Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

Акрамя падрыхтоўкі спецыялістаў-кіраўнікоў для гаспадарчых органаў, СНК БССР пачаў ствараць у адноўленых рэспубліканскіх наркаматах аператыўныя трупы, якім даручалася распрацоўка мерапрыемстваў і планаў аднаўлення народнай гаспадаркі рэспублікі. 29 сакавіка 1942 г. СНК БССР адобрыў мерапрыемствы па аднаўленні электрастанцый, водаправодных і каналізацыйных збудаванняў, 14 мая – па забеспячэнні насельніцтва таварамі першай неабходнасці, у чэрвені – ліпені гэтага ж года зацвердзіў планы аднаўлення Днепра-Дзвінскага рачнога параходства і Верхнядзвінскага басейнавага ўпраўлення пуці, падрыхтоўкі аднаўлення Беларускай чыгункі [11, 173–174].

Гэтыя і іншыя прынятыя СНК БССР і ЦК КП(б) падрыхтоўчыя меры з’явіліся асновай для далейшага разгортвання працы партыйных і дзяржаўных органаў на вызваленай тэрыторыі рэспублікі.

Пасля ўступлення ў верасні 1943 г. часцей Чырвонай Арміі на тэрыторыю Беларусі гэта праца значна паскорылася, маштабы яе павялічыліся. Пры гэтым ЦК КП(б)Б і СНК БССР у сваёй дзейнасці па аднаўленні народнай гаспадаркі рэспублікі кіраваліся дырэктывамі саюзнага цэнтра. На дадзеным этапе яны зыходзілі перш за ўсё з пастановы ЦК УКП(б) і СНК СССР ад 21 жніўня 1943 г. «Аб неадкладных мерах па аднаўленні гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі» [14, с. 427–465]. У адпаведнасці з гэтай пастановай пры СНК СССР быў створаны Камітэт па аднаўленні гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкіх акупантаў, які непасрэдна кіраваў аднаўленнем эканомікі і кантраляваў выкананне рашэнняў агульнасаюзнага кіраўніцтва па гэтых раёнах. I хаця ў пастанове аб БССР гаворка не вялася, у ёй утрымлівалася норма, у адпаведнасці з якой яе дзеянне распаўсюджвалася і на раёны, «вызваленыя ад нямецкай акупацыі пасля 1 ліпеня 1943 года».

Да канца 1943 г. ЦК КП(б) і СНК БССР разгледзелі значнае кола пытанняў, звязаных з аднаўленнем народнай гаспадаркі. Так, у развіццё вышэйадзначанай пастановы ЦК УКП(б) і СНК СССР ад 21 жніўня 1943 г. ЦК КП(б)Б 17 верасня 1943 г. прыняў пастанову «Аб арганізацыйных мерапрыемствах па Гомельскай вобласці ў сувязі з яе вызваленнем ад нямецкіх захопнікаў, якое прыбліжаецца». У гэтай пастанове была акрэслена праграма вырашэння першачарговых задач па аднаўленні разбуранай нямецкімі акупантамі народнай гаспадаркі [15]. У кастрычніку 1943 г. СНК БССР рагледзеў пытанні аб аднаўленні дзейнасці гаспадарчых органаў, ад якіх залежала аднаўленне прамысловых прадпрыемстваў. Было прадугледжана першачарговае аднаўленне працы ўпраўленняў і аддзелаў матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, наркаматаў прымасловасці будаўнічых матэрыялаў, мясцовай прамысловасці, камунальнай гаспадаркі, аўтамабільнага транспарту, Галоўнага энергетычнага ўпраўлення Наркамата камунальнай гаспадаркі, Галоўнага ўпраўлення хлеба-пякарнай прамысловасці, Наркамата гандлю, Галоўнага дарожнага ўпраўлення пры СНК БССР і інш. У лістападзе 1943 г. урад упершыню за ваенныя гады прыступіў да састаўлення народнагаспадарчага плана БССР і дзяржаўнага бюджэту рэспублікі на 1944 г. і IV квартал 1943 г. [11, с. 174, 176].

Між тым да пачатку 1944 г. вызваленая тэрыторыя Беларусі пашырылася: ад нямецкіх акупантаў былі ачышчаны 40 раёнаў у Гомельскай, Магілёўскай, Віцебскай і Палескай абласцях [16, с. 23–24]. У сувязі з гэтым ЦК УКП(б) і СНК СССР 1 студзеня 1944 г. прынялі спецыяльную пастанову «Аб бліжэйшых задачах Саўнаркама БССР і ЦК КП(б) Беларусі» [14, с. 485–489]. У ёй быў распрацаваны шырокі комплекс практычных мерапрыемстваў, якія вызначалі канкрэтныя задачы партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва БССР па хутчэйшым аднаўленні эканомікі на вызваленай тэрыторыі рэспублікі і якія адсу тнічалі ў пастанове ЦК УКП(б) і СНК СССР ад 21 жніўня 1943 г. «Аб неадкладных мерах па аднаўленні гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі».

Асаблівасцю аднаўленчых работ у Беларусі, якія ажыццяўляліся ў ходзе яе вызвалення і ў першы час пасля яго, з’яўлялася тое, што яны праводзіліся на тэрыторыі рэспублікі ва ўмовах вайны з Германіяй, якая працягвалася. Таму першачарговая ўвага надавалася хутчэйшаму аднаўленню прамысловых прадпрыемстваў, неабходных для абслугоўвання патрэб фронту. На тэта нацэльвала кіраўніцтва Беларусі і вышэйназваная пастанова ЦК УКП(б) і СНК СССР ад 1 студзеня 1944 г. Задачу «поўнасцю забяспечыць патрэбнасці Чырвонай Арміі ў баявой тэхніцы, рэчавай маёмасці і харчаванні» ў якасці першачарговай ставіў таксама дзяржаўны план аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі на 1945 г., які быў прыняты Саўнаркамам СССР 25 сакавіка 1945 г. [17, с. 229–231].

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное