Л. Рахленка ў той час працаваў вельмі шмат і напружана. Ён быў мастацкім кіраўніком тэатра, рэжысёрам, акцёрам. Праўда, новых роляў (акрамя Глобы) не з’явілася ў яго акцёрскім актыве: іграў увесь свой даваенны рэпертуар. Наогул, выпрацоўка рэпертуарнай палітыкі тэатра – тэта адна з галоўных і адказных задач і прэрагатыў мастацкага кіраўніка. Да звычайных штодзённых абавязкаў напружанага творчага жыцця дабавіліся і новыя, абумоўленыя ваенным часам. Тэта і абслугоўванне шпіталяў, ваенных часцей, што фарміраваліся ў Томску, фабрык, заводаў (маецца на ўвазе – праграмы выступленняў, іх змест), гастрольныя паездкі (Новасібірск, Нарымскі край, Юрга), якія таксама набылі іншы мастацкі і дзяржаўны статус адказнасці, выезд на фронт у дзеючую армію.
За сваю актыўную работу ў ліпені 1943 г. Л. Рахленка атрымаў падзяку ад палітаддзела арміі за ўдзел у мастацкім абслугоўванні часцей Калінінскага фронту.
Але трэба сказаць, што ў тэты час нагрузка фізічная, а яшчэ больш і псіхалагічная была не проста велізарная, яна была проста за межамі магчымасцей чалавека. Дзякавалі вельмі рэдка, больш крытыкавалі і папярэджвалі, а то і проста ў адкрытую пагражалі не толькі турмой, a і ваенным трыбуналам з вядомымі наступствамі. Такі быў ваенны час.
I тут адбылася падзея, якая доўгі час не мела асвятлення ў гісторыі вядучага тэатра. Аднойчы мастацкі кіраўнік псіхалагічна не вытрымаў такой нечалавечаи нагрузкі, моцна пасварыуся з паплечнікамі і іншымі супрацоунікамі тэатра, а таксама з гарадскім начальствам і, што называецца, моцна «грымнуў дзвярыма» і пайшоў прэч з тэатра. Тэта было нечаканае і выключнае здарэнне як для самога Л. Рахленкі, так і для ўсяго творчага калектыву БДТ-1. Ён з гарачыні ўзяў чамадан і адразу паехаў у Маскву. Яго ніхто не мог спыніць, нават яго жонка і верная паплечніца Л. Ржэцкая. У Маскве яго добра ведалі і паважалі як выдатнага тэатральнага дзеяча. Таму, неўзабаве, 29 ліпеня 1943 г. загадам № 76 старшыні Усесаюзнага камітэта па справах мастацтваў пры Саўнаркаме СССР Л. Рахленка быў пераведзены на працу ў Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны Малы тэатр на пасаду акцёра.
Тут неабходна заўважыць, што Л. Рахленка быў не толькі таленавітым і эмацыянальным творцам, ён быў яшчэ і сапраўдным інтэлектуалам, здольным узважана ацэньваць любую складаную сітуацыю і рабіць адпаведныя вывады. Так здарылася і на тэты раз. 3 Масквы паехаў у Чалябінск, менавіта тут у эвакуацыі працаваў славуты Малы тэатр. Л. Рахленку цёпла сустрэлі ў калектыве сусветна вядомага тэатра, прапанавалі пазнаёміцца з бягучым рэпертуарам, падумаць над магчымымі творчымі праектамі.
Новы горад, новы калектыў, новая атмасфера. Усё тэта паспрыяла галоўнаму – Л. Рахленка крыху супакоіўся, глыбока прааналізаваў крок за крокам сваі дзеянні і ўчынкі за апошні год і прыйшоў да высновы, што ў канфліктнай сітуацыі, якая здарылася ў трупе БДТ-1 летам 1943 г., значная доля віны ляжыць на ім самім як мастацкім кіраўніку тэатра. Зразумела, такія высновы лёгка нікому не даюцца, а тым болей чалавеку творчаму, таленавітаму, апантанаму менавіта сцэнічным мастацтвам, у аснове якога адна вельмі важная асаблівасць – калектыўная творчасць, узаемадзеянне, узаемадапамога. Без гэтага сапраўдны тэатр не вырашыць сваю галоўную задачу – не будзе выклікаць увагі і павагі трэцяга «сутворцы» гледача.
Л. Рахленка ў выніку сам для сябе шчыра і бескампрамісна прызнаў, што своечасова не заўважыў адказны момант зараджэння творчага і чалавечага канфлікту, не затушыў яго, а наадварот, даў волю свайму найперш акцёрскаму тэмпераменту і іншым самым разнастайным амбіцыям, якія ёсць у кожнага, хто звязаў лёс з мастацтвам.
У канцы 1943 г. ён вярнуўся ў Томск, і калектыў БДТ-1 шчыра прыняў яго ў свае рады. Але пасаду мастацкага кіраўніка ў адсутнасць Л. Рахленкі трупа даверыла на сваім сходзе выдатнаму майстру сцэны Г. Глебаву, які ажыццяўляў тэту складаную для сябе місію да 1948 г.
У канцы 1943 г. Чырвоная Армія пачала вызваляць гарады, пасёлкі і вёскі Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, паступова стала аднаўляцца мірнае жыццё. Калектыў БДТ-1 адразу пачаў рыхтавацца да вяртання ў родны Мінск. Зразумела, што паўстала пытанне аб неабходнасці пашырэння і ўзбагачэння репертуарных даляглядаў. Зноў звярнуліся да багатай драматургічнай спадчыны Янкі Купалы і 23 мая 1944 г. запрасілі томскіх гледачоў на чарговую прэм’еру – спектакль «Вечар камедый» паводле яго п’ес «Паўлінка» і «Прымакі». Рэжы-сёрам гэтай пастаноўкі быў вынаходлівы і радыкальны тэатральны эксперыментатар Л. Літвінаў