Трэба адразу сказаць, што другая частка пастаноўкі – «Прымакі» – па розных творчых прычынах не атрымалася, і неўзабаве засталася толькі «Паўлінка», якая з цягам часу стала сапраўднай і ўнікальнай сцэнічнай легендай і візітоўкай вядучага беларускага тэатра. Пра тэты спектакль шмат напісана грунтоўных кніг, разнастайных артыкулаў і рэцэнзій, успамінаў – усё гэта ўтварыла сапраўдны тэатральны феномен у гісторыі нацыянальнага сцэнічнага мастацтва. Але самае галоўнае, што з таго часу «Паўлінка» Я. Купалы ў рэжысуры Л. Літвінава ўжо ніколі не сыходзіла са сцэны славутага тэатра, толькі мяняліся, натуральна, пакаленні выканаўцаў – маладыя акцёры замянялі сваіх слынных папярэднікаў і працягвалі лепшыя і плённыя традыцыі беларускага тэатра.
Летам 1944 г. калектыў выехаў у Юргу, дзе знаходзіўся летні ваенны лагер Томскага артылерыйскага вучылішча. Штовечар ігралі спектаклі, выступалі з канцэртамі, выязджалі для абслугоўвання навакольных калгасаў, саўгасаў, гарадскіх пасёлкаў, прадпрыемстваў Адным словам, рабілі сваю творчую і патрыятычную працу з энтузіязмам і натхненнем, а ўдзячная глядзельная зала адказвала сваімі гарачымі пачуццямі, доўгімі апладысментамі. Гэта кампенсавала беларускім акцёрам цяжкасці жыцця ў ваенны час.
Нарэшце вечарам 3 ліпеня 1944 г. у далёкую сібірскую Юргу даляцела доўгачаканая радасная вестка – вызвалены Мінск. Колькі было радасці, сапраўднага шчасця ў душах акцёраў, рэжысёраў, усіх супрацоўнікаў тэатра! Ваеннае камандаванне мясцовага гарнізона наладзіла з гэтай нагоды ўрачысты вечар, беларускіх тэатральных дзеячаў шчыра віншавалі і адначасова дзякавалі за выдатныя спектаклі і канцэрты.
Пасля заканчэння гастроляў БДТ-1 вярнуўся на сваю базу ў Томск. Калектыў пачаў рыхтавацца да такога доўгачаканага і радаснага вяртання на Радзіму. Але адначасова і працягвалася напружаная творчая праца над новымі спектаклямі. Л. Рахленка пачаў распрацоўваць рэжысёрскую эксплікацыю паводле новай п’есы пачынаючага беларускага драматурга А. Кучара «Заложит», прысвечанай славутаму партызанскаму камандзіру бацьку Мінаю. Прэм’ера спектакля адбудзецца ўжо ў Мінску ў 1945 г. Але гэта здарыцца полым, а пакуль увесь калектыў тэатра лічыў кожную хвіліну, кожную гадзіну да таго шчаслівага моманту, калі можна будзе рушыць у дарогу.
I ён, гэты момант, прыйшоў. Але ці мог хто-небудзь уявіць, што радасць вяртання будзе азмрочана нечаканым трагічным здарэннем. Недалёка ад Омска вечарам 23 верасня 1944 г. чатыры апошнія вагоны, у якіх ехаў калектыў БДТ-1, паляцелі пад адхон. Чаму, па якой прычыне здарылася гэта жудасная чыгуначная катастрофа – так і засталося не высветленым да сённяшняга часу. Сярод загінуўшых былі выдатныя акцёры Канстанцін Быліч, Барыс Аляксеенка, Маргарыта Шашалевіч, Іван Счансновіч, дачка Г. Глебава Гелена. Давялося вярнуцца ў Омск. Пахавалі загінуўшых, аддаўшы апошні паклон.
Зноў рушылі ў дарогу. На некалькі дзён спыніліся ў Маскве. Кіраўніцтва тэатра вырашала шматлікія арганізацыйныя пытанні, а акцёры хадзілі па сталічных вуліцах, углядваліся ў твары людзей…
Потым зноў на вакзал, у цягнік і паехалі ў родную і шматпакутную Беларусь. У Мінску на вакзале ўбачылі зруйнаваны горад. I недзе там, удалечыні, іх родны дом – Тэатр. Тэта натхняла, тэта абнадзейвала, тым больш, што будынак тэатра застаўся цэлым.
Першыя дні, а тэта быў пачатак кастрычніка, прайшлі ў шматлікіх клопа-тах па ўладкаванні жыцця. А наперадзе чакала сустрэча з гледачом. Усе выдатна разумелі адказнасць гэтай падзеі: першы тэатральны сезон пасля пакутлівай разлукі, першы сезон на вызваленай зямлі. Неўзабаве прыбыў з Омска і тэатральны багаж – дэкарацыі, касцюмы, рэквізіт, іншыя рэчы. Можна зразумець хваляванне калектыву. Чакалі першага спектакля як надзвычайнай з’явы, як адказнага экзамену на мастацкую і грамадзянскую сталасць.
Адкрыліся патрыятычным спектаклем рэжысёра Е. Міровіча паводле п’есы В. Галаўчынера «Урок жыцця». У глядзельнай зале з гэтай выключнай нагоды знаходзіліся прадстаўнікі вышэйшых партыйных і дзяржаўных органаў рэспублікі, шматлікія ваенныя, былыя партызаны, мірнае насельніцтва. Атмасфера была вельмі ўрачыстая і прыўзнятая. Прыём спектакля быў надзвычайны. Адным словам, тэта быў той выключны выпадак, калі сцэна і глядзельная зала жылі ў адзіным душэўным рытме.
У кастрычніку і лістападзе ігралі ўвесь наяўны рэпертуар, што быў назапашаны ў часы эвакуацыі ў Томску, а таксама некаторыя спектаклі яшчэ даваеннай пары. Глядзельная зала была заўсёды перапоўненай, і тэта яскрава сведчыла аб вялікай запатрабаванасці сцэнічнага мастацтва. Сведчыла тэта і пра безумоўна высокі мастацкі ўзровень і сталасць творчага калектыву БДТ-1.
Таму зусім невыпадкова 21 снежня 1944 г. урад БССР прыняў пастанову аб наданні тэатру імя народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Менавіта з гэтага часу тэатр стаў называцца Беларускім дзяржаўным тэатрам імя Янкі Купалы.
Зразумела, што такая ўвага і павага да творчага калектыву вельмі ўсіх падбадзёрыла і натхніла на яшчэ больш актыўную работу, новыя пошукі і здзяйсненні.