «Партызанаў» і «Пагібелі воўка», тэрмінова перакладалі з беларускай на рускую мову, артысты нанова вучылі свае ролі. Рэпетыцыі, прыстасаванне новых дэкарацый і касцюмаў праводзілася літаральна ўсе 24 гадзіны ў суткі. Адным словам, працавалі вельмі напружана, як таго патрабавалі акалічнасці ваеннага часу. I абяцанне, якое кіраўніцтва тэатра дало мясцовым партыйным уладам, адкрыць тэатральны сезон ужо 1 верасня 1941 г., было выканана.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное