Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

Вынікі дзейнасці партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва БССР у гэтым кірунку былі станоўчымі. Таму ўжо ў 1944 г. пачаў працу Мінскі станкабудаўнічы завод імя К. Я. Варашылава, на якім быў арганізаваны рамонт танкаў. У верасні гэтага года з завода на фронт адправіліся першыя вернутыя ў строй танкі. На Мінскім станкабудаўнічым заводзе імя С. М. Кірава, дзе ўжо да лістапада 1944 г. было падрыхтавана 1200 кубічных метраў вытворчай плошчы, была наладжана сборка самалётаў (да сакавіка 1945 г. калектыў прадпрыемства сабраў 240 і адрамантаваў 237 самалётаў). У кастрычніку 1944 г. на Мінскім мясакамбінаце быў уведзены ў эксплуатацию цэх па вытворчасці медыкаментаў, які пачаў выпускаць медикаменты для патрэб фронту і насельніцтва горада. У кароткія тэрміны аднаўляліся прадпрыемствы і ў іншых гарадах рэспублікі, прадукцыя якіх у першую чаргу ішла на патрэбы фронту: у строй дзеючых уступілі віцебскія станкабудаўнічыя заводы імя С. М. Кірава і імя Камінтэрна, швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі», гродзенскія абутковая фабрыка і шклозавод «Нёман» і інш. [18, с. 413–415].

Аднак аднаўленне праходзіла вельмі цяжка. Яно моцна затрымлівалася не толькі тым, што амаль усе вытворчыя магутнасці былі разбураны. Нягледзячы на дапамогу саюзнага ўрада (восенню 1943 г. СНК СССР асігнаваў для Беларусі 429 млн руб., выдзеліў 1 тыс. станкоў, 2 тыс. т металу, 1542 трактары, многа лесу, шкла і іншых матэрыялаў [19, с. 477], а ў 1944 г. краіна атрымала ўжо 491 млн руб. датацыі, што складала 64 % бюджэту рэспублікі [20, с. 302–303]), фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў не хапала. Так, у ліпені 1945 г. кіраўніцтва Віцебскага гарадскога камітэта КП(Б)Б дакладвала ў ЦК КП(б)Б, што работа прамысловых прадпрыемстваў горада, пачынаючы з моманту яго вызвалення ад нямецкіх акупантаў, «амаль паралізавана», паколькі адсутнасць усіх відаў змазачных маслаў не дазваляе ўвесці ў эксплуатацию ўстаноўленыя на іх станкі [21]. У выніку велізарных людскіх страт узнікалі цяжкасці з забеспячэннем вытворчасці рабочай сілай. Парушанымі былі эканамічныя сувязі с рэспублікамі СССР, а з раёнамі Беларусі, якія яшчэ заставаліся акупіраванымі нямецкімі войскамі, іх наогул не было.

3 заканчэннем вайны арганізацыя аднаўленчых работ у народнай гаспадарцы паступова была пераведзена ў рэчышча вырашэння задач асабліва мірнага будаўніцтва. У адпаведнасці з пастановай Дзяржаўнага Камітэта Абароны ад 26 мая 1945 г. «Аб мерапрыемствах па перабудове прамысловасці ў сувязі з скарачэннем вытчорчасці ўзбраення» [17, с. 231–232] прамысловыя прадпрыемствы поўнасцю або часткова вызваляліся ад вытворчасці прадукцыі для патрэб арміі і пераводзіліся на выпуск тавараў для насельніцтва. Ім даводзіліся наменклатура і памеры мірнай прадукцыі, графікі асваення гэтай прадукцыі. Завершана была тэта работа ў 1946 г. У БССР на выпуск прадукцьй для народнай гаспадаркі і задавальненне патрэб насельніцтва перайшлі металаапрацоўчыя заводы, прадпрыемствы лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай і іншых галін прамысловасці [22, с. 45].

Трэба адзначыць, што ў 1944–1945 гг. поруч з аднаўленнем ішло будаўніцтва новых прадпрыемстваў прамысловасці, што ў тых умовах было вельмі важным не толькі для аднаўлення, але і для далейшага развіцця ўсёй народнай гаспадаркі Беларусі. Былі прыняты рашэнні пачаць будаўніцтва ў Мінску тонкасуконнага камбіната, трактарнага, веласіпеднага, інструментальнага, гіпсавага заводаў, завода будаўнічых дэталяў, у Магілёве – лакамабільнага, у Мазыры – рамонтна-экскаватарнага заводаў, у Віцебску – гумава-тасёмкавай фабрыкі і дыванова-плюшавага камбіната, у Лідзе – завода харчовых канцэнтратаў, у Баранавічах – завода па рамонту трактароў, у Гродне – цукровага завода, заводаў па рамонце аўтатрактарных матораў, выпуску запасных частак і інш. [23, с. 558]. Праўда, рэалізаваць некаторыя з гэтых рашэнняў удалося толькі ў наступныя гады.

Тэмпы аднаўлення прамысловай вытворчасці былі неаднолькавымі. Неабходнасць забеспячэння патрэб фронту абумовіла найбольш хуткае аднаўленне прадпрыемстваў машынабудавання і металаапрацоўкі – галін, якія складалі аснову цяжкай прамысловасці і індустрыяльнай моцы Беларускай ССР. У 1944 г. было адноўлена і пушчана ў эксплуатацию 196 машынабудаўнічых прадпрыемстваў, у тым ліку 18 буйных. Машынабудаўнічая прамысловасць Беларусі па валавой прадукцыі ў 1945 г. дасягнула 38,4 % узроўню 1940 г. [20, с. 303–304].

Разам з тым аднаўленне прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасці рэспублікі, якія выраблялі тавары народнага спажывання, праходзіла не так хутка. Хаця к канцу 1945 г. удалося ўвесці ў эксплуатацию значную колькасць прадпрыемстваў гэтых галін (у прыватнасці, ужо дзейнічала 40 фабрык і заводаў лёгкай прамысловасці, тады як напярэдадні вайны іх было 68), аб’ём валавой прадукцыі лёгкай прамысловасці склаў толькі 11 % ад узроўню 1940 г., харчовай – 18,5 % [8, с. 83; 20, с. 304].

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное