Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

Пасля гэтага ў БССР пачаўся працэс рээвакуацыі матэрыяльна-тэхнічнага абсталявання, іншых сродкаў сельскагаспадарчай вытворчасці. У першачарговым парадку матэрыяльна-тэхнічная дапамога аказвалася саўгасам. Дзеля гэтага 28 лютага 1944 г. СНК СССР прыняў пастанову № 28 аб аднаўленні саўгасаў сістэмы Наркамата саўгасаў СССР. У сваю чарту СНК БССР и ЦК КП(б)Б 29 сакавіка 1944 г. принялі пастанову «Аб аднаўленні саўгасаў Наркамата саўгасаў у Гомельскай, Магілёўскай, Палескай і Віцебскай абласцях» [8, арк. 6]. У адпаведнасці з гэтымі нарматыўна-распарадчымі рашэннямі вясной 1944 г. з Омскай, Навасібірскай, Горкаўскай, Іванаўскай, Тамбоўскай, Куйбы-шаўскай, Яраслаўскай абласцей РСФСР, Узбекскай і Кіргізскай ССР у саўгасы БССР было накіравана 2410 галоў буйной рагатай жывёлы, 390 коней (адпаведна 36 и 30 % ад агульнай колькасці эвакуіраваных), 43 трактары, 25 грузавых аўтамашын, 290 т паліва [9, арк. 218, 219].

На 10 сакавіка 1944 г. у БССР было ўвезена 132 трактары, 13 тыс. коней, 80 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 50 тыс. галоў свіней, больш за 130 тыс. галоў авечак і 150 тыс. галоў птушкі [3, с. 53–54, 67]. Гэтыя рэсурсы некалькі ўзмацнілі матэрыяльную базу калгасаў і саўгасаў БССР. Таму ў жніўні 1944 г. ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне давесці плошчу «азімага севу ў кожным калгасе ў памеры не меней за 80 % да плошчы даваенных пасеваў» [6, арк. 16].

Значная дапамога наступала ў БССР і ў 1945 г. У тэты час у калгасы рэспублікі было завезена больш за 15 тыс. адзінак сельскагаспадарчага абсталявання [10, с. 48]. Да таго ж восенню 1945 г. на радзіму ў Віцебскую, Гомельскую і Магілёўскую вобласці вярнулася 27 537 дэмабілізаваных воінаў [11, с. 28]. Апошняе садзейнічала паступоваму вырашэнню праблемы забеспячэння сельскай гаспадаркі, як і ўсёй беларускай эканомікі, кваліфікаванымі кіруючымі і рабочымі кадрамі. А гэтая праблема ў разглядаемы перыяд стаяла вельмі востра. Так, у чэрвені 1945 г. у Мінскай вобласці з 1582 старшынь калгасаў сярэднюю адукацыю мелі толькі 50 чалавек – 3 % ад агульнай колькасці, а астатнія 97 % мелі адукацыю толькі ў межах пачатковай школы. Пры гэтым 1227 человек не мелі вопыту кіраўніцкай работы [5, с. 89]. Такая ж сітуацыя назіралася і ў іншых абласцях БССР.

Таму менавіта чалавечы фактар у тых умовах быў асноўным рэсурсам, на які абапіралася ўлада ў працэсе першаснага аднаўлення не толькі сельскай гаспадаркі, але і ўсёй эканомікі краіны. Калі сказаць дакладней, гэта быў працоўны гераізм беларускага народа ў цэлым і працоўнага сялянства ў прыватнасці. Усе работы на вёсцы прыходзілася выконваць у асноўным сваімі рукамі ў надзвычай складаных умовах. У 1945 г. у Беларусі на ручных работах па ўскопванню пашні працавалі 178 тыс. сялян, у асноўным жанчыны, старыя і дзеці. Аднымі рыдлёўкамі яны ўскапалі больш за 150 тыс. га зямлі (78 тыс. га ў калгасах і 80 тыс. га на сваіх прысядзібных участках). У 1944 г. многія сяляне пры абавязковай выпрацоўцы 132 працадзён выпрацавалі па 300–400 працадзён [5, с. 91, 93]. Пры гэтым за ўскапаныя ўручную ОД га пашні калгасы налічвалі толькі 1 працадзень [12, арк. 31].

Сяляне працавалі на мяжы фізічных магчымасцей чалавека, грашовая і натуральная ап лата была вельмі сціплай. У 1945 г. на працадзень яны ў сярэднім атрымлівалі: збожжа – 0,4 кг, бульбы – 0,7 кг, сена и саломы – 0,5 кг [5, с. 93].

Вясной 1945 г. было праведзена франтальнае абследаванне ўсіх раёнаў усходніх абласцей БССР на прадмет становішча сельскай гаспадаркі. У выніку было канстатавана, што становішча аграрнай галіны на месцах заставалася надзвычай цяжкім. Напрыклад, на 1 красавіка 1945 г. у Асіповіцкім раёне налічвалася 94 калгасы, якія аб’ядноўвалі 6977 сялянскіх двароў і 24 030 сялян, з якіх толькі 9454 чалавекі былі працаздольнымі (г. зн. на кожны калгас прыпадала толькі каля 100 працаздольных сялян). У раёне налічвалася 1065 коней (11 коней на 1 калгас), з іх 98 коней былі хворымі, а 642 – надзвычай схуднелымі і замардаванымі (60 % ад агульнай колькасці), пры гэтым у калгасах увогуле не было трактароў і грузавых аўтамашын. У 1944 г. калгасы гэтага раёна засеялі 5003 га пахаты (50,5 га на 1 калгас), а ў 1945 г. трэба было засеяць 10260 га (120 га на 1 калгас, задание было павялічана на 140 %). Для таго, каб выканаць такі аб’ём пахатных работ, у раёне вясной 1945 г. былі «прывучаны для сельгасработ 132 каровы» [13, арк. 14].

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное